Незвычайная прыродная славутасць прыцягнула ўвагу не толькі аматараў прыгожых здымкаў, але і адпаведных органаў.

У Маладзечанскім раёне пракуратура ўзяла пад кантроль абледзянелую воданапорную вежу, якая магла прадстаўляць небяспеку для жыхароў, піша kraj.by.
Незвычайная прыродная славутасць прыцягнула ўвагу не толькі аматараў прыгожых здымкаў, але і адпаведных органаў.
Як распавёў памочнік пракурора ў асаблівых даручэннях Аляксандр Хамёнок, ведамства выявіла аб'ект падчас маніторынгу інтэрнэту. Зімовыя маразы ператварылі вежу ў ледзяны шэдэўр, які імгненна стаў папулярным у сацсетках і прыцягнуў ахвочых да эфектных фота.

«Прырода стварыла папулярную на прасторах інтэрнэту нагоду наведаць гэтае месца і папоўніць калекцыю прыгожых зімовых фатаграфій. Разам з тым, набліжэнне да падобных аб'ектаў часцяком можа скончыцца вельмі сумна»,— падкрэсліў прадстаўнік пракуратуры.
Каб прадухіліць няшчасныя выпадкі, ведамства прыняло меры і накіравала патрабаванні для выдалення наледзі з канструкцыі. Акрамя таго, цяпер праводзяцца абследаванні іншых
Што праўда, пацяпленне магло звесці да мінімум ледзяныя наросты.
Каментары