Грамадства1111

Мільянер Варабей атрымаў права на забудову цэнтра Мінска — узамен за дарагую клініку для Лукашэнкі

«Белпол» раскрывае маштабную карупцыйную схему, у цэнтры якой асобы з блізкага атачэння Лукашэнкі.

Рэспубліканскі клінічны медыцынскі цэнтр у Ждановічах. Фота: company.medelement.com

У новым расследаванні «Белпол» звяртае ўвагу на будаўніцтва сучаснага лячэбна-дыягнастычнага корпусу Рэспубліканскага клінічнага медыцынскага цэнтра ў Ждановічах, вядомага як Лечкамісія. Новае грандыёзнае будаўніцтва вядзецца на месцы былых аздараўленчых цэнтраў «Світанак» і «Лазурны».

Як сцвярджае «Белпол», схема перадачы гэтай зямлі і наступнага будаўніцтва выглядае як класічны хабар.

25 верасня 2023 года асабістым распараджэннем Лукашэнкі №159 РП з грыфам «Для службовага карыстання» зямельныя ўчасткі і будынкі санаторыяў былі прададзеныя кампаніі ТАА «ЛэндРэсурс» усяго за 1,5 мільёна даляраў. Продаж адбыўся без адкрытага тэндару і якіх-небудзь публікацый у СМІ.

Згодна з распараджэннем, «ЛэндРэсурс» абавязаны за свой кошт знесці існуючыя пабудовы, спраектаваць, пабудаваць і абсталяваць новы лячэбна-дыягнастычны корпус паводле тэхнічнага задання Рэспубліканскага клінічнага медыцынскага цэнтра.

Пасля завяршэння будаўніцтва, кампанія павінна перадаць гатовы аб'ект, кошт якога, як сцвярджаюць расследвальнікі, складае не менш за 75 мільёнаў даляраў, ва ўласнасць Рэспублікі Беларусь абсалютна бясплатна. Здача аб'екта дзяржаўнай камісіі запланавана на 5‑7 лістапада 2025 года.

Што ж яна атрымае ўзамен?

Як тлумачыць «Белпол», кампанія-«мецэнат» ТАА «ЛэндРэсурс» — не выпадковы гулец. Яна наўпрост звязаная з алігархам Мікалаем Вараб'ём, адным з ключавых кашалькоў рэжыму Лукашэнкі. Менавіта «ЛэндРэсурс», па інфармацыі «Белпола», у 2021‑2022 гадах быў адным з найбуйнейшых імпарцёраў расійскай нафты ў Беларусь, зарабіўшы на гэтых схемах, па розных ацэнках, да 2,2 мільярда долараў.

Мікалай Варабей. Архіўнае фота

Што ж атрымлівае Варабей узамен за такі шчодры «падарунак», як лячэбна-дыягнастычны корпус лечкамісіі?

Як высветлілі расследвальнікі, адказ хаваецца ў новым інвестыцыйным праекце — будаўніцтве шматфункцыянальнага жылога комплексу прэміум-класа «Сэрца сталіцы» ў Мінску.

Праект уяўляе сабой тры вежы вышынёй да 50 паверхаў на ўчастку ў 3 гектары ў межах вуліц Дамашэўскай, Ціміразева і завулка Тучынскага. Агульны кошт праекта ацэньваецца ў 262 мільёны долараў.

Рэалізацыя гэтага праекта будзе ажыццяўляцца праз спецыяльна створаную фірму ТАА «МульціХаўс», заснавальнікам якой з'яўляецца загадкавая кампанія з ААЭ — Multibuilding Constructing. Як сцвярджаюць расследвальнікі, гэта фірма-пустышка, зарэгістраваная ўсяго за месяц да падачы праекта па адрасе сельскай крамы за 110 км ад горада Аджман.

Праект будзе рэалізаваны на падставе чарговага сакрэтнага ўказа Лукашэнкі. Пры гэтым інвестар атрымае беспрэцэдэнтныя льготы: вызваленне ад выплаты падатку на прыбытак, падатку на нерухомасць і зямельнага падатку, а таксама льготны крэдыт.

Па інфармацыі «Белпола», існуе сувязь паміж фірмамі, задзейнічанымі ў праекце «Сэрца сталіцы», і структурамі, якія перайшлі пад аператыўнае кіраванне партнёраў Мікалая Вараб'я пасля апалы іншага алігарха, Юрыя Чыжа.

Каментары11

  • Ж
    21.09.2025
    А каровы стаяць абасраныя й ня мытыя...
  • свабода - гэта равенства ўсіх перад законам..
    21.09.2025
    гэта не пра нас...
  • долгожители, на нашу голову
    21.09.2025
    За своё здоровье, за желание жить, красть, врать и править до 150 лет, как запланировал путин и планирует си и лукашенко, можно продать весь Минск, а если дадуть, в довесок, шапку Мономаха, то и всю Беларусь вместе с беларусами.

Цяпер чытаюць

Дональд Трамп заявіў, што Расія і Украіна пагадзіліся на энергетычнае перамір’е12

Дональд Трамп заявіў, што Расія і Украіна пагадзіліся на энергетычнае перамір’е

Усе навіны →
Усе навіны

Улады прапануюць новае правіла для прыватных клінік8

Алексіевіч: Усе матэрыялы для кнігі пра каханне засталіся ў Мінску12

У Слуцку жанчыну аштрафавалі за пакінутыя каля сметніцы добрае адзенне і лінолеум. Людзі не вытрымалі, даведаўшыся пра гэта28

У Кыргызстане аднавілі пошукі зніклага беларуса. Двух альпіністаў ужо знайшлі мёртвымі

120 гадоў таму выйшаў першы нумар першай легальнай беларускай газеты7

Салісты Беларускай оперы прайшлі ў расійскае шоу спеваў — але журы знайшло прорву паміж іх галасамі2

Навукоўцы знайшлі шэсць загадкавых структур глыбока ў нетрах Зямлі9

Юнак з Бураціі тры гады марыў ваяваць ва Украіне. Падпісаў кантракт на наступны дзень пасля 18‑годдзя — і праз два месяцы загінуў16

Дональд Туск дапускае прамыя расійскія ўдары па тэрыторыі Польшчы ў найбліжэйшы час11

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Дональд Трамп заявіў, што Расія і Украіна пагадзіліся на энергетычнае перамір’е12

Дональд Трамп заявіў, што Расія і Украіна пагадзіліся на энергетычнае перамір’е

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць