Пуцін сустрэўся з Аліевым і апраўдваўся за збіццё самалёта азербайджанскіх авіяліній
Прычына авіякатастрофы самалёта AZAL — украінскі беспілотнік. Уладзімір Пуцін заявіў пра гэта ў Душанбэ Ільхаму Аліеву.

— Расія ў дзень трагедыі з самалётам AZAL «вяла» тры ўкраінскія беспілотнікі, якія перасеклі мяжу РФ.
«Расія, згодна з дамоўленасцямі, аказвае ўсялякае садзейнічанне следству ў сувязі з крушэннем самалёта Азербайджана. Дзве ракеты, якія былі выпушчаныя сістэмай СПА Расіі, не паразілі самалёт AZAL напрамую, а выбухнулі за некалькі метраў», — заявіў Пуцін.
Катастрофа адбылася 25 снежня 2024 года — Embraer E190, які накіроўваўся ў Грозны, пацярпеў крушэнне ў раёне казахстанскага Актау.
Загінулі 38 чалавек, яшчэ 29 выжылі. Прэзідэнт Азербайджана Ільхам Аліеў абвінаваціў у тым, што адбылося, расійскі бок. Пазней Уладзімір Пуцін папрасіў прабачэння за інцыдэнт, які адбыўся ў расійскай паветранай прасторы.
1 ліпеня азербайджанскія СМІ апублікавалі тлумачальную запіску расійскага капітана СПА аб загадзе збіць самалёт AZAL.
«Дзіма, мой мікраскоп за паўмільёна еўра стаіць у тваёй клініцы. Абсталяванне скраў ты». Заснавальнік «Новага зроку» расказаў пра адносіны з сям'ёй Абельскіх
«Дзіма, мой мікраскоп за паўмільёна еўра стаіць у тваёй клініцы. Абсталяванне скраў ты». Заснавальнік «Новага зроку» расказаў пра адносіны з сям'ёй Абельскіх
«Да лейтэнанта прыехала маладая жонка, пабачыла, што адбываецца ў зоне, і застрэлілася». Выйшла заключная частка ўспамінаў Рыгора Бярозкіна пра ГУЛАГ і савецкі Мінск
Каментары
Российскую ПВО даже в Белгороде боятся)