Грамадства3737

«Спачатку пагрозу прыдумаў, потым сам яе перамог». Прапаганда абвяргае Зяленскага, сцвярджае, што рэтранслятараў не здымалі, бо іх не было

Пасля таго, як прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі заявіў пра тое, што з 22 чэрвеня рэтранслятары на беларускай тэрыторыі, праз дзейнасць якіх ён рабіў ультыматум Лукашэнкі, адключаныя, лукашэнкаўскія прапагандысты сталі ў адзін голас пераконваць, што насамрэч ніякіх рэтранслятараў не было і ў прыродзе. Выглядае, што такая пазіцыя стане для прапаганды асноўнай для таго, каб захаваць твар.

Аляксей Дзермант і Рыгор Азаронак. Фота ілюстрацыйнае

Як сцвярджае Аляксей Дзермант, «мы наогул не бачылі ніякіх доказаў іх існавання». Зяленскі ж, маўляў, сам спалохаўся свайго ультыматума, бо яму «даходліва давялі, які будзе адказ ад Беларусі, у тым ліку па ім самім, яго сям’і і маёмасці».

«Усё як і прадказвалася — спачатку пагрозу прыдумаў, потым сам яе перамог. Няхай медальку сабе выпіша», — у тон яму заяўляе Рыгор Азаронак.

«Ну што, памятаеце мой пост пасля пагроз Зеленскага на адрас Мінска? Я тады напісаў, што праз час ён заявіць, што рэтранслятары прыбралі», — хваліцца тэлеграм-канал «Белорусский силовик».

Каментары37

  • Кручу верчу
    24.06.2026
    А если бы Мозырский НПЗ превратился в пепел тоже бы говорили, что его и не было?
  • Vcr
    24.06.2026
    Тактыка на 2.
    Бо могуць нешта і падпаліць каб ўжо ілгаць не атрымалася.
    Лепш бы маўчалі. Маглі б палічыць за разумных.
  • Няхай брэшуць, абы ў вайну не ўлазілі
    25.06.2026
    Якая розніца, што кажуць прапагандысты? Лукашэнку трэба круціцца, каб Пуцін швабру не ўставіў у адно месца.
    Няхай кажуць што хочуць, абы не ўцягвалі нас у вайну.
    Асоба ярых прарасейскіх трэба паціху прыбраць з галоўных тэлеканалаў і газет куды-небудзь на павышэнне - галоўнымі рэдактарамі у вясковую газету "чырвоны калгас" пісаць пра надоі і ўраджаі.
    І павысілі, і рот закінулі, каб на Расею не працавалі.

Цяпер чытаюць

У Вілейскім раёне 18‑гадовая бяспраўніца трапіла ў смяротную аварыю. Загінула і яна, і двое яе пасажыраў1

У Вілейскім раёне 18‑гадовая бяспраўніца трапіла ў смяротную аварыю. Загінула і яна, і двое яе пасажыраў

Усе навіны →
Усе навіны

Толькі адзін чалавек з 1000 апытаных не ведае, што такое «Еўраопт»

Трамп-малодшы ездзіў з расійскім алігархам на паляванне ў Манголію7

Што за любоўны скандал паміж Кацярынай, Ігарам і Карынай абмяркоўвае ўсё Гродна?20

Кірыл Маскевіч стаў двухразовым чэмпіёнам свету па грэка-рымскай барацьбе2

Чаму хлопчык, для якога бацька напісаў «Віні-Пуха», зненавідзеў гэтую кнігу2

Іван Краўцоў расказаў, колькі зарабляе11

«Скарачалі і сеньёраў». Былая супрацоўніца PandaDoc расказала пра звальненні ў кампаніі8

Адданага ябацьку, які абражаў Святлану Ціханоўскую ў Threads, кінулі за краты25

Андрэй Пачобут вяртаецца ў Беларусь на пастаяннае жыхарства ў снежні23

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У Вілейскім раёне 18‑гадовая бяспраўніца трапіла ў смяротную аварыю. Загінула і яна, і двое яе пасажыраў1

У Вілейскім раёне 18‑гадовая бяспраўніца трапіла ў смяротную аварыю. Загінула і яна, і двое яе пасажыраў

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць