26 лістапада, у 82‑ю гадавіну вызвалення Гомеля ад нямецкай акупацыі падчас Другой сусветнай вайны, у цэнтры горада адкрылі бронзавы помнік Маршалу Савецкага Саюза Канстанціну Ракасоўскаму.

Савецкі маршал Канстанцін Ракасоўскі выяўлены верхам на кані падчас парада Перамогі 1945 года на Краснай плошчы ў Маскве. На пастаменце — пункты ключавых аперацый і бітваў пад камандаваннем ваеначальніка.

Эскіз помніка стварыла скульптарка з Расіі Юлія Пашына, яго вышыня з пастаментам — шэсць метраў. Адзін з фрагментаў пастамента — карта Гомельска-Рэчыцкай наступальнай аперацыі, якой кіраваў военачальнік, а таксама вобразы германскіх сцягоў, калісьці кінутых да падножжа маўзалея ў Маскве.

Ва ўрачыстым адкрыцці помніка ўзялі ўдзел намеснік міністра абароны Беларусі генерал-маёр Аляксандр Навуменка, памочнік прэзідэнта Расіі Уладзімір Мядзінскі, старшыня Палаты прадстаўнікоў Ігар Сергеенка.

У дадатак да ўласна адкрыцця помніка былі арганізаваныя парад вайсковай тэхнікі і праходжанне войскаў, выстава ўзбраення, вайсковай і спецыяльнай тэхнікі, а таксама святочны канцэрт.
Гэты помнік паставілі па ініцыятыве Расійскага ваенна-гістарычнага таварыства, якое ўзначальвае Уладзімір Мядзінскі. Для яго ўстаноўкі ўлады высеклі цэлы сквер у цэнтры горада.
Акрамя помніка маршалу Ракасоўскаму, Мядзінскі мае намер паставіць у Гомелі помнік расійскаму фельдмаршалу Івану Паскевічу, душыцелю паўстання 1830—1831 гадоў.
Замест парэшткаў Вітаўта за сцяной Віленскай катэдры знайшлі толькі кучу камянёў. Але ўлады Літвы гатовыя выдаткаваць на працяг пошукаў яшчэ 1,5 мільёна еўра
Каментары