Свет1616

Трамп абвясціў пра пачатак «самай разбуральнай эканамічнай аперацыі» супраць Ірана

І назваў яе «эканамічным днём «Д»

AP Photo Mark Schiefelbein

«Ніхто не даваў Ісламскай Рэспубліцы Іран больш магчымасцяў заключыць пагадненне, чым я. На іх няшчасце, яны так і не скарысталіся гэтым шанцам. Таму сёння я абвяшчаю пра самую разбуральную эканамічную аперацыю, якая калі-небудзь праводзілася супраць якой-небудзь краіны!» — заявіў ён.

Паводле слоў Трампа, «гэта будзе эканамічная вайна і ізаляцыя беспрэцэдэнтнага маштабу». Любая краіна, якая будзе аказваць Ірану якую-небудзь падтрымку, сама сутыкнецца з «велізарнымі эканамічнымі наступствамі» — для Ірана гэта будзе «эканамічным днём «Д»», патлумачыў ён.

Дзень «Д» гэта адсылка да высадкі саюзнікаў у Нармандыі ў чэрвені 1944 года. Так называлася аперацыя высадкі, вынікам якой стаў разгром нацысцкай Германіі ў Заходняй Еўропе.

Каментары16

  • Ну
    20.08.2026
    Іран трэба даціскаць, трэба (даціскаць пачварны рэжым аятолаў), але не думаю, што гэта рэальна ў сучасным сьвеце нават для Амерыкі. КНДР таму прыклад.
  • Жвір
    20.08.2026
    - Аперацыя "Ы" !
    - А чаму "Ы", а не "Д" ?
    - Ну, няхай будзе "Д" !
  • Axel Justas
    20.08.2026
    Трындзець не работаць... Я-та думаў, што руды клоўн Іран даўно перамог. Тры ці чатыры разы. Ён сам так сказаў. А потым дагнаў і яшчэ раз перамог. Таму і тут ў эфектыўнасці плана 'Д' (цікава, а чаму не план 'Т'?) сумневаў няма.

Здзелка Трампа з Пуціным: чым за яе могуць заплаціць Украіна і Беларусь19

Здзелка Трампа з Пуціным: чым за яе могуць заплаціць Украіна і Беларусь

Усе навіны →
Усе навіны

Лукашэнка: Мы свята выконваем тое, што абяцалі амерыканцам8

У Бранскай вобласці ў фуру з беларускім кіроўцам прыляцеў дрон

У Беларусі знялі блакіроўку трафіку з-за мяжы

Мінчанка назвала сына незвычайным імем. Яе Добр у Беларусі адзіны30

ЗША эвакуююць дыпламатаў і перамяшчаюць войскі на Блізкім Усходзе. Трамп разглядае новыя ўдары па Іране1

У Мінску адбудзецца маштабны сход людзей з імем Андрэй4

Беларуская прадпрымальніца прадала вілу ў Юрмале амаль за 7 мільёнаў еўра10

У выніку расійскага ўдару па Кіеве разбураныя некалькі гандлёвых цэнтраў ФОТЫ

Беларуска спрабавала даць хабар кіраўніку расійскай калоніі, каб сына перавялі ў іншы атрад1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Здзелка Трампа з Пуціным: чым за яе могуць заплаціць Украіна і Беларусь19

Здзелка Трампа з Пуціным: чым за яе могуць заплаціць Украіна і Беларусь

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць