Грамадства66

Літва анансавала пашырэнне санкцый у 20‑м пакеце 

Міністр замежных спраў Літвы Кястуціс Будрыс у інтэрв'ю LRT заявіў, што некаторыя санкцыі супраць Беларусі будуць пашыраныя ў 20‑м пакеце санкцый ЕС супраць Расіі, які плануюць прыняць да чарговай гадавіны пачатку шырокамаштабнага расійскага ўварвання ва Украіну.

«Яшчэ адзін важны момант: у межах 20‑га пакету некаторыя захады наконт Беларусі будуць нават пашыраныя. Спадзяюся, 23 лютага Рада замежных спраў яго ўхваліць. Так што на наступным тыдні тэма санкцый будзе закрытая», — сказаў Будрыс.

Міністру таксама задалі пытанні аб пераездзе Святланы Ціханоўскай у Варшаву пасля таго, як у Літве панізілі ўзровень яе аховы.

«Літва лічыць Ціханоўскую лідарам апазіцыі, і ў Літве дзейнічае заснаваны ёю офіс. Гэта яе ўласнае рашэнне — як пашыраць і працягваць сваю дзейнасць. Гэта не рашэнне Літвы, як і палітычны парадак дня, чым займаецца апазіцыя, аб’ядноўваючы паасобныя структуры ў розных краінах, — гэта справа іх саміх. Літва не вызначае — зараз такую працу рабіце, тую ці гэтую. Што Літва можа прапанаваць і што яна робіць больш, чым хто-небудзь, гэта стварае ўмовы для дзейнасці прадстаўнікоў апазіцыі ў Літве, запэўніваючы бяспеку, прастору, палітычныя ўмовы, а таксама спрычыняецца фінансамі. І мы будзем рабіць гэта і ў будучыні», — сказаў Кястуціс Будрыс.

Каментары6

  • Кловун
    20.02.2026
    Гэты Будрыс фуры свае вывез ад бандыта-тэрарыста хоць? Хай пра свае так званыя санкцыі раскажа тым сабакам у Мінск-Міры, што засералі паў-горада ад няма-чаго-есці!
  • Жалезны Bоўк
    20.02.2026
    Будрыс адправіў Калеснікаву, Кавалеўскага, Шрайбмана і іншых адвакатаў Лукашэнкі ў бок расійскага ваеннага карабля.
  • Жалезны Bоўк
    20.02.2026
    Кловун, Грузавікі не Будрыса, а хітрых бізнесменаў, пераважна беларусаў, зарэгістраваных у Літве і якія выкарыстоўваюцца для абыходу санкцый. Няхай яны падавяцца сваімі грузавікамі, калі хочуць весці бізнес з тэрарыстамі і людаедамі.

Цяпер чытаюць

«Чакаем у Мінску +1 славутасць!» Блогераў прывезлі ў былую турму на Валадарскага18

«Чакаем у Мінску +1 славутасць!» Блогераў прывезлі ў былую турму на Валадарскага

Усе навіны →
Усе навіны

Выпусцілі новую мадэль школьнага аўтобуса «Нёман»3

У непальскай катастрофе цудам ацалеў бірузовы дом, на які абрынуўся селевы паток. Як яму гэта ўдалося?1

«Няхай самі ядуць». У Мінску здзівіліся цэнам на хатнія закаткі8

Цяпер дакладна. У Мінску пачалося будаўніцтва доўгачаканага панэльнага ЖК11

Прэзідэнт Літвы пра візіт кіраўніка ЦРУ ў Маскву: ЗША не хочуць разгалошваць яго змест5

«Капітан скокнуў першым». Пасажыры парома, які затануў каля Кіпра, абвінавацілі экіпаж ва ўцёках2

Госця санаторыя «Беларусь» паехала катацца на мапедзе па начным Сочы з п'яным шэф-кухарам без правоў. І загінула7

«Піпец… А падцірацца чэкам?» Беларусы абмяркоўваюць квест з наведваннем прыбіральні на вакзале ў Докшыцах12

У гразевым патоку ў Непале загінула ці знікла 5700 чалавек3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Чакаем у Мінску +1 славутасць!» Блогераў прывезлі ў былую турму на Валадарскага18

«Чакаем у Мінску +1 славутасць!» Блогераў прывезлі ў былую турму на Валадарскага

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць