Здароўе1111

З гадамі ў мужчын валасы пачынаюць расці ў незвычайных месцах. Чаму?

Гэта пачынаецца паступова: магчыма, валасінкі пачынаюць звісаць з ноздраў, а цырульнік прапануе падстрыгчы валасы на мочцы вуха. Шмат для каго з мужчын рост валос у ноздрах і вушах — звыклая частка старэння, але чаму так адбываецца і што з гэтым рабіць?

Фота: Pixabay

Кароткі адказ: рост валасоў у сталых мужчын шмат у чым звязаны з узроўнем тэстастэрону і генетыкай. Але ўсё гэта не азначае, што з непрыемнай з’явай нельга нічога зрабіць, тлумачыць New York Times.

На тое, дзе і як на целе растуць валасы, уплываюць гармоны. Напрыклад, у час палавога выспявання такія андрагены (палавыя гармоны), як тэстастэрон, запускаюць валасяныя фалікулы на твары, грудзях, падпахах і лабковай зоне. Тады кароткія светлыя валасінкі на гэтых месцах замяняюцца на больш густыя і цёмныя, што растуць больш працяглы час.

Калі мужчыны дасягаюць 40—60 гадоў, тэстастэрон часам пачынае ўплываць на рост валасоў у іх па-новаму, часам незразумелым чынам. Часткі вашага цела, пра якія вы нават не здагадваліся, што там ёсць валасяныя фалікулы, напрыклад, верхняя частка носа ці мочкі вушэй, могуць стаць адчувальнымі да тэстастэрону, што назапашваўся гадамі. Праз гэта валасінкі ў гэтых зонах робяцца больш густымі і доўгімі, а ў выніку і больш прыкметнымі.

Тое, наколькі актыўна растуць валаскі на носе і ў вушах, залежыць і ад генетыкі. Вось чаму ў некаторых людзей можа, напрыклад, вырасці прыгожая густая барада, а ў некаторых — не. Калі вы з тых, у каго добра растуць валасы на твары, верагодна, такая ж рыса будзе і ў вашага сына.

Калі вы жадаеце пазбавіцца ад залішніх валос у носе ці вушах, у вас ёсць наступныя варыянты. Перш за ўсё можна паспрабаваць лазерную эпіляцыю. Каб атрымаць добры вынік, вам, хутчэй за ўсё, спатрэбіцца некалькі сеансаў, але эфект ад іх даволі працяглы. Дзейнічае яна такім чынам: пігмент воласа паглынае святло ад лазера ў выглядзе цяпла, і потым гэтае цяпло пашкоджвае фалікул, чым перашкаджае росту воласа.

Лазер добра працуе на цёмных валасах, калі ж яны ў вас больш светлыя, можна разгледзець пытанне аб электраэпіляцыі (цёмныя валасы яна таксама прыбірае). Падчас яе ў кожны валасяны фалікул уводзіцца маленькая іголка, якая выпускае электрычны ток. Ён разбурае фалікул і гэтым спыняе рост валасоў. І лазерная, і электраэпіляцыя могуць быць даволі балючымі, а для працяглага эфекту спатрэбіцца некалькі сеансаў.

Можна выбіраць і кароткатэрміновыя рашэнні: эпіляцыю воскам, галенне, стрыжку, выскубанне валасоў і выкарыстанне крэмаў для іх выдалення. Галоўнае — выконваць напісаныя на крэмах інструкцыі, бо інакш такія сродкі могуць пашкодзіць скуру. Улічвайце таксама, што эпіляцыя воскам і выскубанне валасоў могуць выклікаць раздражненне скуры.

Чытайце таксама:

Галіць ногі — небяспечная звычка. Вось чым яна пагражае

Першая рэклама сродкаў для галення, дзе дэманструюцца сапраўдныя валасы на жаночым целе, выклікала ў інтэрнаўтаў гаму эмоцый

Дэрматолаг расказаў, як прадухіліць сухасць скуры

Каментары11

  • даведка
    16.12.2022
    Со мной срочную служил один бухарик, которого командование части периодически прямо с плаца отправляло бриться второй раз за день, потому что из-за избыточного роста растительности на его лице во второй половине дня они думали, что он утром не брился, а с учётом его спитой рожи.заросшее щетиной туловище в форме производило удручающее зрелище.
  • алысенка
    16.12.2022
    "Калі вы жадаеце пазбавіцца ад залішніх валос у носе ці вушах, у вас ёсць наступныя варыянты."
    а дзе варыянт - на лысіну перасадзіць? забіць, т.ск., аднім махам двух зайцоў?

  • дадевка
    16.12.2022
    даведка, ну вы и ваше командование и эти, как их? ** вы что - считаете себя за эталон? под который всех надо стричь?
    а он может просто с особенностями был
    bigpicture.ru/istoriya-lyubvi-borodatoj-zhenshhiny-i-satanista-kotorye-pozhenilis-blagodarya-socsetyam/ 

Цяпер чытаюць

У Мінску масажыст Андрэй таемна здымаў голых кліентак12

У Мінску масажыст Андрэй таемна здымаў голых кліентак

Усе навіны →
Усе навіны

Іконы, талон у паліклініку і нават лаваш. Што беларусы засоўваюць у банкаматы1

У школе ў дзяцей спыталі пра заробак бацькоў. Чыноўнікі адказалі, ці гэта карэктна6

«Мы абняліся і ўсю дарогу ехалі ў абдымку». Беларусцы вярнулі дачку, якую бацька таемна вывез у Эстонію8

Андрэй Пачобут адкрыў у Любліне Камень памяці Яна Карскага26

Belgee паказаў новы X50. Цяпер гэта бюджэтны красовер з атмасферным рухавіком і старым добрым аўтаматам11

Яблык на магіле Святланы Курс ФОТАФАКТ12

Еўрапейскія спецслужбы папярэдзілі пра магчымую эскалацыю аперацый Расіі супраць НАТА ў бліжэйшыя месяцы34

У Мінску з'явіўся самы загадкавы аўтобусны маршрут7

Фермер пад Брэстам вырасціў гарбуз вагой 240 кіло2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У Мінску масажыст Андрэй таемна здымаў голых кліентак12

У Мінску масажыст Андрэй таемна здымаў голых кліентак

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць