Каханне і сэкс99

А вось і не ў 20. Калі мужчыны насамрэч дасягаюць піку сэксуальнага жадання?

Маштабнае даследаванне з удзелам больш як 67 тысяч чалавек паказала: узрост значна мацней уплывае на сэксуальнае жаданне, чым адносіны, адукацыя ці нават наяўнасць дзяцей. І галоўны сюрпрыз — мужчыны дасягаюць піку лібіда не ў маладосці.

Ілюстрацыйнае фота: прэсавая служба МУС

Каманда даследчыкаў з Эстоніі і Вялікабрытаніі прааналізавала даныя 67 334 дарослых з эстонскага біябанка. Узрост удзельнікаў вагаўся ад 20 да 84 гадоў, сярэдні складаў 47 гадоў. Аб выніках расказвае FitBook.de.

Мэта даследавання — зразумець, як дэмаграфічныя і жыццёвыя фактары звязаныя з індывідуальным узроўнем сэксуальнага жадання. Улічваліся пол, узрост, сэксуальная арыентацыя, статус у адносінах, колькасць дзяцей, нядаўнія роды, адукацыя, прафесія і задаволенасць партнёрствам.

Як вымяралі жаданне

Апытанне праводзілася анлайн з лістапада 2021 да красавіка 2022 года. Сэксуальнае жаданне ацэньвалі праз дзве сцвярджальныя фразы:

— «Я маю моцнае сэксуальнае жаданне»;

— «Я не часта думаю пра сэкс».

Адказы статыстычна апрацавалі і параўналі паміж рознымі групамі. Даследчыкі выкарыстоўвалі як простыя параўнанні, так і складаную рэгрэсіўную мадэль, у якой усе фактары аналізаваліся адначасова.

У выніку поўная мадэль патлумачыла 28,3% адрозненняў у ўзроўні сэксуальнага жадання — для псіхалагічных даследаванняў гэта высокі паказчык.

Пол і ўзрост — галоўныя фактары

Найбольш значнымі прадказальнікамі аказаліся пол і ўзрост. Мужчыны ва ўсіх узроставых групах паведамлялі пра больш высокі ўзровень жадання, чым жанчыны. Пры гэтым розніца з гадамі толькі павялічвалася і была найбольш выразнай пасля 60 гадоў.

У цэлым з узростам лібіда змяншаецца, але ў жанчын гэты спад значна мацнейшы. Аднак самае нечаканае — узроставы пік.

Жанчыны дэманструюць найвышэйшы сярэдні ўзровень жадання ў пачатку трэцяга дзясятка. Мужчыны ж дасягаюць свайго піку прыкладна ў 40 гадоў — значна пазней, чым звычайна лічыцца.

Даследаванне таксама паказала, што мужчынскае жаданне адносна стабільнае на працягу жыцця. У жанчын жа яно больш зменлівае і адчувальнае да жыццёвых этапаў — цяжарнасці, менапаўзы, а таксама да нагрузкі, звязанай з клопатам пра дзяцей.

Дзеці і прафесія

Статус у адносінах уплываў нязначна: людзі ў партнёрстве мелі крыху вышэйшыя паказчыкі, чым адзінокія.

Наяўнасць дзяцей і нядаўнія роды паказалі слабую, але статыстычна значную сувязь. Людзі без дзяцей або тыя, у каго дзіця з’явілася цягам апошняга года, мелі крыху вышэйшы ўзровень жадання.

Прафесійныя групы адрозніваліся мацней, чым чакалася. Вышэйшыя паказчыкі адзначаліся ў ваеннаслужачых, аператараў машын і кіраўнікоў (менеджараў), ніжэйшыя — у шараговых офісных супрацоўнікаў і дапаможных рабочых. Адукацыя практычна не ўплывала на вынікі.

Што гэта азначае

Вынікі падкрэсліваюць, што біялагічныя і сацыяльныя фактары дзейнічаюць разам. Гармоны, такія як тэстастэрон, безумоўна важныя, але не менш істотныя сацыяльныя ролі, чаканні і жыццёвыя абставіны.

Той факт, што мужчыны дасягаюць піку жадання каля 40 гадоў, можа быць звязаны са стабільнымі адносінамі, большай эмацыйнай блізкасцю або зменай прыярытэтаў у сярэднім узросце.

Цікавым з'яўляецца і ўплыў бацькоўскай ролі: у той час як мужчыны з большай колькасцю дзяцей, як правіла, паведамляюць пра больш высокае сэксуальнае жаданне, у жанчын яно зніжаецца. Гэта дазваляе меркаваць, што клопат пра дзяцей і звязаная з гэтым нагрузка па-рознаму ўплываюць на адчуванне жадання.

Даследчыкі мяркуюць, што атрыманыя імі даныя могуць быць карыснымі для развіцця сэксалагічнай і псіхатэрапеўтычнай дапамогі — з улікам узросту, сямейнага статусу і жыццёвай сітуацыі чалавека.

Абмежаванні

Нягледзячы на маштаб, даследаванне мае шэраг абмежаванняў. Сэксуальнае жаданне вымяралася толькі двума агульнымі сцвярджэннямі без падзелу на партнёрскую і індывідуальную матывацыю. Таксама не браліся пад увагу псіхалагічныя аспекты, такія як тып асобы, эмацыйныя патрэбы або мадэлі паводзін у адносінах.

Аўтары адзначаюць са спасылкай на папярэднія даследаванні, што гэтыя фактары маглі б растлумачыць дадатковыя 10—15 працэнтаў варыятыўнасці вынікаў.

Акрамя таго, звесткі грунтуюцца на самаацэнцы рэспандэнтаў, а ў тэмах сэксуальнасці людзі могуць падсвядома карэктаваць адказы пад сацыяльныя нормы.

Каментары9

  • Ёсць-ёсць
    18.02.2026
    Няма там ужо нічога пасля 30, усё ёсць. Але методыка вымярала колькасць думак пра сэкс, а не колькасць дзеянняў. Можа быць так, што думак больш з-за немагчымасці дзеянняў. Па знешніх прычынах (дзеці-праца часу не пакідаюць), або па нутраным (здароўя няма, а думкі засталіся).
  • Тостуемый пьет до дна
    18.02.2026
    " Так выпьем же за то, чтобы наши желания совпадали с нашими возможностями!" К/ф "Кавказская пленница". :))
  • Стары казёл
    18.02.2026
    Story of my life.

Беларускі добраахвотнік расказаў, што сёння насамрэч вырашае вайну7

Беларускі добраахвотнік расказаў, што сёння насамрэч вырашае вайну

Усе навіны →
Усе навіны

Беларусь увайшла ў топ-25 краін з самым танным курыным філе3

Караль Наўроцкі заклікаў польскі Сейм забараніць сцяг УПА37

Чэшка Лінда Носкава выйграла Уімблданскі турнір

Беларусам патлумачылі, чаму накіп у чайніку — гэта добра6

Наста Рагатко расказала пра «тупыя ўстаноўкі», ад якіх ёй прыйшлося адмовіцца пры продажы сваёй кнігі13

Манэ і не снілася. У дэндрасадзе каля Нарачы можна пабачыць сажалку з гарлачыкамі і больш за 500 раслін2

Сабаленка расказала, чаму жаніх падарыў ёй такі буйны пярсцёнак2

У Ашмянах бабёр перайшоў дарогу строга па пешаходным пераходзе ВІДЭА4

Амерыканцы любяць гаварыць пра заняпад Еўропы. Але большасць еўрапейцаў жыве лепш за іх. Праўда, яшчэ не беларусы23

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Беларускі добраахвотнік расказаў, што сёння насамрэч вырашае вайну7

Беларускі добраахвотнік расказаў, што сёння насамрэч вырашае вайну

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць