Свет1010

Іран знішчыў самалёт ЗША за 500 мільёнаў даляраў

Іранская армія абстраляла амерыканскі самалёт далёкага радыёлакацыйнага выяўлення і кіравання AWACS (Airborne Warning and Control System). Гэта здарылася 27 сакавіка падчас іранскага ўдару па авіябазе імя прынца Султана ў Саудаўскай Аравіі. 12 амерыканскіх вайскоўцаў атрымалі раненні, двое з іх у цяжкім стане. Самалёт, як можна меркаваць па фота ў СМІ, знішчаны. 

Знішчаны амерыканскі самалёт AWACS. Фота: сацсеткі

Гэта была камбінаваная атака з выкарыстаннем ракет і ўдарных беспілотнікаў. Акрамя AWACS, пашкоджанні атрымалі мінімум два самалёты-запраўшчыкі Boeing KC-135. Улады ЗША пакуль не каментавалі здарэнне.

Самалёт Boeing E-3 Sentry AWACS — легендарная лятаючая радыёлакацыйная станцыя (РЛС) і армейскі камандны пункт, піша «Новая газета. Еўропа». E-3 Sentry быў распрацаваны ў Злучаных Штатах, але перадаваўся ўзброеным сілам Францыі, Вялікабрытаніі і Саудаўскай Аравіі. Пабудаваны сумесна з кампаніяй Boeing на аснове грамадзянскага самалёта Boeing 707 і абсталяваны радарнай сістэмай кампаніі Northrop Grumman, E-3 упершыню падняўся ў паветра ў 1975 годзе.

Радар AWACS — гэта, па сутнасці, вочы і вушы ўзброеных сіл; ён забяспечвае 360‑градуснае пакрыццё і можа выяўляць самалёты на адлегласці да 400 км, а таксама цэлі на малой вышыні, якія праз асаблівасці ландшафту і скрыўлення зямлі не бачаць наземныя РЛС. У адрозненне ад стацыянарных радараў, AWACS мае магчымасць хутка перамясціцца ў любую кропку свету, і яго складаней знішчыць, чым стацыянарныя аб'екты. Аператары на борце каардынуюць дзеянні знішчальнікаў, наводзяць іх на цэлі, кіруюць дазапраўкай у паветры і забяспечваюць бяспеку паветранай прасторы. Самалёт эксплуатуецца ўжо каля паўстагоддзя, і Пентагон сёння распрацоўвае замену састарэламу E-3 Sentry.

AWACS адыгрывае найважнейшую ролю ў ваенных аперацыях, забяспечваючы назіранне, камандаванне і кантроль, а таксама кіраванне трафікам у паветранай прасторы.

Кошт аднаго цалкам укамплектаванага борта апошняга пакалення ацэньваецца ў 400—500 мільёнаў даляраў і вышэй. Калі інфармацыя будзе пацверджана афіцыйна, гэта стане першай баявой стратай самалёта тыпу E-3 у гісторыі.

Лічыцца, што ўсяго ў ЗША на дадзены момант ёсць у лётным стане 16 такіх бартоў, і 7 або 8 з іх удзельнічаюць у ваенных дзеяннях у Іране.

Каментары10

  • Pavel
    29.03.2026
    Амерыканскія ваякі не нашмат разумнейшыя за сваіх маскальскіх калег, тых та ўжо ўкраінцы навучылі хаваць самалёты, можа і да гэтых дойдзе праз пару гадоў.
  • Отец Засандалий
    29.03.2026
    Он давно шёл под списание.
  • пф
    29.03.2026
    Лёлік з-пад Лімасола, только для либералов, которые голосовали за Камалу.

Цяпер чытаюць

Работнікам Цэнтра алімпійскай падрыхтоўкі па фрыстайле забаранілі ісці на пахаванне Мікалая Казекі15

Работнікам Цэнтра алімпійскай падрыхтоўкі па фрыстайле забаранілі ісці на пахаванне Мікалая Казекі

Усе навіны →
Усе навіны

У Кыргызстане на вышыні 4500 метраў знайшлі рэчы зніклых беларускіх альпіністаў

Наступнае «Еўрабачанне» пройдзе ў балгарскім Бургасе

Расійская пенсіянерка пераканала студэнта, што на ім смяротныя сурокі, і забрала грошы. А пасля чатыры гады хавалася ў Беларусі1

Дроны атакавалі Маскву і Ленінградскую вобласць2

Статкевіч: Чаму ў іх 80, а ў нас 205

Памёр купалавец Мікалай Кучыц2

Міліцэйскага начальніка з Ляхавічаў пакаралі за тое, што адказаў Случаку па-руску6

У Віцебску жанчына павесіла ў пад'ездзе непатрэбную карціну і не ведала, што яна шэдэўр4

Мінскае «Дынама» і «МЛ Віцебск» вылецелі з еўракубкаў

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Работнікам Цэнтра алімпійскай падрыхтоўкі па фрыстайле забаранілі ісці на пахаванне Мікалая Казекі15

Работнікам Цэнтра алімпійскай падрыхтоўкі па фрыстайле забаранілі ісці на пахаванне Мікалая Казекі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць