Свет44

Дроны, якія заляцелі ў Латвію і Эстонію, аказаліся ўкраінскімі

25 сакавіка зранку стала вядома, што ў Латвію і Эстонію з тэрыторыі Расіі заляцелі баявыя дроны, якія ўпалі на яе тэрыторыі. Адзін з іх выбухнуў, а другі ўрэзаўся ў электрастанцыю. Пасля расследавання стала вядома, што гэта не расійскія беспілотнікі, а ўкраінскія, якія, відаць, ляцелі атакаваць аб'екты ў ваколіцах Санкт-Пецярбурга, ды збіліся з курсу.

Абломкі дрона, які ўпаў і выбухнуў у Краслаўскім краі Латвіі

Прэзідэнт Латвіі Эдгар Рынкевічс паведаміў, што беспілотнік ноччу заляцеў у паветраную прастору Латвіі ў межах аперацыі Украіны супраць аб’ектаў на тэрыторыі Расіі. Інцыдэнт адбыўся раніцай, інфармацыю пра яго службы атрымалі прыкладна каля 4‑й гадзіны.

Па словах палітыка, усе адказныя структуры — Узброеныя сілы, паліцыя і памежная служба — адрэагавалі належным чынам, а мясцовыя ўлады былі аператыўна праінфармаваныя.

Рынкевіч падкрэсліў, што гэты выпадак паказаў важнасць умацавання супрацьпаветранай абароны, асабліва на мяжы. У краіне ўжо праводзяцца работы па ўмацаванні інфраструктуры, але галоўным выклікам застаецца менавіта абарона ад беспілотнікаў.

Ён таксама адзначыў, што падобныя інцыдэнты могуць паўтарыцца, таму неабходна далей развіваць сістэмы, здольныя своечасова выяўляць і нейтралізаваць дроны, незалежна ад іх паходжання і цэляў.

У Эстоніі таксама заявілі, што беспілотнік, які ўначы ўрэзаўся ў комін электрастанцыі каля вёскі Ауверэ — украінскі.

Кіраўнік эстонскай Паліцыі бяспекі Марга Паласан паведаміў, што каля 3:43 дрон заляцеў у паветраную прастору Эстоніі з боку Расіі і праз некалькі кіламетраў урэзаўся ў комін электрастанцыі, пасля чаго адбыўся выбух.

Паводле папярэдняй інфармацыі, беспілотнік збіўся з курсу, прычым на яго маглі ўздзейнічаць яшчэ ў расійскай паветранай прасторы. Абломкі сведчаць, што гэта быў украінскі дрон. Людзі ў выніку здарэння не пацярпелі.

Па факце інцыдэнту пачата крымінальная справа, спецыялісты вывучаюць рэшткі апарата і высвятляюць дэталі. Таксама не выключаецца, што на борце магла быць выбухоўка, але гэта яшчэ павінна пацвердзіць расследаванне.

Акрамя таго, паведамляецца, што паветраную прастору Эстоніі парушалі і іншыя беспілотнікі, у сувязі з чым была задзейнічаная місія паветранага патрулявання краін Балтыі.

Раней падобны інцыдэнт быў зафіксаваны ў Літве. Дрон, які заляцеў на яе тэрыторыю, упаў і выбухнуў у памежным з Беларуссю Варэнскім раёне, таксама аказаўся ўкраінскім.

Каментары4

  • Марк фон дэс Рутэ
    25.03.2026
    Якімі ўкраінскімі, да лешага? Наклалі ў порткі адказваць расеі - і адразу “ўкраінскія”? Яны прыляцелі з расеі, алё! Пуціну што, цяжка перахапіць пару ўкраінскіх дронаў і шмальнуць па Прыбалтыцы?
    Майце гонар адказваць за балабольства!!!
  • Джоні
    25.03.2026
    Ну што канторскі толік-рысь, як табе “Кіеў за тры дні”? Зубы паламаў твой шэф і яго крамлёўскі гаспадар. Зараз вырашыў іпсой заняцца па канторскай метадычцы
  • На заметку
    25.03.2026
    Рысь, иди лучше посмотри как красиво выглядит российский порт. Если будешь много кукарекать, то тоже самое может быть и с твоим совхозным директором.

Цяпер чытаюць

Намеснікам кіраўніка Адміністрацыі прэзідэнта стаў цвердалобы генерал, а Генштаб узначаліў зямляк Якуба Коласа8

Намеснікам кіраўніка Адміністрацыі прэзідэнта стаў цвердалобы генерал, а Генштаб узначаліў зямляк Якуба Коласа

Усе навіны →
Усе навіны

Паліцыя і спецслужбы Германіі шукаюць расійскія схованкі са зброяй8

У Мінску на паркінгу згарэлі пяць аўтамабіляў2

Беларусь хоча прывозіць на працу мігрантаў з Непала11

Былы міністр абароны Украіны Фёдараў запускае «Армію робатаў». Што вядома13

«Больш за 10 чалавек выехалі ў Еўропу — і гэта толькі з майго аддзялення». Рэаніматолаг з райцэнтра шчыра апісаў будні беларускай медыцыны32

У Швейцарыі праходзіць рэферэндум аб нейтралітэце. На коне — падтрымка санкцый супраць Расіі і супрацоўніцтва з НАТА5

Намесніка дырэктара мазырскага каледжа асудзілі за «садзейнічанне экстрэмізму»6

Расія і ЗША ў ААН прыбралі патрабаванне пра кантроль чалавекам над вайсковым штучным інтэлектам1

Такаеў звольніў міністра абароны пасля гібелі 14 вайскоўцаў на вучэннях2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Намеснікам кіраўніка Адміністрацыі прэзідэнта стаў цвердалобы генерал, а Генштаб узначаліў зямляк Якуба Коласа8

Намеснікам кіраўніка Адміністрацыі прэзідэнта стаў цвердалобы генерал, а Генштаб узначаліў зямляк Якуба Коласа

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць