Грамадства11

Куды падзелася экс-дэкан журфака БДУ Вольга Самусевіч, якая рэпрэсавала студэнтаў у 2020‑м?

Новым дэканам факультэта журналістыкі БДУ стала экс-намесніца дэкана па вучэбнай рабоце і адукацыйных інавацыях Лізавета Хмель. А што стала з яе папярэднікамі?

Раней пасаду дэкана займаў кандыдат гістарычных навук Аляксей Бяляеў. У маі 2026 года інфармацыя пра яго проста таямніча знікла з сайта журфака. Аднак Бяляеў дакладна на свабодзе — працягвае даваць каментары дзяржаўным СМІ, выступаючы яшчэ і як палітолаг. Заходзіць і ў праграму «Клуб рэдактараў», хаця не мае ніякага дачынення да медыя.

Аляксей Бяляеў. Фота: sb.by

А чым цяпер занятая Вольга Самусевіч, папярэдніца Бяляева? У 2020‑м і пасля яго яна праславілася рэпрэсіямі ў дачыненні да студэнтаў, якія выходзілі на акцыі пратэстаў, былі затрыманыя і адбывалі суткі. На суткі тады трапілі і многія выкладчыкі факультэта журналістыкі. А студэнтаў адлічвалі з альма-матар.

Вольга Самусевіч на адным з мерапрыемстваў філіяла Расійскага дзяржаўнага сацыяльнага ўніверсітэта. Фота: тэлеграм РДСУ (Мінск)

Цяпер беларускамоўная Вольга Самусевіч — загадчыца кафедры сацыяльнай працы ў філіяле Расійскага дзяржаўнага сацыяльнага ўніверсітэта ў Мінску. Яна актыўна адзначае дні Расіі, стварае са студэнтамі карту народаў Расіі і па запрашэнні Рассупрацоўніцтва наведвае мерапрыемствы па захаванні рускай класічнай оперы.

Вольга Самусевіч нарадзілася ў 1977-м. Скончыла філалагічны факультэт БДУ (1999) і аспірантуру факультэта журналістыкі БДУ. Абараніла кандыдацкую дысертацыю «Беларускія СМІ ў лагасферы нацыянальнай культуры (лінгвістычны аспект») у 2003-м. З 2002 да 2022 працавала на факультэце журналістыкі, у 2018‑2022 — дэканам.

Каментары1

  • З пагарэлага журфаку
    26.06.2026
    Расейскія святы, расейскі універык... вось, значыцца, як. А была ж Вольга Міхайлаўна да 20-га ушчэнт беларускамоўнай. На жаль, мова не выратавала яе ад уласнай цемры.

Цяпер чытаюць

«Вову за такое трэба ракам паставіць на Краснай плошчы!» Расія закіпае ад нарастання дэфіцыту паліва6

«Вову за такое трэба ракам паставіць на Краснай плошчы!» Расія закіпае ад нарастання дэфіцыту паліва

Усе навіны →
Усе навіны

У былога езуіцкага касцёла ў Бабруйску абвалілася сцяна2

У Польшчы затрымалі ўкраінца, які пагражаў Наўроцкаму ў інтэрнэце14

Дом сям'і Уладзіміра Караткевіча стаіць занядбаны ВІДЭА11

«Я лічу, што лепш бы нікога не выпускалі, але засталіся б гэтыя санкцыі»57

«Хутчэй, камерцыйная разборка». Апейкін агучыў сваю версію знікнення Котава5

Ці могуць паўночнакарэйскія войскі прыехаць у Беларусь у выпадку эскалацыі на мяжы з Украінай?11

У Мінску выставілі на продаж чатыры бары пад брэндам Lidbeer

Амерыканскі акцёр Чэнінг Татум прыйшоў на матч Францыя — Нарвегія ў вобразе Эрлінга Холанда2

Украіна і Расія абмяняліся ў Гомельскай вобласці палоннымі мірнымі грамадзянамі2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Вову за такое трэба ракам паставіць на Краснай плошчы!» Расія закіпае ад нарастання дэфіцыту паліва6

«Вову за такое трэба ракам паставіць на Краснай плошчы!» Расія закіпае ад нарастання дэфіцыту паліва

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць