Грамадства1010

Мінабароны паказала нядбайных работнікаў АПК, якіх прызвалі на зборы

Яны служаць у адным са злучэнняў сіл спецыяльных аперацый.

Фота: Мінабароны

Вайсковаабавязаныя з ліку нядобрасумленных спецыялістаў сельскагаспадарчых прадпрыемстваў, набраныя ў адно з злучэнняў сіл спецыяльных аперацый, адпрацоўваюць элементы тактычнай падрыхтоўкі на вайсковым палігоне, паведаміла Мінабароны.

«Падчас заняткаў яны пераадолелі псіхалагічную паласу, прайшлі абкатку баявымі машынамі БТР-70МБ1 і адпрацавалі эвакуацыю падраздзяленняў на бронетранспарцёрах у раён засяроджвання. Наперадзе — выкананне вучэбна-баявых задач на ўчастках дзяржаўнай мяжы», — зазначае Міанабароны.

У ліпені Лукашэнка прапанаваў адпраўляць нядбайных чыноўнікаў і работнікаў сельскай гаспадаркі на вайсковыя зборы. Пасля гэтага Мінабароны адправіла ваенкамаў інспектаваць сельгаспрадпрыемствы падчас жніва.

7 жніўня Лукашэнка падчас наведвання Вілейкі і раёна заявіў, што ў войска накіравалі каля 500 нядбайных чыноўнікаў і спецыялістаў. Ён прапанаваў прыцягнуць іх да работ на занядбаных сельскагаспадарчых землях Мінскай вобласці.

«Вазьміце гэтыя дзве батальённа-тактычныя групы, якія стварылі з нядбайных чыноўнікаў і спецыялістаў. Разумееце, пра што ідзе гаворка? Цяпер іх каля 500 чалавек. Я іх называю — дзве батальённа-тактычныя групы», — заявіў тады ён.

Каментары10

  • Ніна
    19.08.2026
    Самы кароткі анекдот, даў гультаям пастраляць. Нават не ведаю, ці смяяцца ці плакаць.
  • Цудоўная навіна
    19.08.2026
    Вось і добра. Прапаную зрабіць чалавека на фота міністрам абароны.
    А міністра абароны накіраваць у калгас на ўборку ўраджая.
    Канечне, не на трактар. Бо пасада высокая, паважаная, вялікая выслуга гадоў . Таму не на трактар, а на самы вялікі і магутны ў калгасе камбайн.
  • Лявон
    19.08.2026
    Алкакамандос?

Цяпер чытаюць

У Санкт-Пецярбургу пры выбуху аўтамабіля загінуў палкоўнік5

У Санкт-Пецярбургу пры выбуху аўтамабіля загінуў палкоўнік

Усе навіны →
Усе навіны

Беларусаў абаранілі ад схаваных плацяжоў за інтэрнэт. Што зменіцца?

Выбар невялікі. Якую кватэру ў Мінску можна зняць за 1000 рублёў у месяц?4

Заснавальнікі «Контэ» браты Байко пашыраюць свой бізнэс у сельскай гаспадарцы3

Людзі ў шоку ад дзяржынскіх яек у краме. Фабрыка патлумачыла, што здарылася18

Украіна адхіліла прапанову Трампа аб пераглядзе межаў Данбаса11

«Белорусскій сіловік»: Узмацняецца тэндэнцыя да заканчэння «СВА»29

Суддзі, якія плакалі, суддзі, якія атрымлівалі асалоду, і суддзі, якія прыніжаліся перад міліцыяй4

Пацярпелым у ДТЗ з маршруткай каля станцыі метро «Акадэмія навук» дапамога аказана на месцы1

Каля станцыі метро «Акадэмія навук» маршрутка ўрэзалася ў слуп

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У Санкт-Пецярбургу пры выбуху аўтамабіля загінуў палкоўнік5

У Санкт-Пецярбургу пры выбуху аўтамабіля загінуў палкоўнік

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць