З 1 верасня ў Латвіі ўводзіцца забарона на імпарт шэрагу прамысловых тавараў з Расіі і Беларусі. Адпаведныя правілы ўрад краіны прыняў 25 жніўня, піша Delfi.lv.

Забарона будзе дзейнічаць незалежна ад таго, адкуль тавары фактычна ўвозяцца: яна закране і прадукцыю расійскага або беларускага паходжання, якая паступае ў Латвію праз трэція краіны.
Пад абмежаванні трапяць друкаваныя кнігі, газеты і іншая паліграфічная прадукцыя, адзенне і тэкстыль, абутак, галаўныя ўборы, а таксама цацкі, гульні і спартыўны інвентар.
Сейм Латвіі ўхваліў забарону яшчэ ў канцы ліпеня, а рашэннем урада цяпер вызначаная дата яе ўступлення ў сілу.
Як адзначаецца, мера павінна спрыяць бяспецы Латвіі, скараціць даходы Расіі і Беларусі ад экспарту, а таксама абмежаваць траплянне ў краіну расійскіх прапагандысцкіх матэрыялаў.
Каментары