«Я шалёна хачу ў Маскву». Беларуска, якая чакае ў ЗША суда за кантрабанду авіякампанентаў у Расію, спадзяецца на дапамогу РФ
Абвінавачаная ў працы на Расію беларуска Яна Лявонава расказала «МК» пра сваю дэпартацыю з Францыі і зняволенне ў ЗША. Яна спадзяецца на абмен пасля вяртання з Расіі ў ЗША марскога пяхотніка Роберта Гілмана.

Беларуска Яна Лявонава пасля экстрадыцыі з Францыі знаходзіцца пад хатнім арыштам у Нью-Джэрсі. Яе абвінавачвалі ў закупцы пасля 2022 года амерыканскіх авіяцыйных кампанентаў і перапраўцы іх у Расію праз трэція краіны. Першапачаткова ёй пагражала да 55 гадоў зняволення.
Лявонава нарадзілася ў Віцебску, вырасла ў Казахстане, а ў 2021 годзе пераехала ў Маскву, дзе працавала ў сферы авіяцыйнай лагістыкі.

Яна кажа, што ніколі раней не была ў ЗША і не чакала арышту: «Я лічыла сябе вельмі законапаслухмянай».
Амерыканскія ўлады абвінавацілі яе ў тым, што амерыканская электроніка і іншае авіяцыйнае абсталяванне набывалася праз пастаўшчыкоў у ЗША, а пасля адпраўлялася ў Расію праз Арменію і іншыя краіны без неабходных ліцэнзій. Пасля пагаднення са следствам з чатырох першапачатковых артыкулаў застаўся адзін — парушэнне Закона аб рэформе экспартнага кантролю.

Лявонаву затрымалі ў Францыі, куды яна якраз прыехала адзначыць свой 33‑ці дзень нараджэння. Працэс яе экстрадыцыі ў ЗША заняў 14 месяцаў.
Найбольш цяжкімі яна называе першыя суткі ў ізалятары аэрапорта: паводле яе слоў, яна знаходзілася ў «сырой бетоннай каробцы з закратаванымі дзвярыма» без вокнаў, дзе было холадна і не давалі ні ежы, ні вады.
Пасля экстрадыцыі ў ЗША Лявонава каля двух месяцаў правяла ў жаночым ізалятары. Затым яе перавялі пад хатні арышт.
Першапачаткова гаворка ішла аб магчымых 55 гадах зняволення. Пасля прызнання віны і падпісання здзелкі са следствам, ёй пагражае тры гады.
«Такая статыстыка абсалютнай большасці крымінальных спраў у Амерыцы: яны заканчваюцца вымушаным прызнаннем віны і ўгодай са следствам, інакш да канца жыцця можна правесці за кратамі.
Амерыканская сістэма такая, што ісціны ў ёй не знайсці», — кажа жанчына.
Пасля пагаднення з уладамі з першапачатковага набору абвінавачанняў застаўся адзін пункт. Пасля чаго ёй пакінулі толькі адзін артыкул — парушэнне Закона аб рэформе экспартнага кантролю.
Цяпер беларуска жыве ў арэндным пакоі ў Нью-Джэрсі, выдаткі на жыллё, харчаванне і іншыя патрэбы, паводле яе слоў, аплачваюць бацькі. Яна носіць электронны бранзалет і амаль не выходзіць з дому. Нядаўна суд дазволіў ёй прагулкі з улікам стану здароўя.
Лявонава спадзяецца на дапамогу найперш Расіі. Яна наракае, што ад Беларусі дапамогі няма: «Я заўсёды казала: я чалавек свету. Я родам з Беларусі, большую частку жыцця пражыла ў Казахстане, а ў апошнія гады перабралася ў Расію на сталае месца жыхарства. Кожная з гэтых краін — мая Радзіма. Я не магу аддзяліць нешта адно, таму што яны — частка мяне. І мне балюча ад таго, што Беларусь ніяк не ўмешваецца ў мой лёс».
Жанчына спадзяецца на магчымасць абмену пасля вяртання ў Расію былога амерыканскага марскога пехацінца Роберта Гілмана. Прысуд ёй павінны былі вынесці 10 жніўня, аднак слуханне перанеслі на 28 кастрычніка.
На пытанне, куды яна хацела б вярнуцца, Лявонава адказала: «Хачу ў Маскву. Не магу. У мяне сэрца разрываецца па ёй».
Хто тая беларуска, якую экстрадавалі ў ЗША для суда за кантрабанду дэталяў для самалётаў
Беларуску павінны судзіць у ЗША за кантрабанду авіядэталяў у Расію, але аддзел міграцыі хоча яе як нелегалку дэпартаваць да суда
Грамадзянку Беларусі арыштавалі за незаконны ўвоз авіяцыйных складнікаў з ЗША ў Расію
Каментары
Здаецца, па-беларуску будзе па вар'яцку
Тут в штатах таких зитц-председателей уже на отдельную тюрьму набирается. Их массово используют для поставки военной санкционки в орду. В уши льют одно, а получается вот оно как. Пусть не ждет скорого обмена. Она же не Чапман, она расходник.
Рашка катится в бездну. Это как раньше, ходил человек в супермаркет без проблем, а потом опустился, карточки заблокированы, и надо околачиваться около ликерно-водочного отдела, кого-то ловить чтобы тебе купили бутылку за наличные втридорога, а закуску искать в просрочке на заднем дворе. История успеха.