Свет1111

Еўрасаюз абмяркоўвае поўную забарону марскіх перавозак расійскай нафты

У Еўрапейскім саюзе пачалі абмяркоўваць магчымасць увядзення поўнай забароны на марское транспартаванне расійскай нафты і яе страхаванне еўрапейскімі кампаніямі. Такая мера можа замяніць дзейны механізм «цэнавай столі» на нафту з Расіі, які з 1 лютага зніжаецца да 44,10 даляра за бараль. Паводле крыніц агенцтва Bloomberg, гэтая ідэя разглядаецца ў межах падрыхтоўкі 20‑га пакета санкцый супраць Масквы, піша The Moscow Times.

Танкер ценявога флоту Расіі Grinch. Фота: x.com/EtatMajorFR

Суразмоўцы агенцтва адзначаюць, што поўная забарона марскіх перавозак істотна ўзмоцніць санкцыйны ціск і зробіць кантроль за выкананнем абмежаванняў прасцейшым. На гэтым фоне, а таксама з-за ўзмацнення санкцый ЗША і падзення сусветных цэн на нафту, даходы Расіі ад нафтагазавага экспарту ў 2025 годзе скараціліся на чвэрць і дасягнулі мінімуму з часоў пандэміі. Аналітыкі мяркуюць, што ў 2026 годзе бюджэт РФ можа недаатрымаць яшчэ некалькі трыльёнаў рублёў.

Акрамя нафты, у новым пакеце санкцый ЕС можа прапанаваць дадатковыя абмежаванні супраць расійскіх банкаў, нафтавых кампаній, крыптасэрвісаў і фінансавых структур у трэціх краінах, якія дапамагаюць абыходзіць санкцыі. Таксама плануецца пашырыць спіс суднаў так званага ценявога флоту Расіі.

Асобна разглядаецца магчымасць упершыню задзейнічаць механізм супраць абыходу санкцый — у прыватнасці, увесці забарону на пастаўкі станкоў і радыёабсталявання ў Кыргызстан, які стаў ключавым транзітным пунктам для рээкспарту тавараў у Расію.

Крыніцы таксама паведамляюць, што ЕС можа ўвесці новыя гандлёвыя абмежаванні ў дачыненні да кампаній і тавараў, патрэбных Расіі для вытворчасці ўзбраення, а таксама забараніць імпарт некаторых расійскіх металаў.

Плануецца, што 20‑ы пакет санкцый будзе ўзгоднены да канца лютага. Аднак частка краін ЕС ужо выказала нязгоду з ідэяй замяніць цэнавую «столь» поўнай забаронай на марскія перавозкі расійскай нафты. Еўракамісія пакуль афіцыйных каментароў не дае.

Каментары11

  • дзякуй ЭЗ І ЗША за клопат
    31.01.2026
    "... поўную забарону марскіх перавозак расійскай нафты"
    цудоўная навіна, дзякуй ЭЗ І ЗША за клопат, за любоў да Украіны і нашай Беларусі . "Акенца магчымасцяў" адчынілася трэба ім карыстацца спадары !
  • прыватызацыю нафтавага сектара Венесуэлы
    31.01.2026
    1917&1991, Да таго, Выконваючая абавязкі прэзідэнта Венесуэлы, Дэльсі Радрыгес, падпісала закон, які дазваляе прыватызацыю нафтавага сектара краіны. Безакалонцы капут. Трамп як Рэйган залівае свет таннай нафтай, усё імперыі пуціна фініта
  • Дзякуй, Прэзідэнт Трамп!
    31.01.2026
    "Еўрасаюз абмяркоўвае" - далей не змог чытаць. Хай абмяркоўваюць.

Цяпер чытаюць

Атака на Усць-Лугу: расійскія каналы паведамляюць пра гібель трох экіпажаў авіятэхнікі18

Атака на Усць-Лугу: расійскія каналы паведамляюць пра гібель трох экіпажаў авіятэхнікі

Усе навіны →
Усе навіны

Беларуска ўдзельнічае ў польскім шоу на выжыванне — і рыхтуецца да шлюбу з сынам вядомай польскай спявачкі13

Кватэра ў Depo стала самай дарагой у кастрычніку. Метр ацанілі ў 8300 даляраў

Чарняўская пра «Быхаўскую мадонну»: Большасць талентаў — у падполлі або эміграцыі. Значыць, выбірай з таго, што даюць4

Украінскія дроны другі раз з пачатку восені атакавалі найбуйнейшы порт Расіі на Балтыйскім моры3

Бацька Меган Маркл пераведзены ў турму пасля таго, як зрэзаў электронны бранзалет

Удзельнічалі ў паўстаннях, былі экзатычнымі слугамі і нават ратавалі магнатаў ад даўгоў. Кім былі афрыканцы ў ВКЛ і Рэчы Паспалітай?23

Больш за 200 мільёнаў чалавек у свеце жывуць на тэрыторыях, за якія змагаюцца банды і паўстанцы3

Клізма з кока-колы дапамагла там, дзе не спрацавалі слабільныя. Як гэта магчыма?7

Каб адслужыць нядзельную каталіцкую імшу ў Баранавічах, давялося ехаць самому біскупу. Больш не было каму9

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Атака на Усць-Лугу: расійскія каналы паведамляюць пра гібель трох экіпажаў авіятэхнікі18

Атака на Усць-Лугу: расійскія каналы паведамляюць пра гібель трох экіпажаў авіятэхнікі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць