На адным з участкаў Кобрынскага раёна электрычных сетак адбыўся незвычайны выпадак, галоўным героем якога стаў звычайны бабёр. Як жартуюць энергетыкі, жывёліна вырашыла правесці ўласную «праверку якасці» сеткавага проваду.

Цікаўны звярок разгрыз кабель сувязі, але сам ад гэтага, як сцвярджаецца, не пацярпеў.
Наступствы гэтага здарэння давялося ліквідаваць спецыялістам кабельнай групы філіяла «Энергатэлекам». Работнікі аднавілі пашкоджаную лінію сувязі і вярнулі яе ў нармальны працоўны стан.
Каментары