Нерухомасць44

Чаму Беларусбанк рэзка знізіў стаўкі па іпатэцы і як гэта паўплывае на рынак нерухомасці?

Найбуйнейшы банк краіны — Беларусбанк — на месяц зніжае стаўкі па крэдытах на куплю жылля ў новабудоўлях да 13,75%. Раней стаўка для тых, хто не мае льгот, была 16,4-17,5%. Акрамя таго, у канцы верасня стаўкі па крэдытах знізіў і Белінвестбанк — з 16,8 да 15,5%. Навошта гэта банкам?

Банк стымулюе эканоміку

Эксперт BEROC Настасся Лузгіна мяркуе, што банк мог убачыць, што ў яго знізіўся попыт на крэдыты, і таму пайшоў на такі крок.

«Пры гэтым, абапіраючыся на планы і прагнозы, банк разумее, што можа дазволіць сабе некаторае зніжэнне па працэнтных стаўках, каб прыцягнуць больш кліентаў.

Хоць трэба разумець, што з улікам паскарэння інфляцыі стаўка ў памеры 13,75% па іпатэчным крэдыце з'яўляецца нізкай», — адзначае эканаміст.

У той жа час Лузгіна адзначае, што Беларусбанк — гэта банк вялікі і важны для эканомікі, які можа ўплываць на рынак крэдытаў і тым самым — на саму будаўнічую галіну. Таму працэнтную стаўку знізілі менавіта ў крэдытах на новае жыллё, а не другаснае.

«Такім чынам, Беларусбанк стымулюе людзей браць крэдыты менавіта на новае жыллё, чым павышае попыт на будаўніцтва. А гэта, у сваю чаргу, вядзе да ўзмацнення эканамічнага росту. Тым больш што менавіта будаўнічы сектар цяпер з'яўляецца адным з асноўных драйвераў беларускай эканомікі».

«Таму цалкам магчыма, што такім чынам вырашылі кароткатэрмінова стымуляваць рост эканомікі», — лічыць Лузгіна.

Як паўплывае на рынак?

У выпадку, калі акцыя, як і плануецца, будзе доўжыцца ўсяго месяц, сур'ёзнага ўплыву на рынак нерухомасці яна аказаць не зможа.

Хоць на нейкі перыяд варта чакаць адцягнення часткі попыту з другаснага рынку, паколькі некаторыя патэнцыйныя пакупнікі другаснага жылля могуць перагледзець свае перавагі на карысць новабудоўлі.

«Зніжэнне працэнтнай стаўкі ўплывае не толькі на суму штомесячных плацяжоў, але і на максімальную суму крэдыту, што можа быць аспектам на карысць куплі новага жылля», — звяртае ўвагу Лузгіна.

Тым не менш для больш прыкметнага ўплыву на рынак нерухомасці падобныя змены павінны насіць больш працяглы характар.

Эканаміст мяркуе, што нельга выключаць: калі за месяц дзеянні акцыі не паспеюць давесці паказчыкі да запланаванага ўзроўню, то яе могуць падоўжыць.

Каментары4

  • *
    02.10.2025
    Кали звычайна людзи нараджаюць дзяцей и будуюць житло?
  • Для ментоў і чынавенства
    02.10.2025
    Гэта для ментоў і чынавенства.
    Просты чалавек у банку атрымае кукіш.
  • Эксперт
    02.10.2025
    Квадратный метр скоро будет 4000-5000$

Цяпер чытаюць

Як беларусы ў Вільні адзначылі Дзень Волі ШМАТ ФОТА4

Як беларусы ў Вільні адзначылі Дзень Волі ШМАТ ФОТА

Усе навіны →
Усе навіны

Кім Чэн Ын сустрэў Лукашэнку ганаровай вартай на белых конях10

Орбан заявіў, што спыняе пастаўкі газу ва Украіну

«Лукашэнка любіць лаяцца матам, ты лаешся ў адказ. А гарэлку я выліваў на падлогу». Коўл распавёў пра візіты ў Мінск42

Вялікая сума наяўных грошай, паўтысячы патронаў. Што вядома пра справу затрыманага ў Харкаве беларуса-добраахвотніка7

OpenAI закрывае Sora — нейрасетку для генерацыі кароткіх відэа

У Запарожжы ўзнагародзілі ваяроў Палка Каліноўскага1

У Жлобіне згарэў МАЗ ВІДЭА1

Эдуард Пальчыс вярнуўся ў твітар2

Бяляцкі: Першы раз я быў на святкаванні Дня Волі ў 1983 ці 84‑м годзе, у лесе пад Менскам, дзе падпольна сабралася пару дзясяткаў моладзі2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Як беларусы ў Вільні адзначылі Дзень Волі ШМАТ ФОТА4

Як беларусы ў Вільні адзначылі Дзень Волі ШМАТ ФОТА

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць