Гамяльчанка пацікавілася, чаму з абласнога тэатра не здымаюць чырвона-зялёны дэкор, хаця святы мінулі — і тут панеслася
Гамяльчанка задалася пытаннем, чаму архітэктуры ў горадзе не вяртаюць першатворны выгляд — нават калі святы мінулі, будынкі застаюцца ў чырвона-зялёных шпалерах. Бяскрыўднае пытанне справакавала сапраўдную бойку ў каментарах паміж рознымі палітычнымі бакамі.
«Вы не ведаеце, калі скончацца Дзень Перамогі і іншыя святы, каб зняць вясновыя кветачкі і вярнуць калонам класічны выгляд. Калі здымуць гэтыя ўпрыгожванні»? — запытала ў тыктоку жанчына.
Ребята, я люблю мою страну и мой Город, чту День Победы, мои деды воевали, родственник - известный герой, люблю памятники архитектуры, люблю этот театр и люблю фотографироваться в этих классических колоннах. Я лишь спросила, не знаете ли, когда снимут эти украшения. А то столько негативных комментариев… Не надо мне приписывать Ваши домыслы. Как говорится, кто чем наполнен, тем и изливается. Спасибо всем адекватным. Не ожидала, что видео залетит в стратосферу.
Яна звярнула ўвагу на знешні выгляд Гомельскага абласнога драматычнага тэатра — класічная архітэктура, багата дэкараваная скульптурамі і ляпнінай, і, у прыватнасці, калоны сапраўды губляюцца пад чырвона-зялёнымі дэкарацыямі.

Многія беларусы падзялілі боль аўтаркі відэа:
«Цяпер уся краіна чырвона-зялёная. Але хіба гэта патрыятызм?! Ён не ў знешніх атрыбутах праяўляецца. Проста чыноўнікі адзін перад адным выпендрываюцца: хто больш выслужыцца. А вось недапрацовачка: забылі яшчэ фасады дамоў і асфальт у чырвона-зялёны перафарбаваць».
«У Гомелі ўжо культ нейкі. Літаральна ўсё чырвона-зялёнае. Максімальна недарэчная ўся гэта атрыбутыка. Нават падсыпка пад дрэвы чырвона-зялёная. Гэта такая безгустоўнасць. Увечары з глузду з'ехаць можна — за кожным кутом будзе што-небудзь чырвона-зялёнае чакаць. Падсветка, сцягі ў пяцідзесяці варыяцыях, ілюмінацыя… Сур'ёзна, я ўжо не гуляю нават у горадзе, бачыць гэта не магу».
«Упершыню, калі я ўбачыла гэта, падумала, што калонам патрабуецца рэстаўрацыя і іх схавалі па гэтай прычыне… Рэальна псуе выгляд будынка».
«Навошта ўвогуле гэта было зроблена? І так шмат чырвона-зялёнага ў горадзе: дзе трэба і дзе зусім не трэба. На класічных калонах зусім недарэчна».
«Перабор заўсёды выклікае зваротны эфект — адрынанне».
«Літаральна на днях была ў Гомелі — такі прыгожы будынак, і так знявечылі. Справа не ў адценнях сцяга, а ў дрэнным дызайне».
«Усе ж разумеюць, што гэта насаджэнне чырвона-зялёнага пасля 2020‑га — камусьці нешта даказаць?»
Але знайшліся і заступнікі такіх дызайнерскіх рашэнняў:
«Усё весялей, чым шэрае!»
«Гэта сімволіка нашай краіны, назаўсёды! Што вам не падабаецца?»
«У ЗША сцягі і іншая сімволіка на кожным кроку! Вы ж усё хацелі, каб у нас было, як у ЗША! Зараз у нас, як у ЗША!» — даводзіла іншая частка каментатараў.
Сама аўтарка відэа прызналася, што не чакала, што відэа выкліча такую цікаўнасць і спрэчкі:
«Людзі! Я люблю маю краіну і мой горад, паважаю Дзень Перамогі, мае дзяды ваявалі, сваяк — вядомы герой, люблю помнікі архітэктуры, люблю гэты тэатр і люблю фатаграфавацца на фоне гэтых класічных калон. Я толькі спытала, ці не ведаеце, калі здымуць гэтыя ўпрыгожванні, а столькі негатыўных каментароў… Не трэба мне прыпісваць вашы здагадкі».
Каментары
Гэта не значыць, што мне падабаюцца будынкі гэтага стылю савецкага часу і мода на пачварную расфарбоўку.
Хаця, вось ізноў, самая левая калона з бела-чырвона-белым арнаментам выглядае даволі цікава :)