Здарэнні22

Уладальнік аршанскай кавярні трапіў у страшную аварыю з ласём — тыдзень ляжаў у рэанімацыі і нічога не памятаў пра тое

У пачатку чэрвеня аршанец Антон Маісееў з жонкай выпадкова збілі лася. Машына разбітая ўшчэнт, але пасажыры шчаслівыя, што ўвогуле засталіся жывыя.

Фота: antonmoiseev_ / Threads

Аварыя здарылася 5 чэрвеня ў 23 гадзіны ў Крупскім раёне на трасе Брэст — Мінск — мяжа РФ. З лесу раптоўна выбег лось, і Маісееў з жонкай выпадкова збілі яго на сваім «Опелі». І Антона, і яго жонку адвезлі з месца аварыі ў бальніцу.

Цяпер Маісееў трохі расказаў пра аварыю ў Threads:

«Пасля таго, што здарылася, прайшоў тыдзень. Я тады ляжаў у рэанімацыйным аддзяленні і даведаўся пра тое, што здарылася, з расказу блізкага чалавека, які да мяне прыйшоў. 

Мне расказалі, пасля якіх падзей я тут ляжу і чаму. Бо я не памятаю ні лася, ні тое, адкуль ён выйшаў — нічога пра момант аварыі. Як кажуць медыкі, я адразу страціў прытомнасць».

У пачатку ліпеня Антону прывезлі на эвакуатары яго «Опель» — дакладней, тое, што засталося ад машыны. Мужчына піша, што прыблізны кошт аднаўлення складае не менш за 13 тысяч рублёў. Набыць падобную новую машыну будзе не нашмат даражэй, таму Антон пакуль яшчэ не вырашыў, ці будзе аднаўляць «Опель». Зборы на машыну ён ужо адкрыў і дзякуе ўсім, хто прыйшоў на дапамогу.

Антон — уладальнік аршанскай кавярні Smile Coffee. У каментарах ужо прапанавалі падтрымаць яго месца. Акрамя бізнэсу, мужчына ўдзельнічае ў забегах, спаборніцтвах па трыятлоне і турнірах па дзюдо сярод ветэранаў.

Антон Маісееў. Фота: інстаграм

Антон і яго жонка ўдзячныя за тое, што ўвогуле засталіся жывыя. Штраф за наезд на лася, дарэчы, ім не далі. За 10 км да месца аварыі Антон праехаў дарожны знак «Дзікія жывёлы», але на ім была адзнака ў 5,5 км, так што на месцы, дзе здарылася аварыя, знак ужо не дзейнічаў.

Што да страхоўкі, Антон афармляў у «Белдзяржстрах» саюзную страхоўку, каб можна было ездзіць па расійскіх і беларускіх дарогах. Яму ўжо сказалі, што страхоўка не пакрые шкоду машыне, але могуць кампенсаваць аплату лячэння.

«Наша Нiва» — бастыён беларушчыны

ПАДТРЫМАЦЬ

Каментары2

  • Страхавы бізнэс
    08.07.2026
    Страхоўкі, такі бізнэс... Ніякай рызыкі )))))
  • жлж
    08.07.2026
    пра страхоўку ўвогуле дурдом.

Цяпер чытаюць

На Мінскім паўмарафоне памёр 50‑гадовы бягун. Вось што вядома пра Аляксея Дашыневіча3

На Мінскім паўмарафоне памёр 50‑гадовы бягун. Вось што вядома пра Аляксея Дашыневіча

Усе навіны →
Усе навіны

26‑гадовая дзяўчына пры абгоне вылецела ў кювет і разбілася насмерць пад Оршай7

Вядомую егіпецкую тэлевядучую прысудзілі да смяротнага пакарання5

Калі дзіця прагульвае ўрокі, бацькам могуць даць штраф да 450 рублёў6

У бабулі і дзядулі з Палесся 57 унукаў і 38 праўнукаў6

«Я туды не вярнуся ніколі»: Каверын пра Беларусь51

Авіяцыю чакаюць усё больш гарачыя і ветраныя часы — для пасажыраў мала прыемнага

Адцісканні з татам, урокі з мамай. Як жыве і вучыцца сям’я Севярынцаў у Вільні7

Былы кіраўнік MI6 агучыў тэрмін, калі Расія і Украіна могуць заключыць мірнае пагадненне2

Лаўроў заявіў пра «пачатак вайны сапраўднай» з Германіяй7

больш чытаных навін
больш лайканых навін

На Мінскім паўмарафоне памёр 50‑гадовы бягун. Вось што вядома пра Аляксея Дашыневіча3

На Мінскім паўмарафоне памёр 50‑гадовы бягун. Вось што вядома пра Аляксея Дашыневіча

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць