Грамадства

Беларуску спынілі польскія мытнікі пры спробе правезці карал

Па прапускным пункце Тэрэспаль пры перасячэнні беларуска-польскай мяжы польскія мытнікі знайшлі ў багажы грамадзянкі Беларусі вялікі кавалак каралавага рыфа вагой больш за 1,5 кг. Жанчына не палічыла патрэбным яго задэклараваць, паведамляе прэс-служба Польскай мытні.

Фота: lubelskie.kas.gov.pl

Каралы адносяцца да відаў, якім пагражае знікненне, таму яны ахоўваюцца паводле міжнароднай канвенцыі CITES. Для іх перавозкі праз мяжу патрэбныя спецыяльныя дазволы, якіх у падарожніцы не было. Сама яна тлумачыла парушэнне простым няведаннем правілаў, але гэта не вызваляе ад адказнасці. У выніку супраць беларускі распачалі крымінальную справу.

Фота: lubelskie.kas.gov.pl

Мытнікі нагадваюць, што ўвоз або вываз рэдкіх відаў жывёл і раслін праз мяжу Еўрасаюза дазваляецца толькі з адпаведнымі дакументамі, якія выдаюцца дзяржаўнымі органамі. Незаконны перавоз такіх відаў лічыцца злачынствам і можа карацца пазбаўленнем волі ад трох месяцаў да пяці гадоў.

Канвенцыя CITES, падпісаная ў 1973 годзе, накіраваная на тое, каб абараніць рэдкія віды жывёл і раслін ад знішчэння праз міжнародны гандаль.

Каментары

Цяпер чытаюць

У Санкт-Пецярбургу пры выбуху аўтамабіля загінуў палкоўнік15

У Санкт-Пецярбургу пры выбуху аўтамабіля загінуў палкоўнік

Усе навіны →
Усе навіны

Пад ціскам феміністак Фурманаў адмяніў прэзентацыю з удзелам Дзядка128

У Перу адкрылі самую высокую ў свеце статую Папы7

«Камунарка» выпусціла да навагодніх святаў музычную шкатулку2

Старадаўні фальварак з вежамі пад Наваградкам купілі за 94,5 рубля. Што там збіраюцца адкрыць3

Атака на Усць-Лугу: расійскія каналы паведамляюць пра гібель трох экіпажаў авіятэхнікі21

«Белтэлекам» збіраецца выйсці на рынак мабільнай сувязі ў наступным годзе4

Некаторым людзям сапраўды хапае чатырох гадзін сну. Што пра гэта кажа генетыка

«Пагоню» на камяніцы XVIII стагоддзя ў цэнтры Магілёва замалявалі па ўказанні расійскіх дыпламатаў19

Расія забыла пра «дэмілітарызацыю» і «дэнацыфікацыю» ў працэсе перамоў з Украінай29

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У Санкт-Пецярбургу пры выбуху аўтамабіля загінуў палкоўнік15

У Санкт-Пецярбургу пры выбуху аўтамабіля загінуў палкоўнік

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць