Грамадства7979

У метро пабілі легенду Мінска — жанчыну, якая шмат гадоў спявае пра Ісуса

Ніхто не ўмяшаўся, каб заступіцца за спявачку.

Валянціна. Скрыншот відэа з сацсетак

Валянціну, бадай, ведае кожны, хто пражыў у беларускай сталіцы хаця б месяц. Жанчына спявае пра Ісуса каля метро — і ніколі не просіць грошай, у адрозненне ад звычайных вулічных спевакоў. Яна заўсёды на пазітыве. Спявачку называюць легендай сталіцы.

Але нядаўна Валянціна трапіла ў жудасную сітуацыю.

Пра тое, што здарылася, распавяла ў інстаграме Вольга Мамантава. Валянціну яна сустрэла ў метро на «Кастрычніцкай». Як і заўсёды, тая спявала пра Ісуса — але твар жанчыны быў у крыві.

Вольга падышла да спявачкі, каб дапамагчы прывесці сябе ў парадак. Валянціна расказала, што ехала ў вагоне і спявала, калі на «Плошчы Леніна» адзін з маладых мужчын устаў і ўдарыў яе кулаком у твар — трапіў у нос. А потым спакойна сеў назад на сваё месца.

Больш за ўсё ў гэтай гісторыі Вольгу ўразіла тое, што ніхто з іншых людзей не прыйшоў на дапамогу жанчыне сталага ўзросту — ні ў вагоне метро, ні потым на станцыі, дзе яна была з акрываўленым тварам.

Неабыякавая беларуска прапанавала спявачцы напісаць заяву ў міліцыю — і нават прапанавала пайсці разам. Тая спачатку пагадзілася, але толькі пасля працы — бо зранку Валянціна якраз ехала на змену. Да дактароў яна таксама пайшла толькі калі скончыла працаваць.

А ўжо ўвечары, калі Вольга патэлефанавала спявачцы зноў, Валянціна сказала, што не будзе звяртацца да сілавікоў: «Я вырашыла не пісаць заявы, я даравала і мне так добра стала. Над намі ўсімі ёсць суддзя, і гэта не я. Я буду маліцца…».

Відэа пра здарэнне менш чым за суткі набрала 200 тысяч праглядаў і сотні каментароў. Шмат хто абураецца абыякавасцю беларусаў, якія не толькі не адрэагавалі на сам момант збіцця, але і ігнаравалі жанчыну ў крыві, якая спявала пасярод платформы адной з самых загружаных станцый мінскага метро.

Каментары79

  • Карма
    25.06.2026
    Хай адсохне рука у́ злодзея!
  • ((
    25.06.2026
    А дзе ж былі міліцыянты?!!, міліцыянты ж павінны быць у падземцы?? Калі лукашысты зрабілі тэракт у менскай падземцы, то раней пры уваходзе у́ падземку усіх абшуквалі мэталапошукам, абшуквалі торбы, клумкі...пакуль рэзананс не знік, зараз ніхто не абшуквае, ды і міліцыянтау́ не відаць
  • таму ніхто і не ўступіўся
    25.06.2026
    што трохі дапякла сваімі спевамі.
    вагон метро, гэта такое месца, дзе людзі сціснутыя, і церпяць адно аднаго з апошніх сіл.

Цяпер чытаюць

Пра што маўчыць Аляксей Францкевіч, якому Польшча закрыла ўезд на 10 гадоў39

Пра што маўчыць Аляксей Францкевіч, якому Польшча закрыла ўезд на 10 гадоў

Усе навіны →
Усе навіны

На аўташоу ў Лідзе ледзь не загінуў адзін з самых знакамітых каскадзёраў Беларусі — яго відэа сабралі амаль паўмільярда праглядаў. Што з ім цяпер?8

Жыхара Гомеля пазбавілі выплат за сына, які загінуў на фронце

Украіна папрасіла Ілана Маска дазволіць выкарыстанне Starlink для нанясення ўдараў па тэрыторыі Расіі на глыбіню да 200 кіламетраў3

Ці здымае Беларусь вяршкі з паліўнага крызісу ў Расіі? Ёсць нюансы1

На барахолках перапрадаюць папулярныя чыпсы Lay’s. Нацэнка ў два разы1

Украінскія беспілотнікі атакавалі Перм. Гарыць НПЗ

Панама названа найлепшай краінай для жыцця і працы для экспатаў5

У Гродне збіраюцца аднавіць палац князёў Масальскіх, не разбураючы гістарычную камяніцу, якая была пабудаваная на тым месцы пазней5

Паляўнічыя на Алтаі забілі 12 мядзведзяў пасля нападу аднаго на турыстку12

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Пра што маўчыць Аляксей Францкевіч, якому Польшча закрыла ўезд на 10 гадоў39

Пра што маўчыць Аляксей Францкевіч, якому Польшча закрыла ўезд на 10 гадоў

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць