Грамадства22

Фатограф з Калінкавічаў засудзіў Маскоўскі заапарк, які выкарыстаў без дазволу яго фота норкі

Судовыя разгляды доўжыліся больш за год і толькі нядаўна Маскоўскі гарадскі суд паставіў кропку ў справе. У выніку беларус перамог і атрымае кампенсацыю за парушэнне аўтарскіх правоў, піша выданне «Моцныя навіны».

Тое самае фота Андрэя Шэўчыка

Як вынікае з судовых базаў, фатографа-анімаліста завуць Андрэй Шэўчык, і ён шмат гадоў фатаграфуе птушак і жывёл у дзікай прыродзе.

У 2025 годзе мужчына наведаў заапарк у Маскве і на адным са стэндаў убачыў сваю фатаграфію амерыканскай норкі ў момант палявання на рыбу. Яна была апублікаваная ў 2017 годзе на сайце «Дзікая прырода Беларусі». Заапарк спампаваў фота з сайта і выкарыстаў для сваіх патрэб без дазволу аўтара, гэта значыць парушыў аўтарскія правы.

Мірным шляхам вырашыць пытанне не ўдалося — фатограф звярнуўся ў суд з пазовам да Маскоўскага заапарка і… справу прайграў. Прэсненскі раённы суд Масквы яго пазоў адхіліў.

Тады беларус напісаў апеляцыйную скаргу, якую разгледзеў Маскоўскі гарадскі суд. І вось тут яго чакаў поспех. Другая судовая інстанцыя адмяніла рашэнне раённага суда, спагнаўшы на карысць пазоўніка з Маскоўскага заапарка кампенсацыю за парушэнне аўтарскіх правоў, маральную шкоду і судовыя выдаткі ў агульнай суме 42 тысячы расійскіх рублёў (каля 570 даляраў).

«У матэрыялах справы маецца дастатковая сукупнасць доказаў, якія пацвярджаюць аўтарства беларускага фатографа. Аргумент адказчыка аб знаходжанні фатаграфіі ў свабодным доступе прызнаны неабгрунтаваным, паколькі размяшчэнне выявы на розных інфармацыйных парталах само па сабе не сведчыць аб праве трэціх асоб выкарыстоўваць яго без згоды аўтара і без выплаты ўзнагароджання», — паведамляецца ў матэрыялах справы.

Каментары2

  • Андрусь
    16.06.2026
    Правільна, Андрэйка! Кожны мусіць біць маскалёў любым спосабам, якім можа!
  • .
    16.06.2026
    А СМІ спыталіся ў фатографа з Калінкавічаў пра дазвол выкарыстаць фота?
    Бо юрыдычна гэта тое ж самае, што і выставіць на стэндзе ў заапарку.

Цяпер чытаюць

Мужчына, якога пяты дзень шукаюць пад Полацкам, — вядомы мінскі доктар

Мужчына, якога пяты дзень шукаюць пад Полацкам, — вядомы мінскі доктар

Усе навіны →
Усе навіны

Пад Полацкам мужчына чатыры дні таму пайшоў на падводную рыбалку і знік

Mark Formelle прадэманстраваў будучыя калекцыі і зноў трапіў у скандал2

Нацыянальная бібліятэка прадставіла новы мерч з Купалам і Коласам4

Перапынкі «для гідратацыі» на чэмпіянаце свету раздражняюць не толькі вас5

Беларусы ў Threads дапамагалі «Сяргею» з пераломам нагі. Але аказалася, што гэта ашуканец2

У Еўропе прынялі пазачарговы пакет санкцый супраць Расіі1

Нямецкі генерал расказаў, куды НАТА будзе найперш біць па Расіі ў выпадку канфлікту10

Расійскі стратэгічны бамбардзіроўшчык коштам 200 мільёнаў даляраў разбіўся ў Іркуцкай вобласці10

Праект хуткаснай чыгуначнай магістралі Масква — Мінск падымаецца ў прыярытэтах4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Мужчына, якога пяты дзень шукаюць пад Полацкам, — вядомы мінскі доктар

Мужчына, якога пяты дзень шукаюць пад Полацкам, — вядомы мінскі доктар

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць