Грамадства11

У Новай Баравой адкрылі дарогу да МКАД

У мінскім мікрараёне «Новая Баравая», што адміністрацыйна з'яўляецца часткай вёскі Копішча Мінскага раёна, адкрылі для руху частку вуліцы Пілотнай, якая праходзіць уздоўж Арт-квартала. Цяпер гэты ўчастак даступны для скразнога праезду аўтамабіляў і руху пешаходаў, піша pristalica.by.

Адкрытая дарога павінна спрасціць перамяшчэнне па мікрараёне і зрабіць больш зручным выезд на МКАД. Раней кіроўцам даводзілася аб'язджаць закрыты ўчастак.

Дарогу ўжо абсталявалі свежай дарожнай разметкай, а аўтамабілісты пачалі ёю карыстацца. Жыхары мікрараёна таксама дзеляцца відэа і паведамленнямі пра адкрыццё ў сацыяльных сетках.

Акрамя таго, нядаўна сталі даступнымі і іншыя маршруты. У прыватнасці, адкрыўся ўчастак каля сярэдняй школы №2 у вёсцы Копішча, які вядзе да лясной дарогі.

Каментары1

  • .
    19.08.2026
    Дарогу з Новай Баравой да МКАД зрабілі даўно. Зараз адкрылі дарогу, паралельную МКАД (не адзіную). І вось з яе ўжо можна выехаць на той выезд да МКАД.
    "Участак ад школы да лясной дарогі" таксама без мапы і пляшкі не расшыфруеш.
    З геаграфіяй у сталічным афіцыёзе заўсёды было сумна.

Цяпер чытаюць

«Сыночак, ты ў мяне адзін». Маці з Дуброўна просіць 18‑гадовага сына вярнуцца з расійскай арміі і звяртаецца да Лукашэнкі13

«Сыночак, ты ў мяне адзін». Маці з Дуброўна просіць 18‑гадовага сына вярнуцца з расійскай арміі і звяртаецца да Лукашэнкі

Усе навіны →
Усе навіны

Фірмовую краму магілёўскага мясакамбіната ў Мінску ўрачыста адкрывалі з удзелам ганаровай варты, святара і Карпянкова ФОТАФАКТ13

Беларусаў шакаваў рост цэнаў на скумбрыю, яйкі і сала. Вось што людзі кажуць9

Зяленскі зноў заявіў пра сістэмныя абмежаванні хуткасці Starshield над Украінай — да 161 км/г8

У Рыме ідзе «дождж» з памёту: людзі ходзяць з парасонамі ВІДЭА5

У выніку выбуху ў Санкт-Пецярбургу мог загінуць галоўны штурман 6‑й арміі ВПС і СПА5

Пакаралі літоўскіх памежнікаў, якія стаялі на шухеры пры перакідванні цыгарэт праз мяжу5

Гродзенскі доктар паказаў прадметы, якія выпадкова глыталі дзеці1

У Астане з акна выкінулі чамадан з далярамі3

Ці затопіць Кіеў нечыстотамі? Што будзе з вадой і каналізацыяй з-за расійскіх удараў11

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Сыночак, ты ў мяне адзін». Маці з Дуброўна просіць 18‑гадовага сына вярнуцца з расійскай арміі і звяртаецца да Лукашэнкі13

«Сыночак, ты ў мяне адзін». Маці з Дуброўна просіць 18‑гадовага сына вярнуцца з расійскай арміі і звяртаецца да Лукашэнкі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць