Аўто55

У Беларусі стартавалі продажы новай мадэлі Lada. Што па цэнах і колькі каштуе яе еўрапейскі аналаг?

Яе галоўны канкурэнт — беларуска-кітайскі седан Belgee S50.

Скрыншот: lada.by

У Беларусі афіцыйна стартавалі продажы новай Lada Iskra. Гэта мадэль займае прамежкавае звяно паміж самай таннай Granta і больш дарагой Vesta.

Расійская машына з французскімі каранямі

Новая мадэль «Лады» пабудаваная на платформе Renault-Nissan CMF-B, якая дасталася АўтаВАЗу ў спадчыну ад супрацоўніцтва з Renault. То-бок аўтамабіль створаны на базе Dacia (Renault) Logan 3.

Але праз сыход еўрапейскіх аўтавытворцаў з Расіі ў адказ на агрэсію супраць Украіны, АўтаВАЗу давялося адкласці выпуск навінкі. У выніку замест максімальна ўніфікаванай мадэлі з французскай Dacia, расіяне шмат што перараблялі і замянялі дэталямі расійскай і кітайскай вытворчасці.

Заяўляецца, што было ўкаранёна больш за 1000 новых кампанентаў, а каля 400 дэталяў перапрацавана.

Фота: onliner.by

У выніку Iskra выпускаюць з двума тыпамі бензінавых рухавікоў аб'ёмам 1,6 літра — васьміклапанны на 90 к.с. і 16‑клапанны на 106 к.с. Расійская 5‑ступенчатая каробка перадач ідзе толькі ў пары з базавым 8‑клапанным рухавіком. Шасціступка і аўтамат (варыятар) у гэтай «Лады» — кітайскія.

Фота: onliner.by

Што па цэнах?

Седан у камплектацыі Life прадаецца па цане ад 42 900 рублёў (каля 12 800 еўра). Універсалы — ад 51 400 рублёў (каля 15 300 еўра).

Версія SW Cross каштуе ад 56 900, што каля 17 тысяч еўра.

Lada Iskra SW cross. Скрыншот: lada.by

Адметна, што еўрапейскі аналаг «Іскры», які падзяляе з ёй адну і тую ж платформу, каштуе крыху даражэй.

Так, напрыклад, у Літве цэны Dacia Sandero пачынаюцца з 15 тысяч еўра.

Скрыншот: dacia.lt

Праўда, камплектацыя ў Dacia Sandero будзе крыху лепшая, бо праз разрыў сувязяў з Renault Lada Iskra пазбавілася часткі тэхналогій, накіраваных на павышэнне ўзроўню бяспекі.

У Беларусі ж галоўным канкурэнтам новай мадэлі ад АўтаВАЗ называюць беларуска-кітайскі седан Belgee S50, які хоць і каштуе крыху даражэй за Iskra, але выйграе па шэрагу параметраў.

Каментары5

  • Ответ
    25.02.2026
    Аналоговнет
  • Ёсік
    25.02.2026
    Калісьці пуцін казаў, што хутка дагоняць нямецкі аўтапрам. Прайшло шмат гадоў, па сёняшні дзень атрымліваюцца калёсы (цялегі, хто дрэнна ведае беларускую мову). Аб сваіх расейскіх тэлефонах, кампутарах, палётах на Месяц успамінаць не будзем. Як у тым анекдоце аб спробах зрабіць БМВ на расейскім заводзе, пабудаваным БМВ, калі ўсё роўна атрымліваліся Жыгулі сёмай мадэлі - кажаш, рукі са с.акі растуць? Месца, праклятае Богам.
  • Ульяна Ў
    25.02.2026
    З іскры разгарыцца полымя.

Цяпер чытаюць

«Трэба дамаўляцца істотна». Лукашэнка расказаў пра сустрэчу з прадстаўнікамі Зяленскага42

«Трэба дамаўляцца істотна». Лукашэнка расказаў пра сустрэчу з прадстаўнікамі Зяленскага

Усе навіны →
Усе навіны

Спёка. Як выжыць і паводзіць сябе ў такое надвор'е?1

Зараз афіцыйна: у нядзелю ў Беларусі да +37°С2

У Васіля Верамейчыка, верагодна, быў інфаркт3

Сырскі: Праз пагрозу наступу з боку Беларусі Украіне давядзецца стварыць новыя брыгады8

Ва Уфе чутныя выбухі. Імаверна, атакаваны мясцовы НПЗ 

У Смалявічах апошнім часам даўка смярдзіць гноем. А чаму?5

37‑гадовага будаўніка з Брэста асудзілі па двух цяжкіх палітычных артыкулах2

У навічка НБА з топ-30 драфта бацька — беларус: вырас у галечы, дзеля развіцця сына прадаў матацыкл2

У метро пабілі легенду Мінска — жанчыну, якая шмат гадоў спявае пра Ісуса70

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Трэба дамаўляцца істотна». Лукашэнка расказаў пра сустрэчу з прадстаўнікамі Зяленскага42

«Трэба дамаўляцца істотна». Лукашэнка расказаў пра сустрэчу з прадстаўнікамі Зяленскага

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць