Спорт

Беларускі дзюдаіст чатыры гады таму пакінуў Беларусь і не згубіўся ў новай краіне

Беларускі дзюдаіст Мікіта Свірыд пасля ад’езду з Беларусі знайшоў новы дом у харвацкім Спліце і цяпер выступае за нацыянальную зборную Харватыі, піша харвацкае выданне Sportske novosti.

Мікіта Свірыд

30‑гадовы спартсмен выступае ў цяжкай вагавой катэгорыі звыш 100 кг. Да пераезду ён быў шматразовым чэмпіёнам Беларусі. У 2016 годзе Свірыд заваяваў бронзу на юніёрскім чэмпіянаце Еўропы ў іспанскай Малазе, а таксама срэбра на чэмпіянаце Еўропы сярод спартсменаў да 23 гадоў у Тэль-Авіве. У 2017 годзе ён узяў яшчэ адно срэбра ў Падгорыцы, а ў 2019‑м — бронзу на турніры Grand Prix у Ташкенце.

На Алімпійскіх гульнях у Токіа ў 2021 годзе ён прадстаўляў Беларусь, але атрымаў там траўму, зламаўшы руку. Ягоны бацька Леанід Свірыд раней быў галоўным трэнерам зборнай Беларусі па дзюдо.

Пасля пачатку поўнамаштабнай расійскай агрэсіі супраць Украіны ў 2022 годзе сям’я Свірыдаў — бацька, маці і Мікіта — пераехала ў Харватыю і пасялілася ў Спліце. Адной з прычын ад’езду стала нязгода з падтрымкай беларускімі ўладамі расійскай агрэсіі, але таксама на рашэнне маглі паўплываць канфлікты вакол становішча бацькі і сына ў беларускім дзюдо.

У красавіку 2022 года Рада Харвацкага алімпійскага камітэта падтрымаў наданне Мікіту Свірыду грамадзянства Харватыі, аднак выступаць за новую краіну яму адразу не дазволілі.

Беларуская федэрацыя дзюдо не хацела выдаваць яму неабходныя дакументы для пераходу без выплаты кампенсацыі. Паводле самога Свірыда, сума гэтай кампенсацыі была супастаўная з кампенсацыямі за пераходы вядомых футбалістаў — ён нават параўнаў яе з сумай, якую маглі б патрабаваць за аднаго з лідараў харвацкай зборнай Івана Перышыча.

Таму спартсмен застаўся ў Спліце, працягваў трэніравацца і чакаў магчымасці выступаць за Харватыю. У выніку толькі з восені 2024 года ён атрымаў права ўдзельнічаць у міжнародных спаборніцтвах пад харвацкім сцягам. Амаль два з паловай гады ён не выступаў на афіцыйных турнірах Міжнароднай федэрацыі дзюдо.

Свірыд прадстаўляе спліцкі клуб Student, дзе цяпер таксама працуе яго бацька. За Харватыю ён пачаў выступаць у 2025 годзе і ўжо паспеў заваяваць некалькі медалёў.

Сярод іх — срэбра на турніры European Open у Парыжы, срэбра ў Любляне, бронза на турніры «Вялікага шлема» (Grand Slam) у Ташкенце і нядаўняе срэбра на аналагічным турніры ў перуанскай Ліме. Таксама Мікіта Свірыд стаў чэмпіёнам Харватыі ў сваёй вагавой катэгорыі. Пры вазе каля 135 кг ён вылучаецца добрай фізічнай падрыхтоўкай і вынослівасцю.

На гэты момант у сусветным рэйтынгу ў катэгорыі звыш 100 кг Свірыд займае 27‑е месца. Харвацкія журналісты лічаць, што пры далейшым прагрэсе ён можа прэтэндаваць на ўдзел у Алімпійскіх гульнях у Лос-Анджэлесе ў 2028 годзе.

Каментары

Цяпер чытаюць

Гэтая беларуска так удала парадзіруе беларускіх прапагандыстаў і рускіх лібералаў, што яе відэа ўспрымаюць за чыстую манету ВІДЭА2

Гэтая беларуска так удала парадзіруе беларускіх прапагандыстаў і рускіх лібералаў, што яе відэа ўспрымаюць за чыстую манету ВІДЭА

Усе навіны →
Усе навіны

У Японіі 1800 чалавек перацягваюць канатамі 360‑тонную вежу замка4

Беларускі хакеіст у Расіі патлумачыў, як правільна называць нашу краіну15

У закрытай справаздачы аналітыкаў Сбербанка верагоднасць перамогі Расіі ў вайне супраць Украіны ацанілі на 7%12

«Не тыкай мне ў твар пальцам, а то ўкушу» — «Ну кусай!» А яна і ўкусіла. Беларуса пасадзілі за жорсткае збіццё жонкі ў Расіі4

Трамп прапанаваў перайменаваць возера Антарыа4

Выйшаў з гатэля і знік. У Абхазіі амаль тыдзень шукаюць беларуса3

Былая жонка Паўла Харланчука прызналася, што ў яе ўнутры «ўсё яшчэ пустата»18

НАСА заплаціла стартапу $30 мільёнаў, каб уратаваць тэлескоп Swift. Цяпер апарат, які дваццаць гадоў назіраў за гібеллю зорак, сам згарыць у атмасферы1

«Еўропа не можа дазволіць сабе страціць аніводную нацыю». Зяленскі адказаў на віншаванне Ціханоўскай14

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Гэтая беларуска так удала парадзіруе беларускіх прапагандыстаў і рускіх лібералаў, што яе відэа ўспрымаюць за чыстую манету ВІДЭА2

Гэтая беларуска так удала парадзіруе беларускіх прапагандыстаў і рускіх лібералаў, што яе відэа ўспрымаюць за чыстую манету ВІДЭА

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць