Грамадства2424

Скандал у полацкай школе: маці сцвярджае, што яе сына збілі на трэніроўцы па дзюдо — так хлопца «выхоўваў» трэнер

Відэа маці траіх дзяцей і блогеркі Ганны Захаравай за суткі сабрала дзясяткі тысяч праглядаў і тысячы каментароў на розных пляцоўках. У ім жанчына са слязьмі на вачах расказвае, што ў Полацкай СДЮШАР яе сына Кліма збілі на трэніроўцы па дзюдо аднагрупнікі. Прычым — са згоды трэнера.

«Я не стаўлюся да сваіх сыноў як да «сыночек-корзіночек». Але такога стаўлення я дакладна не дазволю», — паабяцала Ганна. 

Па словах маці, трэнер дазволіў іншым дзецям «павыхоўваць сына».

«У Кліма не атрымлівалася выканаць практыкаванне, і трэнер сказаў: «Пакуль у Кліма не атрымаецца, усе астатнія прысядаюць». Гэта цягнулася нейкі час, і ў канцы трэніроўкі трэнер сказаў: «Ну, я дазваляю вам яго за гэта пакараць».

Пра сітуацыю маці распавёў і Клім, і яшчэ адзін сын Марк, які таксама наведвае гэтыя ж трэніроўкі па дзюдо падчас канікул.

«Кліма збіваў натоўп аднагрупнікаў, Марк спрабаваў абараніць брата, але натоўп проста яго не пускаў. Гэта што, такія педагагічныя метады, калі дзіця вяртаецца дадому і ў яго нос сінню аддае? Я ведаю, што ў мяне Клім не ідэальны спартсмен, але чаму нельга было звязацца са мной і сказаць, што ў яго праблемы?, — задае адно пытанне за іншым жанчына. — Як бы ён сябе ні паводзіў, збіваць нельга».

Ганна Захарава. Скрыншот з відэа ў інстаграме @by_zakharova

Ганна не стала публічна называць імя трэнера СДЮШАР да сканчэння разбіральніцтва, але ўся сітуацыя была пераказаная міліцыі. Таксама маці прызначыла індывідуальную сустрэчу з трэнерам і звярнулася ў бальніцу для фіксацыі сінякоў. Да справы падключыліся мясцовыя чыноўнікі і СМІ, паабяцаўшы, што здарэнне «на кантролі».

«Адпаведныя службы, у тым ліку аддзел спорту Полацкага райвыканкама і кіраўніцтва спартыўнай установы, уключаныя ў працу і прымаюць патрэбныя меры. Мы імкнёмся да максімальнай адкрытасці — як толькі будзе атрыманая афіцыйная інфармацыя, мы абавязкова пра ўсё раскажам», — напісаў «Полацкі веснік».

Скрыншот: старонка @pvestnik у Threads

У самой Полацкай СДЮШАР ад аператыўных каментароў журналістам адмовіліся.

Ролік блогеркі запусціў шырокую дыскусію пра дазволенасць метадаў выхавання ў спорце, асабліва калі той звязаны з барацьбой.

Большасць беларусаў у каментарах адназначна асуджае гвалт і выхаванне сілай:

«Жудасна, непедагагічна, жахліва паступіў трэнер. Як бы ні паводзіла сябе дзіця (а я магу ўявіць, што часам вырабляюць хлапчукі), але такое не дазволена!»;

«Збіваць натоўпам — гэта не пра спартыўныя паводзіны і не пра выхаванне, гэта 1000000% ненармальна. Трэнер паказвае, што, калі нехта нешта робіць не так, можна збіць натоўпам. Вырашаць пытанні кулакамі — гэта наўпрост дарога за краты»;

«Забраць тэрмінова дзяцей ад такога трэнера і звольніць!»;

«Я трэнер. Пісаць заяву, яго павінны звольніць. Гэта не педагагічна. Гэта цкаванне. Звольняць яго, і ніхто не возьме больш на працу».

Але знайшліся і тыя, хто апраўдвае падобныя метады:

«Аддайце дзіця на шахматы, можа, там яно будзе цэлае і здаровае. Калі вы аддалі яго ў гэты спорт, вы павінны разумець, што і як будзе адбывацца з вашым дзіцём на трэніроўках».

Частку каментароў з апраўданнем трэнера, як лічыць Ксенія, напісалі сябры мужчыны ці бацькі дзяцей, якія і збівалі яе Кліма.

«У вашага Кліма кожную трэніроўку нешта не атрымліваецца, можа, гэта не той спорт, у якім ён можа прагрэсаваць».

«Мой брат ходзіць з Клімам на трэніроўкі, яе сын увесь час зрывае іх, і ў гэты дзень трэба было проста прайсціся гужам, з чым яе дзіця не дало рады, і дзеці прысядалі 150 разоў, пакуль ён не зрабіў практыкаванне. Клім не хоча займацца, абзывае дзяцей, паказвае сярэдні палец і ляжыць пад батарэяй, ніхто яго не збіваў, далі падсрачнік адзін раз і ўсё».

«Калі ў яго аднаго не атрымліваецца, чаму іншыя павінны за яго адціскацца? Вы аддалі сына на баявыя мастацтвы. Так хай трэнер і вырашае ў такіх рэчах. А гладзіць сына па галоўцы і ў дупу яму дзьмуць… Навошта тады аддавалі ў спорт? Займіце яго вышываннем!».

Як бы ні развілася гісторыя далей, Ганна ўжо прыняла рашэнне, што больш яе дзеці да такога трэнера ні нагой.

Каментары24

  • Эмігрант
    06.06.2026
    Папахівае рускамірскай ваеншчынай.Там напэўна былі вайсковец трэнер,можа ён нават самбіст спачатку,а ўжо пазней дзюдаіст стаў,бо гэта больш спрыяе набору.
  • Алла
    06.06.2026
    А что, родители считают, что 150 раз приседать заставить - это нормальный тренер скажет?? И ничего ему не предъявляют за это?? Вот оторвался бы тромб после такого количества приседаний у их ребенка, посмотрела ты я, как они запели б, защитнички!
  • Filipp
    06.06.2026
    Сразу ўзнікае пытанне, а што бацька гэтага Кліма думае?

Цяпер чытаюць

Стала вядомая асоба беларускі, якая загінула ў Батумі. Разам з ёй у перакуленым мікрааўтобусе была дачка2

Стала вядомая асоба беларускі, якая загінула ў Батумі. Разам з ёй у перакуленым мікрааўтобусе была дачка

Усе навіны →
Усе навіны

Пункт «Кузніца» на польска-беларускай мяжы падключылі да новай хуткаснай дарогі6

Раскрытыя падрабязнасці забойства ва Ушачах нованароджанага дзіцяці

Вынеслі прысуд 54 абвінавачаным па справе махлярскіх кол-цэнтраў3

Львоўскі: Лугіной было б добра жыць пару стагоддзяў таму, калі было модна скардзіцца на сялян8

Apple вярнула статус самай дарагой кампаніі свету1

Ва Уроцлаве затрымалі двух нападнікаў, што жорстка збілі ўкраінскую пару. Што за яны38

Прахадныя балы ў медыцынскія ўніверсітэты ўпершыню істотна ўпалі ЛІЧБЫ3

Статкевіч: У 1917 годзе прынцып «Война до победного канца» ўжо прывёў Расію да нацыянальнай катастрофы38

Савецкі мадэрнізм Ташкента прызналі сусветнай спадчынай ЮНЕСКА. У Мінску яго абшываюць керамагранітам і адмаўляюцца браць пад ахову12

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Стала вядомая асоба беларускі, якая загінула ў Батумі. Разам з ёй у перакуленым мікрааўтобусе была дачка2

Стала вядомая асоба беларускі, якая загінула ў Батумі. Разам з ёй у перакуленым мікрааўтобусе была дачка

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць