Аўто88

Расіянін, які перамог у «Фактар.бай», спрабуе хуценька прадаць свой прыз ад БТ — уседарожнік Belgee

Сёлета ў лютым Ібрагім Карасаў забіраў з салону ўседарожнік Belgee Х50 — а цяпер спрабуе аператыўна пазбавіцца ад яго.

Нагадаем, расіянін Ібрагім Карасаў удзельнічаў у пятым сезоне шоу БТ «Фактар.бай». Спявак з Новага Урэнгоя трапіў у каманду Дзяніса Клявера. У кампліментарных тэкстах яго называлі нават «новаўрэнгойскім Павароці». Дарэчы, паездка ў Беларусь стала для артыста першым выездам за мяжу Расіі.

Напрыканцы студзеня стала вядома, што менавіта Ібрагім перамог у фінале «Фактар.бай» — Іван Эйсмант бажыўся, што ў галасаванні прыняла ўдзел 151 тысяча чалавек.

Галоўным прызам шоу быў уседарожнік Belgee Х50. Белую машыну з велізарным чырвоным бантам спявак забіраў у аўтасалоне ў лютым.

«Які будзе прыз, я не цікавіўся да трэцяга ці чацвёртага эфіру. Сапраўды, мне нецікава было, я прыйшоў спяваць, займацца творчасцю. А калі мне сказалі, што галоўны прыз — гэта аўтамабіль, падумаў, ну, добра, добра. І я да гэтага не веру, што праект са мной здарыўся, не кажучы аб машыне!», — казаў Ібрагім.

Учора расійскі спявак прызнаўся ў інстаграме, што хоча прадаць уседарожнік: «Шаноўныя, я вельмі-вельмі доўга думаў і вырашыў усё ж развітацца з машынай, каб укласці фінансы ў напісанне песень».

Як стала вядома «Нашай Ніве», Ібрагім хоча атрымаць за свой прыз ад БТ $18500. Прыблізна столькі ж сёлета каштуе новы Belgee Х50 у базавай камплектацыі.

Каментары8

  • &&
    29.03.2026
    Дам 7 шт. Больше это китайское ведро с тех-тактным алюминиевым двигателе , собранное пьяными белорусскими рабами, не стоит в новом виде. Так что, расейский орк на большее не мружься.
  • Нууу
    29.03.2026
    хацець не шкодна , мы ж не ведаем, якая ў яго камплектацыя. Можа і не базавая
  • не только
    29.03.2026
    хацець не шкодна , не только автомобиль, любой товар, который продает частник, теряет в цене, потому что приобретая у частника, покупатель уже теряет возможность возврата, которая имеется при покупке у фирмы, либо гарантийного обслуживания

Цяпер чытаюць

Святлана Ціханоўская едзе ў Нью-Ёрк. Яна можа перасекчыся з прадстаўнікамі Лукашэнкі, але галоўную інтрыгу пакуль не раскрываюць

Святлана Ціханоўская едзе ў Нью-Ёрк. Яна можа перасекчыся з прадстаўнікамі Лукашэнкі, але галоўную інтрыгу пакуль не раскрываюць

Усе навіны →
Усе навіны

Палову сумы на экстранны збор для новай партыі вызваленых палітвязняў сабралі за паўтары гадзіны1

Канада можа стаць першым асацыяваным членам Еўрасаюза9

У Мінску на магіле Аляксандра Мядзведзя адкрылі помнік4

Літоўская дыпламатка Аста Андрыяўскене апублікавала больш ФОТА палітвязняў з мяжы2

Вызвалена Людміла Чэкіна, дырэктарка Tut.by

Абвешчаны экстранны збор для новай партыі вызваленых палітвязняў14

Хто з палітвязняў выйшаў на свабоду 16 верасня ПОЎНЫ СПІС23

На свабодзе — журналіст Андрэй Аляксандраў і Ірына Злобіна. У зняволенні яны ажаніліся3

Выйшла Яна Пінчук — адміністратарка тэлеграм-каналаў, якую экстрадавалі з Расіі і якой прысудзілі 12 гадоў2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Святлана Ціханоўская едзе ў Нью-Ёрк. Яна можа перасекчыся з прадстаўнікамі Лукашэнкі, але галоўную інтрыгу пакуль не раскрываюць

Святлана Ціханоўская едзе ў Нью-Ёрк. Яна можа перасекчыся з прадстаўнікамі Лукашэнкі, але галоўную інтрыгу пакуль не раскрываюць

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць