Грамадства2323

Памочнік Пуціна Мядзінскі хоча паставіць у Беларусі помнік Паскевічу — душыцелю паўстання 1830—31 гадоў

Былы міністр культуры Расіі абмеркаваў з кіраўніком адміністрацыі Лукашэнкі, якія помнікі варта паставіць у Беларусі.

Бюст Івану Паскевічу ў Гомелі. Фота: Wikimedia Commons

Памочнік Уладзіміра Пуціна, кіраўнік Расійскага ваенна-гістарычнага таварыства Уладзімір Мядзінскі хоча паставіць у Беларусі помнікі расійскаму фельдмаршалу Івану Паскевічу і савецкаму маршалу Канстанціну Ракасоўскаму.

Гэтае пытанне ён абмеркаваў з кіраўніком адміністрацыі Лукашэнкі Дзмітрыем Крутым.

«Абмеркавалі ўстаноўку ў Беларусі помнікаў К.К.Ракасоўскаму і І.Ф.Паскевічу, абсталяванне мемарыяльных месцаў у Маскве і Мінску ў гонар Герояў Савецкага Саюза — ураджэнцаў Беларускай зямлі, сінхранізацыю выкладання гісторыі ў школе і іншыя праекты па захаванні гістарычнай памяці», — напісаў Мядзінскі ў сваім тэлеграм канале.

Мядзінскі паўдзельнічаў у адкрыцці ў Мінску помніка салдатам Расійскай імператарскай арміі, якія загінулі падчас Першай сусветнай вайны. На стэле размясцілі герб Расійскай імперыі.

Іван Паскевіч вядомы як душыцель Лістападаўскага паўстання 1830-31 гадоў, якое разгарнулася на тэрыторыях сучасных Польшчы, Беларусі і Літвы. Паўстанне было жорстка падаўлена, расійскія ўлады ліквідавалі ўсе прывілеі Каралеўства Польскага. На тэрыторыі сучаснай Беларусі пачалася русіфікацыя, уніяцкая царква была ліквідавана, многіх удзельнікаў паўстання саслалі ў Сібір, іншым прыйшлося эміграваць. У 1849 годзе ён падавіў і венгерскае нацыянальнае паўстанне ў Аўстрыйскай імперыі.

Ужо будучы імператарскім намеснікам у Польшчы, Паскевіч выкупіў у Румянцавых палацава-паркавы комплекс у Гомелі. Там у сямейнай пахавальні пахаваны астанкі царскага фельдмаршала.

Каментары23

  • бабруйчанін
    14.03.2025
    Даведка Происходил из Паскевичей — потомственного казацкого рода Полтавского полка Войска Запорожского, ведущего начало от казака Пасько, старшины в армии гетмана Богдана Хмельницкого.
    Наконт здрадніка Уніі Сямашкі Іоські мітрапаліта адтуль жа..усім таксама вядома
  • %
    14.03.2025
    Ну так і Мураўеву яшчэ, Курлову. Цанаву не забыць, а як жа. Ну а што - гуляць так гуляць, русіфікаваць (дакладней - імперыялізаваць) так ужо напоўніцу
  • zen
    14.03.2025
    Іпаставіць. Хто забароніць?

Цяпер чытаюць

Беларусы горача спрачаюцца, ці варта прывязваць дапамогу на дзіця да заробку маці

Беларусы горача спрачаюцца, ці варта прывязваць дапамогу на дзіця да заробку маці

Усе навіны →
Усе навіны

Дажджы падмылі помнік Ажэшкі ў Гродне, але яго своечасова ўратавалі

Такое паўночнае ззянне назіралі ўчора ў Верхнядзвінскім раёне ФОТЫ

У Грузіі ў аварыі загінулі чатыры беларусы6

Пасол Украіны па пытаннях Беларусі: Кіеў можа сустрэцца з Лукашэнкам, калі гэта ўратуе жыцці1

УСУ паведамілі пра вызваленне 26 населеных пунктаў5

Праз 20 гадоў тралейбусы вернуцца яшчэ на адзін участак мінскага праспекта Незалежнасці4

У розных кутках Беларусі назіралі сонечнае зацьменне ФОТЫ

Еўропа ўжо амаль адвыкла ад расійскага газу, але зіма зноў пагражае ЕС энергетычным крызісам1

Стала вядома, які прысуд вынеслі ва Украіне беларускаму добраахвотніку, арыштаванаму за наркотыкі5

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Беларусы горача спрачаюцца, ці варта прывязваць дапамогу на дзіця да заробку маці

Беларусы горача спрачаюцца, ці варта прывязваць дапамогу на дзіця да заробку маці

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць