Паводле інфармацыі МНС, аўтамабільны мост і ўчастак дарогі ў Хоцімскім раёне падтопленыя з-за павышэння ўзроўню вады ў рацэ Бесядзь.

Фота: МНС
Часткова падтоплены мост каля вёскі Баханы. Акрамя таго, затоплены ўчастак грунтавай дарогі паміж Баханамі і Дубраўкай — вада накрыла дарожнае палатно на 10—15 сантыметраў.
Рух транспарту на гэтым участку быў часова забаронены, паставілі адпаведныя знакі. Аднак іншыя пад’язныя дарогі да вёсак застаюцца, таму насельніцтва ад цывілізацыі не адрэзана.
Па даных Белгідрамета, зараз у многіх рэках Беларусі назіраецца рост узроўню вады. Павышаны ўзровень вады ў поймах асноўных прытокаў Дняпра, Бярэзіны, Сожа і Прыпяці, а таксама на асобных участках рэк басейнаў Нёмана і Віліі.
Цяпер чытаюць
«Месяцамі ў кабіне, на сябе забіў. І стаў пытаць: можа, жонка таксама будзе працаваць?». Чаму эміграцыя разбівае сем’і і што рабіць, каб усё паправіць
Каментары