Грамадства44

Дэканам факультэта журналістыкі БДУ стала 34‑гадовая выкладчыца, якая абараняла дысертацыю па-беларуску

Лізавета Хмель сама скончыла факультэт журналістыкі БДУ і засталася там працаваць.

Раней Лізавета Хмель працавала намеснікам дэкана па вучэбнай рабоце і адукацыйных інавацыях.

Да яе пасаду дэкана займаў кандыдат гістарычных навук Аляксей Бяляеў. Пра яго звальненне паведамленняў не было, яго прозвішча ціха прыбралі з сайта журфака і агульнага сайта БДУ.

Хмель нарадзілася ў Клецку (Мінская вобласць), ёй 34 гады. Пасля заканчэння школы паступіла на факультэт журналістыкі Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта. Была «Міс-журфак — 2011».

Пасля заканчэння навучання засталася працаваць на факультэце.

Кандыдацкую «Тэлевізійная камунікацыя ў беларускай медыясферы: камунікатыўна-прагматычная парадыгма» абараняла па-беларуску. 

Каментары4

  • Жнівеньскі каласок
    16.06.2026
    а навошта рабіць акцэнт што яна нешта там па-беларуску абараняла? Самусевіч увогуле беларускамоўнай была па жыцці, але ёй гэта не перашкодзіла выпіраць студэнтаў з журфаку за палітыку
  • Лол
    16.06.2026
    Бондарава таксама на беларускую філалогію паступала, на хвіліначку. А толку. прапагандысты ёсць прапагандысты. Больш за тое, ад гэта маладухі чакайце яшчэ большай адданасці, бо такія кар'ерысты нават жыцця іншага ня бачылі, акрамя Лукашэнкі.
  • параю вам лекцыю Т. Снайдэра - Беларусь.
    16.06.2026
    "Дэканам факультэта журналістыкі БДУ стала 34‑гадовая выкладчыца, якая абараняла дысертацыю па-беларуску," зусім не здзіўлены. Беларусь знаходзіцца паміж НАТА ( які вырабляе каля 60% сусьветнага ВУП) і Маскоўскай імперыяй ( менш за 1%) . З аслабленьнем Маскоўскай імпэрыі праз вайну ва Ўкраіне Крамлю патрэбная бясьпечная мяжа, каб пазьбегнуць прамога сутыкненьня з Захадам. У гэтай сытуацыі нейтральная-буферная Беларусь павінна стаць ключавой нейтральнай дзяржавай ў Еўропе , якая гарантуе стабільнасьць і пакой усім суседзям. 1:н Прыклад з гісторыі - У 1955 годзе Захад і Бальшавіцкая імпэрыя падпісалі Аўстрыйскую Дамову, праз якую Аўстрыі: «была нададзеная незалежнасьць і адбылося вывад усіх акупацыйных войскаў у абмен на абавязак Аўстрыі да вечнага нейтралітэту». І гэтая дамова дзейнічае нават сёньня, 40 гадоў пасьля краху бальшавіцкай імпэрыі. Гэты прыклад паказваюць, што нейтралітэт РБ — гэта не слабасць, а адзіная лагічная Стратэгія ў нашай геаграфічнай рэчаіснасці . Беларусь можа зрабіцца Аўстрыяй Усходняй Эўропы. І у практычнай лёгіцы Трампа , Пазьняка і Лукашэнкі , якія вядомы сваімі дамовамі і кампрамісамі, гэта адзіны шлях, дзе ўсе бакі перамагаюць, Захад і Маскоўская імпэрыя атрымліваюць: стабільную — бясьпечную, ПАКОЙНУЮ мяжу, а мы беларусы — нацыянальную дзяржаву , свабоду, дэмакратыю, і дабрабыт.

Цяпер чытаюць

Мужчына, якога пяты дзень шукаюць пад Полацкам, — вядомы мінскі доктар

Мужчына, якога пяты дзень шукаюць пад Полацкам, — вядомы мінскі доктар

Усе навіны →
Усе навіны

У Беларусі забаронена працаваць яшчэ аднаму вядомаму трэнеру, хоць ён нібыта і не ў чорных спісах. Чым правініўся?1

Што скончыцца раней: вайна ці Пуцін? Прагнозы заходніх аналітыкаў17

Глядзіце, як змялеў Мухавец пасля веснавой сушы на Берасцейшчыне ФОТЫ4

Пад Полацкам мужчына чатыры дні таму пайшоў на падводную рыбалку і знік

Mark Formelle прадэманстраваў будучыя калекцыі і зноў трапіў у скандал2

Нацыянальная бібліятэка прадставіла новы мерч з Купалам і Коласам4

Перапынкі «для гідратацыі» на чэмпіянаце свету раздражняюць не толькі вас5

Беларусы ў Threads дапамагалі «Сяргею» з пераломам нагі. Але аказалася, што гэта ашуканец2

У Еўропе прынялі пазачарговы пакет санкцый супраць Расіі1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Мужчына, якога пяты дзень шукаюць пад Полацкам, — вядомы мінскі доктар

Мужчына, якога пяты дзень шукаюць пад Полацкам, — вядомы мінскі доктар

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць