Здарэнні22

Тэлефонныя махляры перайшлі да выкупаў за дзяцей — раскажыце пра гэту схему блізкім

Ахвярай новай складанай схемы махлярства стала мінская сям'я. Злачынцы патрабавалі ў шакаваных бацькоў выкуп за «вызваленне» дачкі, а дзяўчынку змусілі збегчы з дому і схавацца.

Гісторыя пачалася са званка дзяўчынцы нібыта ад супрацоўніка «Вайлдберыз», што яе тавары прывезлі не ў той пункт выдачы. І каб адаслаць пасылкі ў найбліжэйшы пункт, трэба агучыць свой электронны адрас пошты і шасцізначны код. Атрымаўшы доступ да звестак дзяўчынкі, аферысты пад выглядам сілавікоў пераканалі 15‑гадовую дзяўчынку, што яна стала фігуранткай справы аб адмыванні грошай. 

«Звязаліся з куратарам нібыта МУС. Там куратар МУС таксама мяне праінфармаваў, што мне і маім бацькам пагражае 7 ці 15 гадоў турмы, калі гэта ўсё праўда, і што я праўда фінансую тэрарызм. Аказваецца, праз гэтую ўцечку звестак у мяне нібыта адкрыўся новы рахунак, і там як бы адмывалі грошы», — расказвае дзяўчынка.

Калі яна паведаміла пра адсутнасць у яе грошай, то для «выратавання сям’і» ёй прапанавалі паўдзельнічаць у спецаперацыі.

Падлетак на загад аферыстаў з'ехала з горада, адключыла мабільны тэлефон і дастала сім-карту. Школьніцу запэўнілі, што яе тэлефон праслухоўваюць і гэта неабходныя меры засцярогі.

Пакуль дзяўчынка была без сувязі, махляры пачалі атакаваць яе маці.

«Пазваніў, сказаў, што ваша дзіця ў нас. У тэлеграм даслалі яе фотаздымак. Ну проста гэта яна! І ў кофце яе, і ў джынсах. Ён піша: «Прывітанне, Каця, пазнаеш? Чым далей ты і Сярожа будзеце думаць, дачушка ваша будзе ўсё далей і далей ад Мінска», — расказала маці. 

Жанчыне дасылалі фотаздымкі дачкі ў салоне аўто і пагражалі вывезці яе з краіны, калі маці не пералічыць грошы на крыптакашалёк:

«Пайшлі пагрозы, што мы зараз яе вывозім з Мінска, і вы павінны перавесці ў найкарацейшыя тэрміны — мне далі гадзіну — на крыптавалюту, на нейкі крыптакашалёк».

Невядомы пытаўся, на колькі заяўніца ацэньвае жыццё свайго дзіцяці. Ёй даслалі фотаздымкі дзяўчынкі і пакояў іх кватэры.

Жанчына звярнулася ў міліцыю. Супрацоўнікі Фрунзенскага РУУС знайшлі дзяўчынку ў пасёлку Валяр’янава.

МУС заклікае бацькоў растлумачыць дзецям, што любыя патрабаванні перадаць коды з SMS ці ўдзельнічаць у «сакрэтных праверках» з'яўляюцца прыкметай злачынства.

Каментары2

  • Метады тыя ж
    19.02.2026
    Нешта мне здаецца, што гэта сапраўдны МУС, гэта ў іх такая халтура
  • Методолог
    19.02.2026
    Какая страна, такие и приемы у жуликов. Привет шальные 90-е. Да здравствуют колхозники.

Цяпер чытаюць

Усе навіны →
Усе навіны

За педафілію арыштавалі выкладчыка робататэхнікі з Паставаў. Налічылі 17 пацярпелых6

Затрыманы брат Карла ІІІ, былы прынц Эндру4

Шры-ланкійцы паламалі статыстыку віцебскай міліцыі сваёй несанкцыянаванай масавай акцыяй на 300 чалавек3

«Сказалі «нам пох*й» і павезлі». Беларусаў выклікаюць на вайсковыя зборы, у сацсетках — абурэнне46

У Рэйхстагу праз сродак для чысткі спрацавала сігналізацыя

У Ельску загінула 12‑гадовая дзяўчынка — яна прымала ванну з тэлефонам14

Зноў ідзе пацяпленне, маразоў да канца зімы не чакаецца

Стала вядома, дзеля чаго Лукашэнка не паехаў да Трампа на Саміт міру ў Вашынгтон30

Дзе адзначыць Дзень роднай мовы: падзеі ў Беларусі і замежжы9

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Мікола Статкевіч на свабодзе. Ён перанёс інсульт37

Мікола Статкевіч на свабодзе. Ён перанёс інсульт

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць