Свет1616

Еўрасаюз на перамовах з Расіяй хоча патрабаваць вываду войскаў з Беларусі

Еўрапейскі саюз у межах магчымай мірнай дамовы па Украіне плануе выставіць Расіі шэраг жорсткіх умоваў. Як паведамляе «Радыё Свабода», гаворка ідзе пра дакумент для дыскусіі, які распаўсюдзіла кіраўніца еўрапейскай дыпламатыі Кая Калас сярод прадстаўнікоў краін — членаў ЕС.

Фота: Thierry Monasse/Getty Images

У дакуменце пад назвай «Асноўныя інтарэсы Еўропы ў забеспячэнні ўсёахопнага, справядлівага і трывалага міру і бяспекі кантынента» Брусель выкладае сваю пазіцыю адносна таго, што павінна зрабіць Масква.

Сярод патрабаванняў — вывад расійскіх войскаў не толькі з тэрыторыі Украіны, але і з Беларусі, Грузіі, Арменіі і Прыднястроўя.

Акрамя гэтага, ЕС настойвае на выплаце рэпарацый Украіне, дэмілітарызацыі акупаваных тэрыторый, адмове ад іх юрыдычнага прызнання і спыненні гібрыдных атак супраць еўрапейскіх краін.

Асобны раздзел прысвечаны ўнутрыпалітычным зменам у Расіі. Еўрасаюз патрабуе правядзення свабодных выбараў пад міжнародным назіраннем, вызвалення палітвязняў, вяртання дэпартаваных грамадзян, адмены закона аб «замежных агентах», а таксама садзейнічання расследаванню забойстваў Аляксея Навальнага і Барыса Нямцова.

У Бруселі падкрэсліваюць, што бяспека Еўропы немагчымая без удзелу ЕС у перамовах. У сувязі з гэтым разглядаецца стварэнне пасады спецыяльнага прадстаўніка Еўрасаюза па сувязях з Расіяй. Частка прапаноў можа быць абмеркаваная міністрамі замежных спраў краін ЕС 23 лютага.

Пры гэтым адзначаецца, што Масква пакуль адхіляе ключавыя пункты магчымай дамовы, у тым ліку пытанне рэпарацый і размяшчэння замежных сіл на захадзе Украіны.

Каментары16

  • Еўраскептык
    18.02.2026
    Жэстачайша падтрымліваю такое патрабаванне! Хопіць ужо Беларусі быць пагрозай для Еўропы!
  • Цудоўная навіна !
    18.02.2026
    да таго статус буфернай, нейтральнай, НЕЗАЛЕЖНАЙ КРАІНЫ ! Цудоўная навіна !
    "Еўрасаюз на перамовах з Расіяй хоча патрабаваць вываду войскаў з Беларусі"
  • Яны зусім ...?
    19.02.2026
    Было б канешне добра, але ў суме з астатнімі патрабаваннямі выглядае як нейкі здзек над рэчаіснасцю. Нават не магу прыдумаць якім бы словам іх назваць, каб камент не выдалілі.

Цяпер чытаюць

Маўрыкій, Сейшэлы, Шры-Ланка і не толькі: паглядзелі, куды збеглі ад беларускіх маразоў праўладныя артысты і вядучыя

Маўрыкій, Сейшэлы, Шры-Ланка і не толькі: паглядзелі, куды збеглі ад беларускіх маразоў праўладныя артысты і вядучыя

Усе навіны →
Усе навіны

Другакласнік у Германіі падаў заяўку на вакансію інспектара дзіцячых пляцовак. І яго амаль узялі!

«Не толькі ад грыпу або кавіду». Навукоўцы з ЗША распрацоўваюць універсальную вакцыну ад усіх тыпаў лёгачных інфекцый

Энтузіясты алічбавалі ўсе могілкі Мінска2

Чэмпіён Беларусі і Польшчы трапіў за краты праз тое, што збег ад службы ў беларускім войску. А цяпер увогуле знік5

 У расійскім Саранску гарыць важны завод ВПК1

Самае жахлівае здарэнне на Алімпіядзе. Польская спартоўка атрымала каньком у вока5

Саграда Фамілія дасягнула сваёй канчатковай вышыні — праз паўтара стагоддзя ад пачатку будаўніцтва. І стала самай высокай царквой на планеце2

У ціхі квартал у цэнтры Мінска прыдуць перамены. Там будзе вялізны сквер, цэнтр сучаснага мастацтва і паркінг4

Дальнабойшчык спытаў у дзяўчын, чаму яны не хочуць адносін з дальнабойшчыкамі — і панеслася11

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Маўрыкій, Сейшэлы, Шры-Ланка і не толькі: паглядзелі, куды збеглі ад беларускіх маразоў праўладныя артысты і вядучыя

Маўрыкій, Сейшэлы, Шры-Ланка і не толькі: паглядзелі, куды збеглі ад беларускіх маразоў праўладныя артысты і вядучыя

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць