Спорт

Гучна анансаваны Рыжанковым баскетбольны клуб «Шахцёр» збанкрутаваў праз два гады пасля заснавання

Салігорскі баскетбольны клуб «Шахцёр» ў фармаце 3x3 ствараўся пры падтрымцы «Беларуськалію» і падаваўся як прарыў для беларускага баскетбола: база для нацыянальнай зборнай 3x3, заслужаны трэнер з Расіі, удзел у расійскай лізе. Вынік, аднак, бязрадасны — нават не зразумела, ці разлічыліся з трэнерам. 

Фота: sb.by

Як стала вядома «Нашай Ніве», учора, 24 чэрвеня, у Эканамічным судзе Мінскай вобласці ў спрошчаным парадку быў прызнаны банкрутам баскетбольны клуб «Шахцёр».

Даўгі клуба трохі больш чым мільён рублёў, а актываў засталося ўсяго на 20 тысяч. 

Пры гэтым пачыналася ўсё пафасна — «Шахцёр» прэзентавалі як вітрыну мужчынскага баскетбола ў Беларусі. 

Клуб быў заснаваны ў лістападзе 2023-га. Максім Рыжанкоў — тады першы намеснік кіраўніка адміністрацыі Лукашэнкі і адначасова старшыня баскетбольнай федэрацыі — называў гэта важным крокам у гісторыі беларускага баскетбола і сцвярджаў, што менавіта ў Салігорску створаныя «найлепшыя ўмовы» для падрыхтоўкі зборнай.

Пад праект запрасілі заслужанага трэнера Расіі Уладзіміра Агабаб'яна — таго самага, з якім расійская зборная за два гады да таго заваявала срэбра Алімпіяды ў Токіа.

Агабабьян захапляўся базай: маўляў, такіх умоў для трэніровак няма нават у многіх расійскіх каманд.

«Шахцёр» стаў першай замежнай камандай у чэмпіянаце Расіі па баскетболе 3х3. З найбольшых поспехаў: выйграны адкрыты чэмпіянат Санкт-Пецярбурга. 

Фота: БелТА

Але дружыны класічнага баскетбола на базе каманды 3х3 так і не з'явілася, а цяпер перастае існаваць і гэта каманда. 

Афіцыйных тлумачэнняў адносна прычын ліквідацыі клуба пакуль не давалася. 

Каментары

Цяпер чытаюць

Пальчыс заявіў, што гэта ён каардынаваў пратэсты 2020 года з Мінска і пісаў планы першых маршаў71

Пальчыс заявіў, што гэта ён каардынаваў пратэсты 2020 года з Мінска і пісаў планы першых маршаў

Усе навіны →
Усе навіны

Дзяды. Так выглядаюць у гэтую хвіліну віленскія могілкі Росы і беларускія магілы на іх1

Пабіты сабака з Віцебска, якога Лукашэнка падарыў Баскаву, дагэтуль жыве ў апошняга1

Трамп сцягвае да Ірана вялізную армаду і пагражае новымі ўдарамі10

Маці кінула трох дзяцей у клятчастых торбах у розных месцах. Яны знайшлі адно аднаго праз дзясяткі гадоў2

Супермадэль Хайдзі Клум прыйшла на Хэлаўін у касцюме гіганцкай адарванай рукі13

Перад беларускай уніяцкай царквой у Антверпене пакінулі каністру з бензінам і піратэхнікай. Падазраванага затрымалі13

У Вінніцкай вобласці расійскі дрон прыляцеў на тэрыторыю вучылішча — двое загінулых

Іранка адкрыла ў Мінску арт-кафэ. Там прадаюць рэчы ручной работы і падаюць капучына з шафранам9

Хуткая дапамога ўрэзалася ў трамвай у Мінску ВІДЭА3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Пальчыс заявіў, што гэта ён каардынаваў пратэсты 2020 года з Мінска і пісаў планы першых маршаў71

Пальчыс заявіў, што гэта ён каардынаваў пратэсты 2020 года з Мінска і пісаў планы першых маршаў

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць