Нерухомасць33

Цэны на кватэры ў цэнтры Гродна растуць шалёнымі тэмпамі. І вось чаму

Цэны на нерухомасць імкліва растуць не толькі ў Мінску. У Гродне сярэдні кошт квадратнага метра нядаўна перавысіў адзнаку ў 1000 даляраў. Цэны на жыллё ў цэнтры горада зашкальваюць. Мясцовыя лічаць, што гэта адбываецца ў тым ліку з-за вялікай колькасці турыстаў з Расіі. Але не толькі гэта стала прычынай.

Гродна. Фота: «Наша Ніва»

Плюс 21% за год

У жніўні сярэдні кошт квадрата ў Гродне пераваліў за $1000. Гэта адбылося ўпершыню за больш чым 10 гадоў. Апошні раз квадрат у Гродне каштаваў больш за $1000 у пачатку 2015 года.

Перад пачаткам поўнамаштабнай вайны квадрат у Гродне ў сярэднім каштаваў каля $740 Прычым з другой паловы 2016‑га да восені 2022‑га цана заставалася стабільнай і вагалася ў межах $700‑$750.

Хуткі рост цэн пачаўся з восені 2024 года. За год квадрат у абласным цэнтры па выніках рэальных здзелак у сярэднім падаражэў на 21%. Для параўнання: у Мінску за год — плюс 17%.

«Праз попыт падняў цану на некалькі тысяч даляраў»

Нягледзячы на тое, што цэны працягваюць расці, попыт таксама застаецца на высокім узроўні.

Гараджанін, які нядаўна прадаў трохпакаёўку ў Гродне, прызнаецца, што праз высокі попыт падняў цану на некалькі тысяч даляраў.

«Атрымалася, што кватэру недаацаніў, было вельмі шмат зацікаўленых адразу пасля выхаду аб'явы, таму вырашыў паспрабаваць падняць цану на некалькі тысяч даляраў. У выніку выручыў за жыллё больш, чым першапачаткова разлічваў», — кажа гарадзенец.

Па абноўленай цане ягонай кватэрай усё роўна працягвалі цікавіцца даволі актыўна.

Па назіраннях суразмоўцы, частка людзей, якія хочуць сабе трохпакаёўку, — ва ўзросце 50—60 гадоў, якім стала цяжка ўтрымліваць катэдж, а звычка мець прасторнае жытло засталася.

Таксама было нямала патэнцыйных пакупнікоў сярод тых, хто працуе дальнабойшчыкамі ў Еўропе.

«Але яны больш цікавяцца новабудоўлямі. Агулам у горадзе сітуацыя такая, што калі гэта не нейкі новабуд у Грандзічах або Альшанцы (аддаленыя раёны горада. — НН), то кватэры ў добрых лакацыях распрадаюцца яшчэ да таго, як дом пачалі будаваць», — адзначае гараджанін.

Бабушатнікі па касмічных цэнах

Сярод прычын, чаму ў Гродне расце цана на нерухомасць, іншы суразмоўца называе турыстычны бум, які цягнецца ўжо не першы год.

«Набыць адна— ці двухпакаёўку ў цэнтры цяпер вельмі складана. Такія кватэры або прадаюцца яшчэ да таго, як паспеюць трапіць у вольны доступ, або цана будзе вельмі высокая».

Па назіраннях суразмоўцы, кватэры ў цэнтры горада ў параўнанні з папярэднімі гадамі падаражэлі мінімум на 50%.

Кватэр у цэнтры, якія патэнцыйна цікавыя для здачы ў пасутачную арэнду, прадаецца няшмат, таму цэны сапраўды здзіўляюць.

Самая танная аднапакаёўка ў гістарычный частцы горада прадаецца за 50 тысяч даляраў. Месціцца яна на вуліцы Замкавай, што ў самым цэнтры горада. За некалькі крокаў ад яе знаходзяцца два замкі, сінагога, Фарны касцёл і іншыя славутасці.

Скрыншот: kufar.by

Агульная плошча кватэры — 35,5 м². Такім чынам, метр у ёй каштуе $1405. Пры гэтым жыллё патрабуе капітальнага рамонту.

У доме непадалёку прадаюцца адразу дзве кватэры. За аднапакаёўку плошчай 32 м² просяць $58 тысяч, што больш за $1800 за метр.

Скрыншот: kufar.by

Рамонт у кватэры значна лепшы, але ўсё роўна вельмі далёкі ад таго, каб такую кватэру можна было дорага здаваць турыстам.

Двухпакаёўку на 45 м² з відам на Фарны касцёл прадаюць за $82 тысячы. Гэта таксама больш за $1800 за метр.

Скрыншот: kufar.by

Як і ў выпадку з папярэднімі варыянтамі, кватэра патрабуе рамонту.

Двухпакаёвую кватэру на 50 квадратаў, што месціцца побач з пешаходнай вуліцай Савецкай, ацанілі ў $75 тысяч, або $1500 за метр.

Скрыншот: kufar.by

Але без капітальных укладанняў жыць, а тым больш здаваць у арэнду гэтую кватэру не атрымаецца.

Скрыншот: kufar.by

Двухпакаёўку на 53 м² са свежым дызайнерскім рамонтам і відам на Драматычны тэатр ацанілі ў $149 тысяч, ці $2800 за метр.

Турызм падымае цэны

Гараджанін, які мае адразу дзве кватэры пад здачу ў гістарычным цэнтры, кажа, што калі чатыры-пяць гадоў таму аднапакаёўку, якая патрабавала капітальнага рамонту, можна было набыць за $ 20‑25 тысяч. Цяпер жа менш чым за $40—45 тысяч у цэнтры кватэр не бывае.

«Усё скупляюць пад здачу, бо праз турыстычны бум, які цягнецца апошнія тры гады, здаваць жыллё на суткі стала вельмі выгадна. Калі гаворка ідзе пра цэнтральную частку і добры рамонт, то ноч у сярэднім каштуе ад $50, у пікавыя дні цэны лёгка вырастаюць да $100 за суткі арэнды», — кажа суразмоўца.

Ілюстрацыйны здымак. Фота: «Наша Ніва»

З красавіка і да кастрычніка кватэры здаюцца вельмі добра. Заселенасць амаль 100%, а бронь звычайна распісана на 2‑4 тыдні наперад.

«У асноўным, канечне, едуць расіяне, якія загадзя браніруюць праз «суточно.ру». Для беларусаў, якія не паклапаціліся пра кватэру за тыдзень-два да паездкі, месцаў у горадзе часам не хапае, таму ім даводзіцца пагуляць дзень і ехаць дадому».

А вось што тычыцца турыстаў з Еўрасаюза, то, па назіраннях суразмоўцы, іх цяпер амаль няма.

Кватэры замест машын

Яшчэ адзін суразмоўца, які мае дзве кватэры на здачу і знаходзіцца ў пошуках трэцяй, таксама адзначае вялікі рост цэн на жыллё.

«Даўно меў пад здачу кватэру ў адным са спальных раёнаў горада. Здавалася яна да лета 2022 года не вельмі добра і па невысокім кошце. Але з ростам турпатоку і ў яе пачалі засяляцца турысты, асабліва па выхадных, калі месцаў у цэнтры ўсім не хапае».

Шматпавярховік у адным са спальных раёнаў Гродна. Фота: «Наша Ніва»

Рост попыту і цэн на арэнду падштурхнулі суразмоўцу да куплі яшчэ адной кватэры. Як і многія гараджане, мужчына займаўся прыгонам аўто з Еўропы на продаж, а калі ў 2024‑м перапродаж аўто ў Расію пачаў страчваць актуальнасць, ён выняў частку грошай з машын і набыў кватэру ў цэнтры.

«Тады атрымалася вырваць кватэру пад рамонт усяго за $27 тысяч», — згадвае суразмоўца.

Па словах гарадзенца, пасля рамонту кватэра амаль кожны дзень заселеная. Таму цяпер ён знаходзіцца ў пошуках яшчэ адной кватэры пад пасутачную арэнду.

«З машынамі стала яшчэ горш, таму хачу максімальна выняць грошы з аўтабізнэсу і ўкласціся ў нерухомасць пад здачу. Але цяпер знайсці падыходзячы варыянт значна складаней, чым гэта было летась. Менш за $40 тысяч нічога няма. Па маіх назіраннях, я далёка не адзіны чалавек з аўтабізнэсу, які пачаў укладваць грошы з машын у кватэры, каб потым іх здаваць», — прызнаецца мужчына.

На яго думку, гэта немалаважны чыннік, які ўплывае на рост цэн у горадзе.

«У 2022-м, калі пачаўся бум на прыгон аўто, некаторыя прадавалі кватэры, каб укласціся ў машыны, бо ў пэўны перыяд гэта была вельмі прыбытковая справа. Цяпер наадварот многія сыходзяць з аўтабізнэсу і ўкладаюць грошы ў нерухомасць», — дзеліцца назіраннямі ён. 

Каментары3

  • ммм
    19.09.2025
    Боятся, что цены в Минске станут падать, потому что уже задирать некуда. А суть этого бизнеса в том, что продал и сразу купил. Гродно выбрали, как более западный в рекламном аспекте.
  • гуртам у горадзе
    19.09.2025
    ------Агулам у горадзе сітуацыя такая------ УВОГУЛЕ/наогул

    общий
    1) агульны
    общее собрание — агульны сход
    общий итог — а) агульны падрахунак б) агульны вынік
    общие вопросы — агульныя пытанні
    общий наибольший делитель — агульны найбольшы дзельнік
    общее наименьшее кратное — агульнае найменшае кратнае
    2) (совместный) агульны, супольны
    ********в общем — увогуле, наогул ***************
    ************в общей сложности — увогуле*******

    агу́лам, прысл. (разм.).
    Усе разам, гуртам.
    А. малаціць збожжа.

    Усё адразу, цалкам (купіць, прадаць і пад.).
    Прадаць фрукты а.

    Неканкрэтна.
    Разабрацца ў справе не а., а канкрэтна.
  • вымаць - гэта вам не выводзіць!!!
    19.09.2025
    -----ён выняў частку грошай з машын----------- ))))))))

    выняць = вынуть, извлечь

Цяпер чытаюць

У адказ на закрыццё Варшавай мяжы беларускія ўлады ўзялі ў закладнікі 1453 польскія фуры4

У адказ на закрыццё Варшавай мяжы беларускія ўлады ўзялі ў закладнікі 1453 польскія фуры

Усе навіны →
Усе навіны

Затрымалі мужчын, якія паілі колай аленя ў Мінскім заапарку4

«Паставілі перад фактам: альбо плацім, альбо застаемся». Група турыстаў з-за закрытай мяжы мела праблемы з вяртаннем дамоў3

Зяленскі расказаў пра новы ўкраінскі контрнаступ

«Яны ўжо ніколі не вярталіся». Беларусы стварылі мультфільм пра палескую шляхту, якая вымушана выехала ў Польшчу6

«Нас там не лічаць за людзей». Былы палітвязень Павел Нікіценка расказаў пра амаль адбытае зняволенне і нечаканае вызваленне2

Трамп заявіў, што Пуцін яго падвёў сваім нежаданнем завяршаць вайну9

«Кіберпартызаны» расказалі, як вылічваюць людзей па «справе Гаюна»9

Расіяне скінулі бомбу на Канстанцінаўку ў Данецкай вобласці, загінула пяць чалавек1

МУС Беларусі: Ніякіх даведак для выезду за мяжу без пашпарта ў нас не існуе19

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У адказ на закрыццё Варшавай мяжы беларускія ўлады ўзялі ў закладнікі 1453 польскія фуры4

У адказ на закрыццё Варшавай мяжы беларускія ўлады ўзялі ў закладнікі 1453 польскія фуры

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць