Гісторыя11

Рада БНР вярнула частку дзяржаўнага архіва, што заставалася недасяжнай паўстагоддзя. Яе перададуць у лонданскую Скарынаўку

Рада Беларускай Народнай Рэспублікі абвясціла пра вяртанне кантролю над унікальным дзяржаўным архівам, які захоўваўся ў Міколы Абрамчыка — старшыні Рады з 1947 па 1970 год. Пасля больш чым пяцідзесяці гадоў нявызначанасці дакументы нарэшце будуць перададзеныя на захаванне і даследаванне ў Беларускую бібліятэку і Музей імя Францішка Скарыны ў Лондане.

Мікола Абрамчык (1903—1970) — адна з ключавых постацяў беларускага паваеннага антыкамуністычнага руху. Менавіта ён у 1947 годзе афіцыйна аднавіў дзейнасць Рады БНР на эміграцыі і ўзначальваў яе да самай смерці ў Францыі.

Дакументы дзяржаўнага архіва БНР трапілі да яго яшчэ ў самы разгар Другой сусветнай вайны. 6 сакавіка 1943 года ў Празе смяротна хворы прэзідэнт Рады БНР Васіль Захарка склаў тэстамент, якім перадаў свае паўнамоцтвы Міколу Абрамчыку, а пасаду сакратара — паэтцы Ларысе Геніюш.

У дакуменце наўпрост прадпісвалася: «Само сабой разумеецца, што ўсе архівы Рады Б.Н.Р. і дакументы пераходзяць таксама да вас». Гэтую частку архіва Абрамчык здолеў вывезці з Прагі і зберагчы нават нягледзячы на арышт гестапа і наступную высылку ў Францыю.

Ключавы дакумент эміграцыі: тэстамент Васіля Захаркі (Прага, 6 сакавіка 1943 года). Гэтым актам ён перадаў паўнамоцтвы Прэзідэнта Рады БНР Міколу Абрамчыку, пасаду сакратара — Ларысе Геніюш, і наўпрост даручыў ім захаванне ўсяго дзяржаўнага архіва БНР. Фота: Рада БНР.

Згодна з рашэннем Рады БНР, адразу пасля смерці Абрамчыка ў 1970 годзе гэтыя дакументы павінны былі перадаць у лонданскую Скарынаўку. Аднак з-за нейкіх акалічнасцяў архіў аж да 2025 года заставаўся па-за валоданнем Рады БНР.

І вось цяпер права ўласнасці адноўлена. Сакратарыят Рады і Апякунская рада бібліятэкі пагадзіліся, што дакументы будуць захоўвацца ў Лондане да таго часу, пакуль згодна са Статутам не будзе складзены гістарычны мандат Рады БНР і не будзе прынятае супольнае рашэнне аб іх канчатковым лёсе. Пасля папярэдняй інвентарызацыі архіў стане даступным для гісторыкаў.

Пасведчанне, выдадзенае Васілю Захарку старшынёй Рады БНР у 1920 годзе. Фота: Рада БНР.

«Выдатная святочная навіна! Выглядае, што лёс тае часткі архіву Рады БНР, што была вывезеная Міколам Абрамчыкам з Прагі ў 1943 годзе, нарэшце высвятляецца і архіў лагічна ўладкоўваецца», — пракаментавала падзею гісторык эміграцыі Наталля Гардзіенка.

Перадача дакументаў у Беларускую бібліятэку і Музей імя Францішка Скарыны — лагічны крок, бо гэта адзіная ў свеце незалежная ўстанова па-за межамі краіны, якая спецыялізуецца выключна на беларусазнаўстве. Заснаваная ў 1971 годзе намаганнямі грэка-каталіцкіх святароў Чэслава Сіповіча, Льва Гарошкі і Аляксандра Надсана, сёння яна валодае найбагацейшымі зборамі: ад фрагментаў кніг Скарыны і Статутаў ВКЛ да поўных калекцый эмігранцкай перыёдыкі.

Бібліятэка ўжо захоўвае значны архіў дакументаў часоў БНР (1918 года) і матэрыялы паваеннай дыяспары, што разам з новым папаўненнем робіць Скарынаўку адным з галоўных цэнтраў для даследавання гісторыі ўрада БНР у выгнанні.

Каментары1

  • Каверда
    26.03.2026
    Усё ж "Alba Ruthenia" ці "Ruthenie Blanche" больш пасуе для міжнароднай назвы дзяржавы, чым афрыканскі "Belarus" - Бурундзі, Бахрэйн, Бутан, Бенін, Бэларус.
    Трэба вяртацца да традыцый Рады БНР.

    Нават чарнагорцы ў гэтым плане разумнейшыя.

Цяпер чытаюць

Тэрарыст адкрыў страляніну ў цэнтры Кракава. Як мінімум шэсць чалавек загінулі32

Тэрарыст адкрыў страляніну ў цэнтры Кракава. Як мінімум шэсць чалавек загінулі

Усе навіны →
Усе навіны

Трамп прызначыў новым кіраўніком апарата Белага дома змагара з іміграцыяй Стывэна Мілера8

«Беларус» са Жлобіншчыны са шматлікімі судзімасцямі і даўгамі па аліментах застаўся ў палях пад Купянскам9

Клічко: У Кіеве надзвычай складаная сітуацыя з электрычнасцю, цяплом і вадой1

Беларусы сабралі тры тысячы налепак ад бананаў

Трамп расказаў пра новыя кантакты ў справе ўрэгулявання канфлікту ва Украіне

У Вільні завяршаецца рэстаўрацыя Вострай брамы. Знакамітая «Пагоня» на фасадзе кардынальна змяніла колер9

Прэзідэнт Парагвая змешчаны пад хатні арышт пасля краху банка Ueno

Птушкі таксама пакутуюць ад джэтлагу і пасля доўгіх пералётаў збіваюцца з курсу1

Вам у дзяцінстве паставілі алергію на арахіс? Магчыма, яе ўжо няма2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Тэрарыст адкрыў страляніну ў цэнтры Кракава. Як мінімум шэсць чалавек загінулі32

Тэрарыст адкрыў страляніну ў цэнтры Кракава. Як мінімум шэсць чалавек загінулі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць