Грамадства55

У аграгарадку пад Слонімам зачыніліся пошта, Дом быту і аптэка. Яшчэ нядаўна ўлады хваліліся клопатам пра жыхароў

Жыхары аграгарадка Дзераўная Слонімскага раёна распавялі пра праблемы, якія паступова пазбаўляюць населены пункт звыклай інфраструктуры. За апошні час тут зачыніліся аддзяленне пошты і Дом быту, перастала працаваць адзіная аптэка. Мясцовыя жыхары дадаюць да гэтага спісу амбулаторыю і дзіцячы сад, піша BGmedia.

Дзень вёскі ў Дзераўной. Фота: «Культура Слонімшчыны»

Пра сітуацыю распавёў у гарадскім пабліку адзін з мясцовых жыхароў. Паводле яго слоў, магчымасцей атрымліваць элементарныя паслугі непасрэдна ў аграгарадку становіцца ўсё менш.

Чарговай праблемай стала непагадзь 18 ліпеня. Праз моцны дождж і вецер сарвала дах з будынка мясцовай крамы, дзе таксама знаходзілася адзіная аптэка. Прайшоў ужо месяц, але яна дагэтуль не працуе.

Пасля звароту жыхароў Слонімскі райвыканкам паведаміў, што зараз будынак аднаўляюць. Там рамантуюць і ўмацоўваюць дах, а супрацоўнікі Слонімскага філіяла Гродзенскага аблспажыўтаварыства паралельна прыводзяць у парадак унутраныя памяшканні. Завяршыць працы чыноўнікі абяцаюць да 1 верасня. 

Аднак у каментарах жыхары звярнулі ўвагу, што спіс праблем Дзераўной значна шырэйшы: «Штосьці вы сціпла пералічылі», «A таксама закрыццё амбулаторыі, дзіцячага сада».

Іншыя ўспамінаюць, якой інфраструктурай аграгарадок валодаў раней: «Такая вёска калісьці была — бальніца была, а цяпер? Нават аптэкі няма. Куды глядзіць старшыня сельсавета?»

У маі ў аграгарадку Дзераўная ўрачыста адкрылі спартыўную пляцоўку

Пры гэтым у апошнія месяцы Слонімскі райвыканкам і раённая газета практычна не распавядалі пра назапашаныя праблемы Дзераўной. Апошняя заметная публікацыя пра аграгарадок з'явілася 8 мая — і выглядала яна зусім інакш.

Тады тут урачыста адкрывалі новую спартыўную пляцоўку. На мерапрыемства прыехаў старшыня раённага Савета дэпутатаў Алег Таргонскі, перарэзалі сімвалічную стужку, а раённая газета назвала з'яўленне трэнажораў «яскравым сведчаннем клопату і падтрымкі насельніцтва аграгарадка» і прыкладам узаемадзеяння бізнесу, улады і жыхароў.

Праз тры месяцы карціна выглядае куды менш святочна. Спартыўная пляцоўка ў Дзераўной сапраўды з'явілася, але адначасова жыхары кажуць пра закрытую пошту, Дом быту, амбулаторыю і дзіцячы сад, а адзіная аптэка ўжо месяц не працуе пасля пашкоджання даху. Пра гэтыя праблемы ў афіцыйнай карціне жыцця аграгарадка да звароту саміх людзей практычна нічога не было.

Каментары5

  • Янак
    19.08.2026
    дэпапуляцыя такі працэс які цяжка адкруціць назад. Маладыя не бачаць перспектыў, выязждаюць, няма дзяцей - не патрэбны садок і школа. Меней людзей - нерэрэнтабельна дзяржаць пошту, амбулаторыю і магазін. А ад гэтага астатнія уцякаюць. Яшчэ такую праблему раскажу. На весках есць многадзетныя сем'і. Іх вырашылі падтрымаць - далі ім кватэры. А кватэры дзе? У бліжайшым гарадскім пасёлку. А тая веска яшчэ больш абязлюдзела. Вельмі неразумнае рашэнне улады
  • хамса для Сулеймана
    19.08.2026
    Gorliwy Litwin , брава! )
  • Вясковец
    20.08.2026
    Беларусы не толькі у гарадах жывуць. І такія пытанні уладам треба задаваць- якія сацыяльныя паслугі павынны быць у аграгарадку, і якая інфраструктура павінна прысутнічаць. У маім аграгарадку- зачынілі дом быту, школу і дзіцячы садок- веска вымірае. А таксама зачыніўся дрэваапрацоучы цэх- у выніку "вельмі разумнай знешняй палітыкі"- цех працаваў на экспарт. Жыхароў 10-20 ездзіць на працу за 20 кілометраў .

Цяпер чытаюць

Расіянін месяц лётаў па Беларусі на машыне так, што атрымаў больш за 20 штрафаў на круглую суму7

Расіянін месяц лётаў па Беларусі на машыне так, што атрымаў больш за 20 штрафаў на круглую суму

Усе навіны →
Усе навіны

У прэзідэнты Францыі вырашыў балатавацца пяціразовы алімпійскі чэмпіён1

Колькі беларусаў загінула на вайне з Украінай? Больш за 1600, але наколькі больш?37

Хакейнае «Дынама» закрыла сваё кафэ ў мінскім гандлёвым цэнтры1

У Беларусі выпусцяць навагодняе марожанае са смакам святочных напояў

Расійскія хакеры ўзламваюць смартфоны нават праз надзейныя сайты. Адзіная страхоўка: абнаўляць праграмнае забеспячэнне1

Памерла народная артыстка Беларусі Святлана Вуячыч

Бізнэсмен Аляксандр Кныровіч атрымаў польскае грамадзянства70

Украінскія ратавальнікі паказалі фота наступстваў дзённай атакі дронаў на Кіеў

Брат дарадцы Зяленскага Міхаіла Падаляка загінуў у Запарожскай вобласці, ваюючы за Расію21

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Расіянін месяц лётаў па Беларусі на машыне так, што атрымаў больш за 20 штрафаў на круглую суму7

Расіянін месяц лётаў па Беларусі на машыне так, што атрымаў больш за 20 штрафаў на круглую суму

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць