У новым сезоне ў матчы чэмпіянату Беларусі будзе ўкаранёная сістэма VAR. Пра гэта заявіў старшыня Беларускай федэрацыі футбола Яўген Булойчык, піша football.by.

VAR (Video Assistant Referee — відэаасістэнт арбітра) — гэта сістэма відэадапамогі суддзям у футболе, якая выкарыстоўвае відэазапіс і спецыяльную брыгаду для праверкі ключавых момантаў.
Яна прымяняецца пераважна ў трох сітуацыях: перагляд галоў (ці не было афсайду), быў ці пенальці, прамыя чырвоныя карткі.
Чэмпіянат Беларусі ў вышэйшай лізе стартуе 20‑22 сакавіка.
У першым туры згуляюць:
- Нёман — БАТЭ
- Віцебск — Гомель
- Мінск — Арсенал
- Нафтан — Дняпро
- Славія — Дынама Мінск
- Белшына — Дынама Брэст
- Тарпеда-БелАЗ — МЛ Віцебск
- Іслач — Баранавічы
Каментары