Грамадства1414

Развітанне з Мілінкевічам адбудзецца ў Варшаве ў суботу, 22 жніўня

З палітыкам можна будзе развітацца ў галоўным каталіцкім храме Варшавы, а пахаваюць яго на Вайсковых могілках у Павонзках.

Аляксандр Мілінкевіч

Кандыдата ў прэзідэнты Беларусі — 2006 Аляксандра Мілінкевіча пахаваюць у Польшчы на дзяржаўным узроўні. Жалобныя цырымоніі адбудуцца ў суботу, 22 жніўня.

З 10‑й гадзіны труна будзе размешчана ў Саборы Святога Яна Хрысціцеля — галоўным каталіцкім храме Варшавы. А 12‑й там жа адбудзецца імша.

Пахаваюць Аляксандра Мілінкевіча а 15‑й на Вайсковых могілках у Павонзках.

На гэтых могілках, сярод іншага, пахаваныя многія загінулыя ў барацьбе за незалежнасць Польшчы. Там жа адкрыты і помнік ахвярам смаленскай авіякатастрофы.

Аляксандр Мілінкевіч памёр 11 жніўня 2026 года. Яму было 79 гадоў.

Каментары14

  • Спадар
    19.08.2026
    Шаную рашэнне сям'і і стаўлюся да яго з безумоўнай і шчырай павагай. Зычу толькі сіл і моцы

    Але сам лічу, што неяк няправільна адпяваць праваслаўнага ў касцёле, а не ў царкве. І гэта жа для мяне дзіўна хаваць беларускага дзеяча на польскіх могілках, тым больш вайсковых...
  • Ганка
    19.08.2026
    У Варшаве столькі праваслаўных цэркваў, а шаноўнага пана Аляксандра, які праваслаўны, будуць адпяваць у касьцёле? Што за трасца…
  • Спадар
    19.08.2026
    Спадар, прабачце, але проста яшчэ раз падкрэслю, што не лезу не ў свае справы і не крытыкую, а проста выказваю асабістае прыватнае меркаванне. Вельмі шаную і памяць спадара Аляксандра, і шчыра падтрымліваю яго сям'ю ў няпросты час. Вечная памяць сп. Аляксандру

Цяпер чытаюць

Беларуска на «Міс Сусвет» здзівіла сваім уборам13

Беларуска на «Міс Сусвет» здзівіла сваім уборам

Усе навіны →
Усе навіны

Адвакат Аляксандр Данілевіч: Мяне адвялі ў клетку на КПП і зачыталі ўказ для службовага карыстання пра памілаванне па просьбе Міжнароднага алімпійскага камітэта10

Малюнак брытанскага прынца Джорджа апублікавалі ў вядомым часопісе. Рэдактарам быў ягоны бацька

У Ціхім акіяне знайшлі месцы, якія амаль не зазналі ўплыву чалавека2

У Слуцкім раёне пенсіянера пераехаў асфальтаўкладчык1

Украіна падбіла расійскі ракетны карабель у Балтыйскім моры10

Зяленскі: Расія хоча не гарантый бяспекі, а магчымасці ўмешвацца ў чужыя справы16

Беларусы могуць прышчапіцца ад грыпу французскай вакцынай2

Памёр пасол Расіі ў ЗША Аляксандр Дарчыеў. Яму было 66 гадоў1

Два беларускія фільмы атрымалі ўзнагароды на кінафестывалі ў Лос-Анджэлесе

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Беларуска на «Міс Сусвет» здзівіла сваім уборам13

Беларуска на «Міс Сусвет» здзівіла сваім уборам

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць