Меркаванні44

Ці ёсць сярод сілавікоў у турмах і калоніях добрыя людзі? Адказвае Лосік

Мяне часта пытаюцца, а ці бачыў я сярод сілавікоў добрых людзей? Бачыў. Але вельмі ў невялікай колькасці. Я б мог падзяліць усіх на некалькі катэгорый, піша былы палітзняволены блогер Ігар Лосік.

Здымак ілюстрацыйны. Фота: «Вясна»

Паталагічныя садысты. Такіх звычайна ўсяго некалькі чалавек на ўсю калонію альбо СІЗА.

Да такіх адносіўся начальнік Наваполацкай калоніі Пальчык. Які будынак ШІЗА называў «маё белае пекла» і «мой асабісты звярынец». Які сам не супраць быў каго-небудзь пабіць з ідэалагічных прычын ці проста для задавальнення.

Парачка такіх гідкіх чалавек была і сярод кантралёраў. Прыкметна, што адзін з іх таксама з Наваполацкай калоніі пад мянушкай «Шпрыц» — любіў проста здзекавацца і рабіць рознае паскудства. Пра яго хадзіла гісторыя, што ён вызваўся разганяць пратэсты па асабістай ініцыятыве і яму ў першым жа замесе прыляцеў камень у галаву. Пару гадоў таму ён здаваў нейкія нарматывы, каб пайсці ў спецназ, што паказальна. Звычайныя кантралёры самі яго пастаянна высмейвалі і лічылі недалёкім. Такіх не любяць свае ж, таму што яны ў большасці выпадкаў і з'яўляюцца стукачамі.

Да такіх жа садыстаў магу аднесці і некалькі дактароў з Жодзіна і Наваполацка. Якія нават медыцынскую дапамогу сабатавалі, каментуючы гэта «я экстрэмістам і тэрарыстам наогул нічога рабіць не абавязаны».

Памяркоўныя. Гэта абсалютная большасць.

Тыя, хто проста прыходзіць на працу, таму што трэба за штосьці есці, хто не любіць шмат працаваць, хто хоча раней пайсці на пенсію ці проста адкасіць ад войска.

Калі лодка гайдалася ў бок пратэстоўцаў — яны займалі нашу пазіцыю і добра ставіліся. Калі стала зразумела, што Лукашэнка ўсё задушыў — дыстанцыяваліся і сталі зноў жасціць. Але жасціць толькі тады, калі скажа адміністрацыя. Яны шчыра кажуць, што калі «мне скажуць цябе пабіць — я паб'ю». Не скажуць — вы мне не цікавыя, сядзіце ціха і ніхто вас чапаць не будзе.

Такія нават моцна за навінамі не сочаць, жывуць на плаву, недзе нешта краем вуха пачуюць — і склалася меркаванне. Яны таксама не любяць Лукашэнку, але затое ўсе балдзеюць ад Пуціна і мараць пра аб'яднанне з Расіяй, бо там «заработная плата ў мянтоў вышэйшая і пенсіі, і наогул!»

Тыя, якія спачуваюць. Яны ёсць, але яны вымушаныя вельмі моцна хаваць свае погляды. Таму што сярод саміх сілавікоў вельмі ў ходзе стукацтва.

Так, я сустракаў і такое, калі хтосьці прыходзіў і там, дзе няма камер, ціснуў руку, расказваў нейкія навіны ці нават перадаваў нейкія вестачкі на волю, але ўсё гэта вельмі небяспечна. Аказаць дапамогу яны могуць проста не выканаўшы нейкі загад ці папярэдзіўшы цябе пра штосьці.

Такія людзі знаходзіліся ва ўсіх СІЗА, дзе я сядзеў. Папярэджвалі, хто ў камеры падсадны, расказвалі навіны, перадавалі нешта камусьці, «забываліся» рапарты, проста маральна падтрымлівалі.

На жаль, пасля пачатку вайны такія людзі сталі яшчэ больш асцярожнымі, а многія з іх, не вытрымаўшы, звольніліся і ўжо знаходзяцца ў Еўропе. На іх жа месца прыходзяць тыя, хто гатовы выслужыцца любымі спосабамі.

Калі наогул сабраць вобраз сярэдняга беларускага вертухая, то гэта чалавек, які не здольны ніяк крытычна мысліць, гатовы па загадзе выканаць усё, што яму скажуць, сам ужо стаміўся ад Лукашэнкі, абажае Пуціна, крычыць «Адэса наша!», але ваяваць за яе ніколі не пойдзе, таму што тут ён дакладна не дурань.

Але якая б улада ні прыйшла, ён падладзіцца і будзе дакладна таксама служыць ёй. І нават без згрызотаў сумлення.

Каментары4

  • Влад
    16.06.2026
    Так это не только в тюрьме, на воле точно так же.

    [Зрэдагавана]
  • Шмыг
    16.06.2026
    Не знаю, сидел в ИВС в Гомеле. Относились к нам абсолютно адекватно. После избиений в РОВД, показалось что будто бы даже тепло. Коридорная у нас была молодая девушка, довольно милая. На самом деле вот именно ТАМ - к нам никто не относился как к говну.
  • Беларус ці тожебелорус?
    16.06.2026
    Ці Ігару Лосіку Лукашэнка і Пуцін забараняе пісаць з Вільні па-беларуску? Чаму заснавальнік каналу belamova піша выключна на расейскай?

Цяпер чытаюць

Беларускім гінеколагам раздалі новую метадычку, як размаўляць з цяжарнымі, якія думаюць пра аборт28

Беларускім гінеколагам раздалі новую метадычку, як размаўляць з цяжарнымі, якія думаюць пра аборт

Усе навіны →
Усе навіны

Праз больш чым 30 гадоў адсутнасці ў Беларусі зноў заўважылі прыкметы жыцця хахулі2

Украіна і Расія абвясцілі рэжым спынення агню ў раёне Алешак з 27 кастрычніка3

Сотні беларусаў аформілі на сябе банкаўскія карткі, каб прадаць іх расійскім махлярам1

Акіян страчвае свае «трапічныя лясы». Прагнозы навукоўцаў невясёлыя

У Мінску гатовыя плаціць шэф-кухару 16,5 тысячы рублёў

Бацьку Меган Маркл абвінавацілі ў сэксуальным гвалце над дзецьмі. Яна не стала маўчаць2

У Ізраілі мяняецца цэнтр цяжару. Выхадцы з арабскіх краін пераважаюць над выхадцамі з Еўропы — гэта можа адбіцца і на палітыцы2

Зяленскі: Трохбаковая сустрэча Украіны, ЗША і Расіі мае адбыцца ў пачатку лістапада

Прышчэпкі ад грыпу можна зрабіць ужо амаль месяц, але вакцыны пакуль толькі расійскія1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Беларускім гінеколагам раздалі новую метадычку, як размаўляць з цяжарнымі, якія думаюць пра аборт28

Беларускім гінеколагам раздалі новую метадычку, як размаўляць з цяжарнымі, якія думаюць пра аборт

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць