Свет33

Еўрапейская разведка: эканоміка Пуціна вытрымае яшчэ год вайны

Вайна паміж ЗША, Ізраілем і Іранам, якая прывяла да рэзкага росту цэнаў на нафту, дала Расіі дадатковы час і адклала эканамічныя праблемы. Пра гэта заявіў высокапастаўлены прадстаўнік еўрапейскай разведкі ў размове з тэлеканалам Fox News, піша The Moscow Times.

Уладзімір Пуцін. Фота: Alexander Kazakov, Sputnik, Kremlin Pool Photo via AP

Паводле ацэнкі прадстаўніка разведкі, дзякуючы дадатковым нафтагазавым даходам расійскія ўлады змогуць фінансаваць вайну супраць Украіны як мінімум да наступнай вясны — а магчыма, яшчэ цэлы сезон.

Кошт расійскай нафты Urals, які ў пачатку года апускаўся да $40 за бараль і ніжэй, у другім квартале вырас прыкладна да $82. У красавіку—чэрвені Расія, паводле звестак Цэнтрабанка, атрымала каля $30 мільярдаў дадатковых экспартных даходаў. У ліпені нафтагазавыя паступленні ў расійскі бюджэт дасягнулі 934 мільярдаў рублёў (каля 11 мільярдаў даляраў) — на 18% больш, чым годам раней, і ў 2,5 раза больш за паказчык зімовых месяцаў.

Высокія цэны нафты дазволілі Крамлю часткова пакрыць бюджэтны дэфіцыт і адкласці момант, калі эканамічныя цяжкасці могуць прымусіць Пуціна рабіць больш складаны выбар адносна працягу вайны. Пры гэтым фундаментальныя праблемы расійскай эканомікі нікуды не зніклі.

За студзень—ліпень дэфіцыт федэральнага бюджэту Расіі дасягнуў 6,5 трыльёнаў рублёў (76,5 мільярда даляраў) — гэта ўжо на 70% больш за першапачаткова запланаваны дэфіцыт на ўвесь 2026 год. Паводле розных ацэнак, да канца года ён можа вырасці да 7—8 трыльёнаў рублёў (ад 82,4 да 94,2 мільярда даляраў) і нават больш.

Адначасова расійская эканоміка амаль перастала расці. Калі ў 2023—2024 гадах ВУП павялічваўся больш чым на 4% штогод, то ў 2025‑м рост склаў каля 1%, а ў першым паўгоддзі 2026 года — толькі 0,6%. Прамысловасць за межамі вайскова-прамысловага комплексу фактычна знаходзіцца ў рэцэсіі: аб'ёмы вытворчасці амаль на 5% ніжэйшыя за ўзровень 2024 года.

Аднак самі па сабе эканамічныя праблемы наўрад ці прымусяць Пуціна спыніць вайну. Паводле ацэнкі даследчыцы Peterson Institute for International Economics Эліны Рыбаковай, сітуацыя павінна значна пагоршыцца. Напрыклад, неабходны быў бы працяглы перыяд цэнаў на нафту на ўзроўні $35—40 за бараль. У цяперашніх умовах такі сцэнар выглядае малаверагодным.

Амерыканскія чыноўнікі таксама мяркуюць, што рэальнае акно для перамоваў па Украіне можа адкрыцца не раней за восень 2027 года. Паводле звестак The New York Times, у Вашынгтоне чакаюць працягу баявых дзеянняў, новага расійскага наступлення зімой і ўзмацнення ўдараў па ўкраінскай інфраструктуры.

Не выключаецца таксама новая мабілізацыя ў Расіі або далейшая эскалацыя супрацьстаяння з НАТА.

Каментары3

  • Шапка з фальгі
    18.08.2026
    Яны знайшлі мошчы Дзмітрыя Данскога, а тыя пра эканоміку. Нічога не разумеюць, зусім.
  • Не Маскаль Таймс
    19.08.2026
    Эканоміка Пуцніа? А эканоміка Расіі? Ці толькі сам адзіны Пуцін ваюе?
  • лол
    19.08.2026
    Колькі тая выведка давала часу Ўкраіне ў 2022?

Цяпер чытаюць

Z-ваенкар: Ва Украіну з Алешак выязджаюць 17 аўтобусаў, у Расію — толькі 44

Z-ваенкар: Ва Украіну з Алешак выязджаюць 17 аўтобусаў, у Расію — толькі 4

Усе навіны →
Усе навіны

Расія ў пяць разоў павялічыла закупкі пратэзаў рук і ног у Германіі6

У ЗША ўцёк з турмы забойца, асуджаны да пажыццёвага зняволення1

Памёр акцёр Патрык Сцюарт, зорка «Зорнага шляху» і «Людзей Ікс»1

Наста Кудасава. Мы не верылі ў трыццаць сёмы — і да нас пагрукаў дваццаты14

УСУ ракетным ударам паразілі пускавую ўстаноўку для «Іскандэраў»3

У Польшчы людзі выклікалі паліцыю на «чорнага чалавека» ў падвале. Аказалася, што сапраўды чорны, але бабёр4

Чыноўнікі расказалі, калі ў Беларусі адновяць унутраныя авіярэйсы1

Ашчадзілі $1000 на паездцы, але пашкадавалі. Беларусы расказалі, як з'ездзілі на адпачынак у Егіпет

Памятаеце Пятрушу, які выдзіраў правады «дыджэям Перамен»? Яго перавялі ў трэцюю лігу чыноўнікаў пасля месяцаў беспрацоўя13

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Z-ваенкар: Ва Украіну з Алешак выязджаюць 17 аўтобусаў, у Расію — толькі 44

Z-ваенкар: Ва Украіну з Алешак выязджаюць 17 аўтобусаў, у Расію — толькі 4

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць