Свет55

Расійскі танкер, эфектна затрыманы Францыяй у Міжземным моры, адпусцяць плаваць далей

Прэзідэнт Францыі Эмануэль Макрон патлумачыў прэзідэнту Украіны Уладзіміру Зяленскаму, што затрыманы французамі расійскі танкер з так званага ценявога флоту Расіі прыйдзецца адпусціць з-за дзейных законаў Францыі. Пра гэта Зяленскі паведаміў на сустрэчы з журналістамі ў Кіеве.

Танкер Grinch. Фота: x.com/EtatMajorFR

Украінскі прэзідэнт падзякаваў Макрону за затрыманне танкера Grinch, які належыць да ценявога флоту. Макрон жа адзначыў, што трэба змяніць заканадаўства, каб у будучыні падсанкцыйныя расійскія танкеры маглі заставацца ў стане пад арыштам у Францыі.

Зяленскі заклікаў іншыя еўрапейскія краіны па прыкладзе Францыі спыняць і арыштоўваць танкеры ценявога флоту. Ён падкрэсліў, што канфіскацыя такіх суднаў — адзін з інструментаў, здольных паскорыць заканчэнне вайны ва Украіне.

Танкер Grinch быў затрыманы 22 студзеня каля іспанскіх берагоў пасля праверкі дакументаў, якія пацвердзілі падазрэнні адносна несапраўднага сцяга. Судна ішло з Мурманска пад сцягам Каморскіх астравоў і часта дастаўляла нафту ў парты Кітая і Індыі. Танкер фігуруе ў санкцыйных спісах ЕС, Вялікабрытаніі і ЗША пад рознымі назвамі.

28 студзеня паведамлялася, што затрыманы танкер застанецца «затрыманым» да прыняцця далейшых рашэнняў. Міністр замежных спраў Францыі Жан-Наэль Баро раней заклікаў да жорсткіх мер супраць суднаў «ценявога флоту» Расіі ў рамках 20‑га пакета санкцый ЕС.

Каментары5

  • Цвічок
    30.01.2026
    танкер канфіскавалі і адпраўляйце хутчэй на металалом. танкеры ужо старыя ім па меркаваннях бяспекі не дазволена плаваць
  • Чел
    30.01.2026
    Размах на рубль, удар на копейку.
  • Проста жыхар
    30.01.2026
    Пры ўсёй лапідарыстасці Трампа, падобна, што з усіх заходніх лідараў толькі ў яго ёсць яйцы.

Атака на Усць-Лугу: расійскія каналы паведамляюць пра гібель трох экіпажаў авіятэхнікі18

Атака на Усць-Лугу: расійскія каналы паведамляюць пра гібель трох экіпажаў авіятэхнікі

Усе навіны →
Усе навіны

Беларуска ўдзельнічае ў польскім шоу на выжыванне — і рыхтуецца да шлюбу з сынам вядомай польскай спявачкі13

Кватэра ў Depo стала самай дарагой у кастрычніку. Метр ацанілі ў 8300 даляраў

Чарняўская пра «Быхаўскую мадонну»: Большасць талентаў — у падполлі або эміграцыі. Значыць, выбірай з таго, што даюць4

Украінскія дроны другі раз з пачатку восені атакавалі найбуйнейшы порт Расіі на Балтыйскім моры3

Бацька Меган Маркл пераведзены ў турму пасля таго, як зрэзаў электронны бранзалет

Удзельнічалі ў паўстаннях, былі экзатычнымі слугамі і нават ратавалі магнатаў ад даўгоў. Кім былі афрыканцы ў ВКЛ і Рэчы Паспалітай?23

Больш за 200 мільёнаў чалавек у свеце жывуць на тэрыторыях, за якія змагаюцца банды і паўстанцы3

Клізма з кока-колы дапамагла там, дзе не спрацавалі слабільныя. Як гэта магчыма?7

Каб адслужыць нядзельную каталіцкую імшу ў Баранавічах, давялося ехаць самому біскупу. Больш не было каму9

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Атака на Усць-Лугу: расійскія каналы паведамляюць пра гібель трох экіпажаў авіятэхнікі18

Атака на Усць-Лугу: расійскія каналы паведамляюць пра гібель трох экіпажаў авіятэхнікі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць