Грамадства1212

У месцы, адкуль пачынаўся Гомель, пачалі ставіць помнік расійскаму фельдмаршалу

У Гомелі пачаліся работы па ўсталяванні помніка расійскаму генерал-фельдмаршалу Івану Паскевічу. Месца для яго выбралі больш чым сімвалічнае — адзін з галоўных гістарычных і турыстычных пунктаў горада, піша выданне «Штодзень».

Помнік з’явіцца ў парку каля старога моста XIX стагоддзя праз Гамяюк. Менавіта ў раёне ўпадзення гэтай невялікай ракі ў Сож знаходзілася старажытнае паселішча, з якога вырас Гомель. З Гамеюком звязваюць і паходжанне назвы горада.

Цяпер частка набярэжнай каля моста перагароджаная будаўнічай агароджай. На месцы будучага манумента пакуль усталяваны невялікі камень з таблічкай «Тут будзе ўсталяваны помнік генерал-фельдмаршалу Івану Фёдаравічу Паскевічу». Гэты надпіс аформлены ад імя Расійскага ваенна-гістарычнага таварыства. Работы знаходзяцца на пачатковай стадыі, тэрміны іх завяршэння пакуль невядомыя.

Фота: wikimedia.org

Пра намер паставіць у Гомелі помнік Паскевічу стала вядома яшчэ мінулай восенню. Дзеля ўзгаднення макета ў Маскву ездзіў цяпер ужо былы кіраўнік Гомеля Уладзімір Прывалаў. Ініцыятарам праекта выступіла Расійскае ваенна-гістарычнае таварыства. Гэтая ж арганізацыя раней «падарыла» Гомелю помнік савецкаму военачальніку Канстанціну Ракасоўскаму.

Будучы манумент мае выразную імперскую адсылку. Гомельскі помнік павінен паўтарыць манумент Паскевічу, які некалі стаяў у Варшаве. Іван Паскевіч камандаваў расійскімі войскамі пры задушэнні паўстання 1830—1831 гадоў, пасля чаго атрымаў тытул князя Варшаўскага і стаў царскім намеснікам у Царстве Польскім.

Пры гэтым вобраз Паскевіча ў гарадской прасторы Гомеля ўжо прысутнічае. У парку знаходзіцца скульптурная кампазіцыя «Прагулка з хартамі», адкрытая ў 2015 годзе. Яна паказвае Фёдара Паскевіча — сына Івана Паскевіча і апошняга прадстаўніка роду, які валодаў гомельскім маёнткам, — падчас шпацыру з ягонымі хартамі Лордам і Марка. 

Фота: wikimedia.org

Каментары12

  • Жизнь одна.
    19.08.2026
    Спасайте себя и детей - уезжайте из Беларуси.
  • Жвір
    19.08.2026
    Падаецца, што працэсам вынішчэньня гісторыі Беларусі й падмены яе расейскім імперскім шламам, кіруе нейкая адмысловая каманда, якой гэта даручана. Бо вельмі выбарна й мэтанакіравана накрываюць менавіта вытокі, падмуркі.
    Гэта не першы прыклад. Расчышчаюць пляцоўку для гістарычнага абаснаваньня паглынаньня Беларусі Расеяй. Што яшчэ бачна ? Робяць гэта сьпешна, з чаго можна меркаваць, што Беларусь будзе імперцам на супакой ад паразы ва Ўкраіне.
  • Эдак недолго осталось
    19.08.2026
    И до памятника Муравьеву-вешателю ((

Цяпер чытаюць

Хто з палітвязняў выйшаў на свабоду 16 верасня ПОЎНЫ СПІС13

Хто з палітвязняў выйшаў на свабоду 16 верасня ПОЎНЫ СПІС

Усе навіны →
Усе навіны

З самаробным чоўнам, гусямі і зёлкамі замест лекаў. Як жыве сапраўдны палескі рабінзон4

У Ізраілі пры дапамозе сакрэтнай агенткі выкрылі сетку, якая ўцягвала беларусак у прастытуцыю3

У Польшчы беларуска на квадрацыкле сарвалася з абрыву ў Віслу4

Беларускія футбольныя каманды збіраюцца гуляць у чэмпіянаце Расіі7

Прапускную здольнасць «Каменнага Лога» павялічаць у тры разы5

«Вашы пашпарты, банкаўскія карткі, браніраванні — у нашых руках». Хакеры ўзламалі сайт папулярнага тураператара Tez Tour10

У мінскім трамваі сварка двух мужчын скончылася панажоўшчынай2

На фасадзе Ватыканскай бібліятэкі з'явілася гіганцкая хваля. Што гэта азначае?1

У Японіі колькасць людзей, старэйшых за 100 гадоў, упершыню перавысіла 100 тысяч4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Хто з палітвязняў выйшаў на свабоду 16 верасня ПОЎНЫ СПІС13

Хто з палітвязняў выйшаў на свабоду 16 верасня ПОЎНЫ СПІС

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць