Грамадства

Палітвязню Ціхану Осіпаву другі раз хочуць павялічыць тэрмін зняволення

Супраць Ціхана Осіпава зноў распачалі крымінальную справу за нібыта злоснае непадпарадкаванне адміністрацыі калоніі. Пра гэта паведаміла былая палітзняволеная Антаніна Канавалава.

Ціхана затрымалі 11 жніўня 2020 года падчас акцыі пратэсту каля станцыі метро «Пушкінская». Следства сцвярджала, што ён на аўтамабілі наехаў на пяцярых вайскоўцаў унутраных войскаў. Суд прызначыў яму 11 гадоў пазбаўлення волі, а пасля да гэтага тэрміну яму дадалі яшчэ 7 месяцаў.

Паведамляецца, што Осіпаў правёў больш за 200 дзён у штрафным ізалятары. Улетку 2024 года яго на паўгода змясцілі ў памяшканне камернага тыпу, а пасля зноў на два месяцы адправілі ў ШІЗА. Ён не атрымлівае ні лістоў, ні перадач.

Паводле слоў Канавалавай, стан здароўя Ціхана выклікае сур’ёзную заклапочанасць. У яго праблемы з засваеннем ежы, болі ў вачах, частае сэрцабіцце, перапады ціску і аслаблены імунітэт. Кожны дзень утрымання ў такіх умовах можа пагоршыць яго стан і прывесці да незваротных наступстваў.

Каментары

Цяпер чытаюць

Статкевіч апублікаваў фоты іх новага з Марынай Адамовіч дома3

Статкевіч апублікаваў фоты іх новага з Марынай Адамовіч дома

Усе навіны →
Усе навіны

Намесніка дырэктара мазырскага каледжа асудзілі за «садзейнічанне экстрэмізму»5

Расія і ЗША ў ААН прыбралі патрабаванне пра кантроль чалавекам над вайсковым штучным інтэлектам1

Такаеў звольніў міністра абароны пасля гібелі 14 вайскоўцаў на вучэннях2

Іспанскі смоўж жарэ ўсё запар. Спыніць яго дапаможа піва — любое, і цяпер акурат час для гэтага6

Кіраўнік МЗС Германіі распавёў, навошта сустракаўся з Лаўровым і якія тэмы абмяркоўвалі1

Што, калі б у прыродзе не было драпежнікаў? Прыклад аднаго вострава паказаў, што гэта зусім не рай8

У першым матчы Лігі нацый УЕФА беларусы прайгралі Албаніі3

«Павяліся на бясплатную экскурсію і пакінулі там $500». Беларуска расказала пра адпачынак у В'етнаме10

Украіна ўпершыню прымяніла ў баях на Данбасе баявых робатаў2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Статкевіч апублікаваў фоты іх новага з Марынай Адамовіч дома3

Статкевіч апублікаваў фоты іх новага з Марынай Адамовіч дома

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць