Спорт55

Перапынкі «для гідратацыі» на чэмпіянаце свету раздражняюць не толькі вас

Футбалістам папіць вады, а ФІФА атрымала 10 дадатковых гадзін рэкламнага часу.

Футбалісты зборнай Паўднёвай Карэі п'юць ваду на матчы групы А чэмпіянату свету супраць Чэхіі ў мексіканскім Сапапане, каля Гвадалахары. 11 чэрвеня 2026 года. Фота: AP Photo / Matias Delacroix

Ідэя «паўзы папіць вады» ўпершыню з'явілася на чэмпіянаце свету 2014 года ў Бразіліі. Тады ФІФА дазваляла такія перапынкі толькі падчас матчаў, якія праходзілі ў моцную спёку — пры тэмпературы вышэйшай за 32 градусы Цэльсія.

Аднак, як піша The Wall Street Journal, на цяперашнім чэмпіянаце свету ў ЗША яны сталі абавязковымі незалежна ад надвор'я. Цяпер матчы рэгулярна спыняюцца прыкладна на 22‑й і 67‑й хвілінах. Напрыклад, падчас першага матча зборнай ЗША на турніры ў Лос-Анджэлесе перапынак для гідратацыі быў абвешчаны пры тэмпературы ўсяго каля 21 градуса Цэльсія.

Таму многія ў футбольным свеце мяркуюць, што справа не толькі ў клопаце пра здароўе гульцоў. Кожны матч атрымлівае дзве дадатковыя троххвілінныя паўзы, а ўсяго на турніры будзе згуляна 104 матчы. У выніку арганізатары і вяшчальнікі атрымліваюць больш за дзесяць дадатковых гадзін эфірнага часу для паказу рэкламы.

Паводле ацэнак прадстаўнікоў амерыканскага рэкламнага рынку, 30‑секундны ролік падчас звычайных матчаў можа каштаваць каля 200 тысяч долараў. Калі ж гуляе зборная ЗША, кошт рэкламы вырастае прыкладна да 750 тысяч долараў.

Тэлеканал Fox Sports, які валодае англамоўнымі правамі на трансляцыю турніру ў ЗША, у першы ж перапынак на папіць паказаў пяць рэкламных ролікаў запар. А ў другім тайме матча-адкрыцця рэклама так зацягнулася, што гледачы нават прапусцілі некалькі секундаў гульні.

Віцэ-прэзідэнт Fox Sports Зак Кенуорці (Zac Kenworthy) адзначаў яшчэ да старту турніру, што ФІФА пастаянна шукае новыя спосабы развіцця спаборніцтваў і з вялікай цікавасцю вывучае амерыканскі вопыт арганізацыі спартыўных трансляцый.

Паўабаронца зборнай Босніі і Герцагавіны Беньямін Тахіравіч п'е ваду падчас матча супраць Канады. 12 чэрвеня 2026 года. Фота: Michael Steele / Getty Images

Такі падыход выклікаў скепсіс у многіх прадстаўнікоў футбольнага свету. Галоўны трэнер зборнай Францыі Дыд'е Дэшам (Didier Deschamps) адзначыў, што троххвілінныя паўзы перарываюць ход гульні, збіваюць рытм і прымушаюць усіх прыстасоўвацца. «Але вяшчальнікі, напэўна, задаволеныя», — заўважыў ён яшчэ перад пачаткам турніру.

Найбольш эмацыйна на новаўвядзенне адрэагавалі заўзятары. Сацыяльныя сеткі запоўніліся скаргамі на тое, што «прыгожую гульню» цяпер ставяць на паўзу, каб карпарацыі маглі ўсунуць свае тавары. Тым не менш, яны не надта здзіўленыя тым, што рэкламныя паўзы ўрэшце прабраліся ў гульню.

Як адзначае WSJ, колькі існуе футбол, заўсёды была адна праблема з яго адаптацыяй пад амерыканскую мадэль спартыўнага тэлевяшчання. Амерыканскі футбол, баскетбол і бейсбол літаральна прасякнутыя тайм-аўтамі, перыпынкамі, канцамі інінгаў і зменамі валодання мячом.

А вось традыцыйны футбол, наадварот, заўсёды ішоў бесперапынна: два таймы па 45 хвілін без аніякіх паўзаў. Цяпер жа «перапынкамі для гідратацыі» арганізатары фактычна падзялілі футбольны матч на чатыры чвэрці.

А вы што думаеце пра такія навацыі?

Каментары5

  • без вады
    15.06.2026
    Ранішнія агляды ў ютубе руляць, там рэкламы можна праматаць. Пакуль не той узровень гульняў, каб на іх губляць час.
  • 3+3=10
    15.06.2026
    Надо по 5 минут, чтоб команда успела на горшок сходить.
  • Алесь Нязгода
    15.06.2026
    Мяне не раздражняюць бо я футбол не гляджу. За ўсё жыцьцё не глядзеў ані воднай гульні. Ціва было б вдаць колькі часу заашчадзіў 🤔

Беларуска год адпрацавала дальнабойшчыцай у Еўропе. Цяпер спрабуе паступіць у італьянскі ўніверсітэт6

Беларуска год адпрацавала дальнабойшчыцай у Еўропе. Цяпер спрабуе паступіць у італьянскі ўніверсітэт

Усе навіны →
Усе навіны

Лукашэнка паляцеў у Расію1

Загінуў аўтаслесар-лудаман з Віцебшчыны. Грошы прайграваў у казіно, а зарабляць пайшоў на вайну4

Зяленскі гатовы сустрэцца з Пуціным нават у Антарктыдзе3

Скардзіўся на зубны боль і апынуўся ў рэанімацыі. Удава расказала пра раптоўную смерць мужа14

Расіянін месяц лётаў па Беларусі на машыне так, што атрымаў больш за 20 штрафаў на круглую суму9

Расія, Украіна і ЗША аднаўляюць перамовы пасля доўгай паўзы. Чаго чакаць ад сустрэчы ў Абу-Дабі?4

Букераўскую прэмію 2026 года атрымаў фантаст М. Джон Харысан за раман «Канец усяго» пра свет пасля катастрофы

У Мінску прадаюць дом з уласным басейнам, пра які можна марыць. Але цана кусаецца3

У аэрапорце Каліфорніі самалёт перакуліўся ўверх коламі1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Беларуска год адпрацавала дальнабойшчыцай у Еўропе. Цяпер спрабуе паступіць у італьянскі ўніверсітэт6

Беларуска год адпрацавала дальнабойшчыцай у Еўропе. Цяпер спрабуе паступіць у італьянскі ўніверсітэт

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць