Надвор'е

У Маладзечанскім раёне некалькі дзён існавала «беларуская Антарктыда» і замерзлы Ніягарскі вадаспад

У Threads толькі і размоў, што пра «беларускую Антарктыду». Незвычайную лакацыю выявілі за Радашковічамі.

Цяпер адны рыхтуюцца выязджаць на месца і хутчэй рабіць кантэнт, а іншыя поўныя сумневаў: маўляў, ці не чарговыя гэта выхадкі ШІ? Але ж не, лакацыя рэальная. Праўда, ужо з выходных усё выглядае трохі інакш, піша Onliner.by

«Сёння з'ездзіла ў лакацыю, пра якую думала некалькі тыдняў і сустракала некалькі пастоў у трэдс. Там я сустрэла некалькі чалавек — як аказалася, таксама з трэдс», — напісала аўтар

«Замак Снежнай каралевы», — паэтычна заўважыла іншая беларуска.

У каментарах пад допісам вышэй сваімі кадрамі падзялілася яшчэ адна дзяўчына. Апярэджваючы роспыты, аўтарка запэўніла: «Калі што, гэта не ШІ».

Фота і відэа, расказала чарговая аўтарка допісу, было зроблена літаральна на днях — 11 лютага.

Уразіўшыся выглядамі, многія прасілі падзяліцца дакладнай лакацыяй. Адразу ў некалькіх допісах пазначана: шукаць трэба ў Маладзечанскім раёне.

Дарэчы, тыя, хто паспеў пабываць на месцы, раяць не падыходзіць блізка: лёд паступова адколваецца. А яшчэ кажуць, што вакол лунаюць не самыя прыемныя водары.

Дык што ж на фота? Мяркуючы па адказах, фота зробленыя каля ваданапорнай вежы ў вёсцы Гарнякі пад Маладзечнам.

Журналістам выдання «Мінская праўда» расказалі, што вежа знаходзіцца на балансе ААТ «Дубрава-2013», але цяпер яна здаецца ў арэнду адной з арганізацый. Эфектны выгляд будынак, хутчэй за ўсё, атрымаў з-за няспраўнасці канструкцыі.

У Радашкавіцкім сельсавеце ў пятніцу журналісту Onlíner расказалі, што лакацыя сапраўды карыстаецца папулярнасцю. Але папярэдзілі, што МНС ужо прыбірае абледзяненне.

У Threads паказалі, як цяпер выглядае замерзлая вежа. «Больш за палову ўжо адбілі, але гэта вельмі прыгожа», — напісала дзяўчына і ўдакладніла, што фота зробленыя ўчора днём.

Каментары

Цяпер чытаюць

Дэпутатка, якая рыхтуе прыгажунь для Лукашэнкі, выйшла замуж23

Дэпутатка, якая рыхтуе прыгажунь для Лукашэнкі, выйшла замуж

Усе навіны →
Усе навіны

У Польшчы — два нападзенні ў школах за тыдзень. У сацсетках разыходзіцца папярэджанне пра «крывавую пятніцу»4

У Чарнагорыі затрымалі стваральніка Z-канала «Рыбар» Міхаіла Звінчука18

Да канца месяца ў Лошыцы адкрыюць Mak.by

Прадстаўніцай АПК па сацыяльнай палітыцы стала Вераніка Станкевіч12

У Гомелі за палітыку асудзілі 25‑гадовага ўкраінца, які меў неасцярожнасць пераехаць у Мазыр2

Беларуска пяць гадоў жыла ў Польшчы. Сёлета паехала на радзіму і на мяжы атрымала штамп аб дэпартацыі27

Акцёр, што сыграў Купалу ў аднайменнай стужцы «Беларусьфільма», выйграў гран-пры і $450 тысяч на фестывалі ў Казахстане5

Зяленскі заявіў пра нежаданне Вашынгтона дапамагчы Украіне32

Netflix анансаваў новы серыял з сусвету «Брыджэртонаў»

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Дэпутатка, якая рыхтуе прыгажунь для Лукашэнкі, выйшла замуж23

Дэпутатка, якая рыхтуе прыгажунь для Лукашэнкі, выйшла замуж

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць