Свет22

У Венгрыі змянілі Канстытуцыю, каб не дазволіць Орбану зноў стаць прэм'ер-міністрам

У Венгрыі парламент падтрымаў папраўку да Канстытуцыі, якая ўстанаўлівае максімальны дапушчальны тэрмін знаходжання на прэм’ерскай пасадзе і не дазволіць вярнуцца Віктару Орбану, піша «Еўрапейская праўда».

Віктар Орбан. Фота: Thanassis Stavrakis / AP

Венгерскі парламент 15 чэрвеня падтрымаў змяненні ў асноўны закон, якімі абмяжоўваюць магчымы тэрмін знаходжання на пасадзе прэм’ер-міністра васьмю гадамі — у тым ліку з перапынкамі.

Правіла будзе распаўсюджвацца на ўсіх асоб, якія займалі прэм’ерскую пасаду з 2 мая 1990 года — значыць, і на экс-прэм’ера Віктара Орбана, зачыняючы яму патэнцыйны шлях да вяртання пасля 16 гадоў улады.

У яго партыі «Фідэс» крытыкуюць папраўкі за «персанальную заангажаванасць» і «зваротную сілу» ды адзначаюць, што такіх правілаў няма ні ў адной з парламенцкіх дэмакратый у Еўропе.

Раней парламент Венгрыі прагаласаваў за скарачэнне заробкаў дэпутатаў на 40%.

У мінулыя выхадныя на з’ездзе «Фідэс» Орбана пераабралі старшынёй партыі.

Каментары2

  • Антось
    16.06.2026
    Фідэс абураецца зваротнай сілай закона? А што, у Фідэс разлічвалі, што па ўзору Расеі і Беларусі адбудуцца гульні з "абнуленнем"? Дарэчы, калі будзе абрынуты лукашызм, то ў Беларусі зваротная сіла будзе нададзеная вялікай колькасці законаў. Бо інакш будзе немагчыма прыцягнуць топ-лукашыстаў (у тым ліку і самога Лукашэнку) да адказнасці праз тое, што яны неаднаразова перапісвалі пад сабе канстітуцыю, сістэмна фальсіфікавалі выбары, пазбаўляючы грамадзян абіраемага прадстаўніцтва, а самапрызначаны ўзурпатар, а таму незаконна прызначаныя ім урад і парламент прымалі безліч неправавых законаў і фактычна знішчылі права, законнасць і правасуддзе ў краіне. То бок каб тыя, хто сістэмна парушаў законы - не маглі прыкрыцца намаляванымі адмыслова пад сябе законамі.
  • для даведкі
    16.06.2026
    У Брытаніі прэм'еры па 20 з лішнім год сядзелі, Меркель і Коль - па 16. Абмежаванне тэрміну прэзідэнта, кажаце? За парламенцкую рэспубліку, кажаце?

Цяпер чытаюць

Мужчына, якога пяты дзень шукаюць пад Полацкам, — вядомы мінскі доктар

Мужчына, якога пяты дзень шукаюць пад Полацкам, — вядомы мінскі доктар

Усе навіны →
Усе навіны

Што скончыцца раней: вайна ці Пуцін? Прагнозы заходніх аналітыкаў17

Глядзіце, як змялеў Мухавец пасля веснавой сушы на Берасцейшчыне ФОТЫ4

Пад Полацкам мужчына чатыры дні таму пайшоў на падводную рыбалку і знік

Mark Formelle прадэманстраваў будучыя калекцыі і зноў трапіў у скандал2

Нацыянальная бібліятэка прадставіла новы мерч з Купалам і Коласам4

Перапынкі «для гідратацыі» на чэмпіянаце свету раздражняюць не толькі вас5

Беларусы ў Threads дапамагалі «Сяргею» з пераломам нагі. Але аказалася, што гэта ашуканец2

У Еўропе прынялі пазачарговы пакет санкцый супраць Расіі1

Нямецкі генерал расказаў, куды НАТА будзе найперш біць па Расіі ў выпадку канфлікту10

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Мужчына, якога пяты дзень шукаюць пад Полацкам, — вядомы мінскі доктар

Мужчына, якога пяты дзень шукаюць пад Полацкам, — вядомы мінскі доктар

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць