Эканоміка

Прыпынілі ліцэнзію агенцтва «Атлас нерухомасці»

З 10 кастрычніка 2025 года прыпынілі ліцэнзію ТАА «Атлас нерухомасці», якое займалася наймам жылля, а таксама ануляваныя пасведчанні аб атэстацыі рыэлтара кіраўніка арганізацыі і аднаго з супрацоўнікаў.

Фота ілюстрацыйнае

Міністэрства юстыцыі паведаміла, што прычынай стала парушэнне заканадаўства: арганізацыя брала аплату паслуг найму жылля загадзя, перад тым як кліенту падабралі кватэру і падпісалі акт аказання паслуг, што забаронена законам. Акрамя таго, з кліентамі працавалі неўпаўнаважаныя асобы замест афіцыйных рыэлтараў.

На час прыпынення ліцэнзіі «Атлас нерухомасці» не можа ажыццяўляць рыэлтарскую дзейнасць, кліентам рэкамендавана скасаваць наяўныя дамовы.

У красавіку ў Беларусі прайшлі рэйды па агенцтвах нерухомасці: сілавікі прыходзілі без папярэджання, забіралі тэхніку і дакументы, арыштоўвалі кіраўнікоў. Асноўнай прычынай ператрусаў называлі сістэматычныя парушэнні: ухіленне ад падаткаў, атрыманне грошай абыходнымі шляхамі і выплата заробкаў «у канвертах».

Каментары

Цяпер чытаюць

Усе навіны →
Усе навіны

Ветэрана-афганца з Жылічаў асудзілі на 12 гадоў за палітыку, у тым ліку за здраду дзяржаве6

Павел Дураў апублікаваў дэпрэсіўна-песімістычны прагноз на будучыню29

Намібія стала сусветным лідарам па колькасці жанчын на топ-пазіцыях — прэзідэнтка, віцэ-прэзідэнтка і спікерка. Але ёсць нюансы8

Гліннік: Выступ Мельнікавай на апошняй канферэнцыі быў дзіўны — яна казала, як хоча дадому23

Данія знішчыла Беларусь з лікам 6:011

Новыя куміры мінскай моладзі — гурт «Барысаўскі тракт»25

Ціханоўская: Наўрад ці атрымаецца аднавіць той аб'ём падтрымкі, які беларусы страцілі ў сувязі з новай амерыканскай палітыкай20

Трамп анансаваў вызваленне закладнікаў у Газе ў пачатку наступнага тыдня4

У мінскім парку з'явіліся незвычайныя скульптуры з дрэва і металу ФОТЫ3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Арыштаваны Аляксандр Шакуцін27

Арыштаваны Аляксандр Шакуцін

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць