Здарэнні44

У Мінску і вобласці заўважылі нашэсце баброў

Жывёлы па начах робяць вылазкі на прысядзібныя ўчасткі і ласуюцца там дрэвамі, паведамляе news.by.

Ілюстрацыйнае фота

Асабліва нашэсце баброў закранула жыхароў пасёлка Гарадзішча на рацэ Менка. Жывёлы грызуць пладовыя дрэвы, а яшчэ дэкаратыўныя туі, хвоі і елкі на прысядзібных участках.

Мясцовыя жыхары б'юць трывогу. Адзін з іх распавядае, што падобныя нашэсці адбываюцца прыкладна раз на чатыры гады. Але сёлета страты ад грызуноў асабліва адчувальныя.

«Адзіная наша абарона — сетка: і зручна, і практычна, і адносна нядорага», — патлумачыў ён.

Жыхар Гарадзішча паказвае, як дрэвы абараняюць ад баброў сеткай. Скрыншот з відэа: news.by

Да вырашэння праблемы падключылі і прыродаахову. Спецыялісты ўсталёўваюць пасткі. Калі жывёла трапляецца жывой, яе выпускаюць у іншае вадасховішча.

Часцей бабры сталі сустракацца і ў сталіцы. Каб абараніць дрэвы на берагах Свіслачы, супрацоўнікі прадпрыемства «Зелянбуд» таксама агароджваюць ствалы спецыяльнай сеткай-рабіцай.

Пастаянна даводзіцца кантраляваць акваторыі ў Ленінскім і Цэнтральным раёнах, каб быць у курсе колькасці гэтых жывёл.

Усяго па краіне зафіксавана больш за 55 тысяч баброў. Гэты паказчык у разы вышэйшы, чым 10 гадоў таму.

«Бабёр цяпер максімальна асвоіў усю тэрыторыю, прыдатную для пражывання, і для далейшага рассялення ўжо выкарыстоўвае населеныя пункты. Гэта незвычайныя для яго месцы пражывання», — пракаментаваў сітуацыю старшы навуковы супрацоўнік Цэнтра па біярэсурсах НАН Беларусі Павел Велігураў.

Каментары4

  • Цікавы факт
    19.10.2025
    Мяса бабра вельмі смачнае і карыснае, з поспехам можа супернічаць з мясам порк піг. Але трэба памятаць, што пры апрацоўцы тушкі важна не пашкодзіць жоўцевую бурбалку. У адваротным выпадку мяса стане не ядомым.
  • Ярусь
    19.10.2025
    Гэта канадскі бобр. Інвазіўная жывёла. Еўрапейскі бобр быў амаль знішчаны, яму на "дапамогу" завязлі канадскага. Канадскі не стварае пары з еўрапейскім, выцясняе яго, не баіцца чалавека і грызе больш дрэваў чым больш яму патрэбна для ежы. Адстрэльваць цяжка бо яны знешне не адрозніваюцца
  • цыкада
    19.10.2025
    бобр курва

Арыштавалі прадстаўнікоў кампаніі Bayer у Беларусі15

Арыштавалі прадстаўнікоў кампаніі Bayer у Беларусі

Усе навіны →
Усе навіны

Мінчанка знайшла абгарэлыя купюры. Ці можна іх абмяняць?

Яму далі 15 гадоў па паказаннях Пратасевіча. Ён пасівеў за адну ноч40

29‑гадовага беларуса забілі ў Маскве. Падазраюць іншага беларуса4

У Лёзне ў гаражы знайшлі бітоны з чалавечымі парэшткамі1

Жанчына ў Бабруйскім раёне памерла ад укусу змяі

На «Мінск-Арэне» шайба трапіла заўзятарцы ў галаву. Хакеісты наведалі яе ў бальніцы1

МНС назвала нечаканыя крыніцы радыяцыі ў паўсядзённым жыцці3

«Прапанавалі каву, бутэрброд — а потым адвезлі ў СІЗА». Уладальнік «Новага зроку» расказаў, як яго затрымалі па ноце Інтэрпала1

У Яраслаўлі пасля атакі дронаў гарыць буйны НПЗ1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Арыштавалі прадстаўнікоў кампаніі Bayer у Беларусі15

Арыштавалі прадстаўнікоў кампаніі Bayer у Беларусі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць