Грамадства

Напярэдадні новага навучальнага года Беларуская чыгунка пусціць дадатковыя цягнікі

Беларуская чыгунка павялічыць колькасць цягнікоў і месцаў на папулярных маршрутах напярэдадні пачатку навучальнага года. Дадатковыя саставы будуць курсіраваць у перыяд з 30 па 31 жніўня, калі традыцыйна ўзрастае попыт на паездкі ў Мінск.

Здымак ілюстрацыйны. Фота: Lookby.media

30 жніўня дадаткова прызначаць:

  • №668 Брэст — Мінск;
  • №685 Гомель — Мінск;
  • №691/692 Мінск — Магілёў — Мінск.

31 жніўня будуць курсіраваць:

  • №743/746 Мінск — Магілёў — Мінск;
  • №653 Мінск — Брэст;
  • №690 Мінск — Гомель;
  • №693/638 Мінск — Гомель — Мінск.

Акрамя таго, 31 жніўня цягнікі №874/873 Мінск — Мазыр — Мінск і №737/738 Мінск — Брэст — Мінск будуць адпраўляцца здвоенымі саставамі, што дазволіць павялічыць колькасць месцаў.

Яшчэ адзін дадатковы цягнік міжрэгіянальных ліній бізнэс-класа — №710 Мінск — Гомель — прызначаны з 24 жніўня. Ён будзе курсіраваць з панядзелка па чацвер. У зваротным кірунку цягнік №715 Гомель — Мінск у гэты ж перыяд будзе хадзіць здвоеным саставам.

Каментары

Цяпер чытаюць

У Мінску прадаюць дом на вадзе. Колькі просяць за незвычайны аб'ект на Чыжоўскім вадасховішчы?3

У Мінску прадаюць дом на вадзе. Колькі просяць за незвычайны аб'ект на Чыжоўскім вадасховішчы?

Усе навіны →
Усе навіны

Расія раніцай масава ўдарыла балістыкай па Украіне

Арганізатара забойства рэпера Тупака Шакура пасадзілі на 40 гадоў

Зайшлі ў пакой і забылі навошта? Вось чаму так адбываецца3

ЗША другі вечар запар не папярэдзілі Украіну пра расійскія ракетныя ўдары па Кіеве15

У ЗША ўхвалілі прэпарат для лячэння шызафрэніі, які трэба ўводзіць раз на месяц12

Беларус стварыў сімулятар мінскага метро. У ім можна пагуляць па «Аэрадромнай»1

У цэнтры Мінска за амаль мільён даляраў прадаюць закінуты дзіцячы сад з 1950‑х

Марсаход Perseverance устанавіў сусветны рэкорд па адлегласці, пройдзенай па-за Зямлёй

Кітай імкнецца стаць сусветным лідарам у галіне нейраінтэрфейсаў

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У Мінску прадаюць дом на вадзе. Колькі просяць за незвычайны аб'ект на Чыжоўскім вадасховішчы?3

У Мінску прадаюць дом на вадзе. Колькі просяць за незвычайны аб'ект на Чыжоўскім вадасховішчы?

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць